Свабода вядзе жывыя відэастрымы зь Менску і Берасьця, дзе людзі ідуць да выбарчых пікетаў прэтэндэнткі на статус кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
Сотні людзей прыйшлі ў цэнтар Ліды, каб падтрымаць вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзыдэнты. Яе мужа, папулярнага блогера Сяргей Ціханоўскага, затрымалі 29 траўня ў Горадні падчас выбарчага пікету.
У Горадні 30 траўня адбыўся чарговы пікет па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую. Адначасова ў чарзе стаялі каля 50 чалавек. Напярэдадні міліцыя затрымала кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага і некалькі яго прыхільнікаў.
Жыхары Горадні 29 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам на прэзыдэнта. Ціханоўская ўпершыню публічна зьявілася на пікеце ў сваю падтрымку.
24 траўня блогер і палітык праводзяць супольную акцыю ў межах выбарчай кампаніі.