Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сярод іх Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец ды іншыя. Як выявілася, большасьць зь іх вывезьлі ва Ўкраіну.
У пятую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і самых масавых пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі 9 жніўня ў Варшаве прайшоў «Марш Свабоды».
Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст.
Каля будынку Міністэрства адукацыі адбыўся пікет у падтрымку сумленных настаўнікаў
У Берасьці праходзіць акцыя памяці памерлага ад агнястрэльнай раны жыхара горада Генадзя Шутава, удзельніка пратэстаў супраць несумленных выбараў прэзыдэнта.
Увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяньня». Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Працоўныя Менскага трактарнага заводу рушылі ў цэнтар сталіцы, у Салігорску — страйк шахтароў. Свабода вядзе відэатрансьляцыю зь месцаў падзеяў.
19 чэрвеня заканчваецца этап збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Прэтэндэнты ў прэзыдэнты заклікалі людзей прыйсьці да выбарчых пікетаў і паставіць свой подпіс.
18 чэрвеня ў цэнтры Менску прайшоў супольны пікет правацэнтрыстаў, які меў на мэце выказаць салідарнасьць зь Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам і іншымі затрыманымі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Пікет перайшоў у шасьцігадзінны ланцуг салідарнасьці.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала 17 чэрвеня наведвае выбарчы пікет у Маладэчне.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка 15 чэрвеня наведвае выбарчы пікет у Бабруйску.
Сам Віктар Бабарыка не фігуруе ў крымінальнай справе, але раней казаў, што лічыць справу ціскам на яго — «фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі».
Ад 12-й гадзіны Свабода вяла жывую трансьляцыю зь менскай Камароўкі, дзе былі выстаўленыя пікеты ў зборы подпісаў за прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду.
У Менску на праспэкце Незалежнасьці зьявіўся першы пікет за Аляксандра Лукашэнку.
Стрым з Камароўскага рынку ў Менску
Свабода вядзе жывыя відэастрымы зь Менску і Берасьця, дзе людзі ідуць да выбарчых пікетаў прэтэндэнткі на статус кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
Сотні людзей прыйшлі ў цэнтар Ліды, каб падтрымаць вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзыдэнты. Яе мужа, папулярнага блогера Сяргей Ціханоўскага, затрымалі 29 траўня ў Горадні падчас выбарчага пікету.
У Горадні 30 траўня адбыўся чарговы пікет па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую. Адначасова ў чарзе стаялі каля 50 чалавек. Напярэдадні міліцыя затрымала кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага і некалькі яго прыхільнікаў.
Жыхары Горадні 29 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам на прэзыдэнта. Ціханоўская ўпершыню публічна зьявілася на пікеце ў сваю падтрымку.
24 траўня блогер і палітык праводзяць супольную акцыю ў межах выбарчай кампаніі.