Невядомыя ў цывільным білі людзей і пагражалі зброяй.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе расказаў, чым можа быць небясьпечны Ўсебеларускі народны сход, які арганізуе ўлада, і паведаміў пра плян супрацьдзеяньня гэтаму мерапрыемству.
У інтэрвію Свабодзе Андрэй Суздальцаў ацэньвае верагоднасьць інфармацыі пра замах на яго з боку КДБ Беларусі, камэнтуе пляны Крамля па стварэньні прарасейскай партыі ў Беларусі і прапануе свой прагноз далейшага разьвіцьця палітычнага крызісу ў Беларусі
За апошнія 3 месяцы — два затрыманьні, тры суды, лячэньне ў шпіталі пасьля апёкаў і атручэньня газам, 13 дзён у Жодзіне, каранавірус, зноў шпіталь і рашэньне аб дэпартацыі зь Беларусі.
50-гадовы Сяргей Базук падчас сьледзтва і на судзе даводзіў, што сваім учынкам выказваў пратэст супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, зьбіваньня сілавікамі грамадзян на мірных акцыях пратэсту, а таксама сьледчых органаў, якія не прыцягваюць вінаватых у гвалце да крымінальнай адказнасьці.
Ініцыятыва «Честные люди» адсправаздачылася пра атрыманыя сродкі і мэтавыя ўкладаньні.
Пасьля раённых і дваровых маршаў у Менску і іншых гарадах людзі пачалі выходзіць і на вечаровыя акцыі.
Нядзельныя ранішнія пратэсты ў Менску паступова перасьлі ў вечаровыя.
Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні–сьнежні 2020 году.
Палітвязень Віктар Бабарыка падзякаваў беларусам за тое, што яны зрабілі ў 2020 годзе, за дабрыню, адвагу, сумленнасьць, ахвярнасьць, любоў да адзін аднаго і краіны.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Беларусі на 30 сьнежня 169 палітвязьняў і яшчэ дзясяткі адміністрацыйных вязьняў, якія адбываюць пакараньне за ўдзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Што вядома пра ўмовы, у якіх гэтым людзям давядзецца сустракаць навагоднія сьвяты?
Раней адвакат разам з чатырма сукамэрнікамі займаў старое памяшканьне ў сутарэньнях.
Ільлю Туркова асудзілі на 4 гады калёніі агульнага рэжыму, паведаміла «Вясна». 14 ліпеня падчас стыхійных пратэстаў у цэнтры Менску ён штурхнуў і двойчы ўдарыў па сьпіне амапаўца.
Аўтары каналу сьцьвярджаюць, што атрымалі навагодняе пасланьне ад Сяргея Ціханоўскага.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заяўляе, што міжнародная супольнасьць абмежаваная ў інструмэнтах уплыву на сытуацыю ў Беларусі.
Сьледзтва ў справе Аляксандра Кардзюкова ўжо завершана. Разгляд яго справы можа пачацца ў найбліжэйшыя месяцы.
Для Лукашэнкі спорт быў своеасаблівай цацкай, спосабам праяўленьня сваёй улады. А атрымалася, што аднымі зь першых пратэставаць сталі спартоўцы, якія не пагадзіліся з гвалтам і фальсыфікацыямі. І гэта было для Лукашэнкі ўдарам, лічыць віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя.
У Беларусі праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі.
У канцы 2019 году мы задалі 19 экспэртам 17 пытаньняў пра тое, што Беларусь і сьвет чакае ў 2020 годзе. Хто ж зь іх аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах?
Лукашэнка сказаў, што затрыманыя «рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне і ўжо пачалі ажыцьцяўляць».
Сам Ігар Лосік працягвае галадоўку, якую абвясьціў 15 сьнежня. Ён у няволі ад 25 чэрвеня.
Amnesty International і Камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі запатрабавалі прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыцьцю і здароўю арыштаванага Мікалая Дзядка.
Сабралі турэмныя навіны пра Алену Маўшук, Ганну Сунгураву і Тацяну Канеўскую.
Палітвязьню Паўлу Севярынцу 18 сьнежня працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Вольга Севярынец.
Кабінэт міністраў Украіны дазволіў беларусам, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў беларускай улады ва Ўкраіну, знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі цягам 180 дзён за год. Тэкст адпаведнай пастановы 24 сьнежня абнародаваны на афіцыйным сайце ўкраінскага ўраду.
Журналістку БелаПАН Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі людзей з інваліднасьцю 22 кастрычніка, якую яна асьвятляла.
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне справы супраць 18-гадовых дзяўчыны і хлопца. За ўдзел у маршы 6 верасьня і надпісы з балёнчыка на выстаўленай сілавікамі загародзе іх абвінавацілі ў двух крымінальных артыкулах.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі заслухала сьведак у сувязі са справай аб арышце, зьбіваньні і катаваньні трох палякаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Чаму ў Беларусі пачалася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя ідзе пад бел-чырвона-белым сьцягам?
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысьвечанай палітычным зьняволеным Беларусі.
Іна Зайцава, якая стала вядомая ў Беларусі пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой на падоле, зьехала ва Ўкраіну, асьцерагаючыся далейшых рэпрэсій супраць сваёй сям’і. Пра гэта яна расказала Свабодзе.
У ініцыяванай Сьвятланай Ціханоўскай «Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў» апублікаваны першы сьпіс 28 матэрыялаў праверкі.
У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.
Старшыня Пружанскага райвыканкаму параіў жыхарам Пружанаў, якіх супрацоўнікі міліцыі ня раз затрымлівалі «для высьвятленьня асобы», зьвяртацца ў пракуратуру.
Яўген Вялько расказаў Свабодзе, як яго асабістая гісторыя праз творчасьць пераплялася з адчуваньнямі дзясяткаў тысяч беларусаў.
31-гадовы блогер з Магілёва Андрэй Бодзілеў пасьля жорсткага затрыманьня, допыту і ператрусу зьехаў у Літву, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Ён кажа, што на радзіме заставацца яму не выпадала, бо існавала пагроза здароўю і жыцьцю.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што не выстаўляў атачэньню Сьвятланы Ціханоўскай ніякіх умоваў для правядзеньня сустрэчы, але параіў дакладна вызначыць стаўленьне да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук — прадстаўніца ў пытаньнях культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі, Народным антыкрызісным кіраўніцтве. У інтэрвію Свабодзе яна расказала пра пляны на гэтай пасадзе, неабходныя рэформы ў галіне культуры і людзей, якія яе натхняюць.
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта ў Беларусі — найбуйнейшы апэратар нерухомасьці, уласьнік усіх нацыянальных паркаў, дзясятка санаторыяў у Беларусі і за мяжой. Расказваем, як Лукашэнка зрабіў дзяржаўную структуру сапраўднай бізнэс-імпэрыяй і што ў яе ўваходзіць.
Генэральная пракуратура да 16 лютага падоўжыла тэрмін хатняга арышту юрыста штабу Бабарыкі Ільлі Салея.
Відэазапісы трапілі да каманды «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў».
Свабода працягвае расказваць, што чуваць пра людзей, якія трапілі за краты падчас апошняй выбарчай кампаніі і пасьля яе.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавала выніковую справаздачу па выніках назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі 2020 году. Паводле аналізу, выбарчы працэс на ўсіх этапах адрозьніваўся ад міжнародных стандартаў правядзеньня справядлівых выбараў.
Напрыканцы лістапада кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта падчас набажэнства абвясьціў аб адлучэньні Аляксандра Лукашэнкі ад царквы і наклаў на яго анатэму. Доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая ў інтэрвію Свабодзе расказвае, што гэта азначае.
Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце.
Сьвятлана Хілько скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў і 10 гадоў працавала ў праваахоўных органах Беларусі. У 2012 годзе яна звольнілася са Сьледчага камітэту ў званьні капітана.
«Санкцыі не самамэта», — сказаў у эфіры «Белсату» старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка і даў параду міністру замежных спраў Макею, як іх пазьбегнуць.
У інтэрвію The New Yorker Сьвятлана Ціханоўская сярод іншага расказала, што адбывалася ў Цэнтравыбаркаме, пасьля візыту ў які яна апынулася ў Літве. А таксама, хто раней дапамог вывезьці ейных дзяцей.
У размове са Свабодай жанчына кажа, што падрыхтавала для судзьдзі выступ на 5 старонках.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Загрузіць яшчэ