Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусы — сапраўдныя стваральнікі цудаў». Бабарыка павіншаваў з Новым годам з-за кратаў


Віктар Бабарыка, чэрвень 2020
Віктар Бабарыка, чэрвень 2020

Палітвязень Віктар Бабарыка падзякаваў беларусам за тое, што яны зрабілі ў 2020 годзе, за дабрыню, адвагу, сумленнасьць, ахвярнасьць, любоў да адзін аднаго і краіны.

«Вы сапраўдная каштоўнасьць і праўдзівае аблічча Беларусі і беларусаў. Заставайцеся людзьмі, якія шукаюць сьвятло дабрыні і любові, якая гатовыя змагацца за сваё шчасьце, за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, за гонар і годнасьць чалавека, за права «людзьмі звацца».

Бабарыка пажадаў зьдзяйсьненьня «самых неймаверных пэрсанальных жаданьняў і нашага агульнага жаданьня — жыць у краіне, дзе:

  • ганарацца людзьмі багатымі і свабоднымі, а ня тым, хто задаволены, што «бедны, але не жабрак»,
  • цэняць розум і самарэалізацыю чалавека, а не пакору і выканальнасьць дурной волі,
  • узнагароджваюцца тыя, што хто змагаецца за свабоду, здароўе і шчасьце людзей, а ня тыя, хто ўсё гэта нішчыць і душыць.

Віктар Бабарыка прыгадаў цытату з рамана Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Яна пра тое, што прыйдуць часы, калі больш за ўсё на сьвеце будуць патрэбныя людзі, няздатныя да гвалту: «І будуць страшна патрэбныя тыя, хто шмат выцерпеў, але ніколі бяз крайніх абставін, безь сьмяротнай небясьпекі не запэцкаў бессаромным гвалтам сваіх рук».

Бабарыка напісаў, што сёлета беларусы паказалі ўсяму сьвету, што яны «сапраўдныя стваральнікі цудаў».

«Пакуль будуць жывыя такія людзі, як вы, будзе жыць наша краіна! Жыве Беларусь! З Новым шчасьлівым годам і сьветлым Раством!», — закончыў свой зварот Бабарыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG