Раскажыце пра вашу Расею — з такой просьбай мы зьвярнуліся да беларусаў, якія стала жывуць у Расейскай Фэдэрацыі. Мы папрасілі іх апавесьці жыцьцёвую гісторыю, у якой адлюстравалася б, як у кроплі вады, сутнасьць Расеі, як яны яе разумеюць.
Раскажыце пра вашу Беларусь — з такой просьбай мы зьвярнуліся да расейцаў, якія стала жывуць у Беларусі. Мы адмыслова распытвалі людзей, якія паходзяць з Расеі і маюць досьвед жыцьця ў абедзьвюх краінах, досьвед двух розных грамадзтваў і культураў.
У беларускім грамадзтве існуе даволі моцнае жаданьне асаблівых адносінаў з Расеяй. Аднак прыхільнікі стварэньня дзейных наддзяржаўных органаў, перадачы гэтым наддзяржаўным органам значнай часткі нацыянальнага сувэрэнітэту, складаюць меншасьць — 10-15%.
Гісторыя «інтэграцыі» налічвае больш як два дзесяцігодзьдзі і пачалася яшчэ да абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам.
Перад сустрэчай кіраўнікоў Расеі і Беларусі Свабода запыталася ў менчукоў, што яны думаюць пра «глыбокую інтэграцыю» дзьвюх краінаў.
Узровень жыцьця — шматграннае паняцьце, яно ўключае ў сябе ня толькі матэрыяльны дабрабыт, але і стан здароўя насельніцтва, ступень няроўнасьці, цяжар дзяржаўных выдаткаў і шмат што іншае. Прапануем вам параўнаньне некаторых з гэтых аспэктаў у Беларусі і Расеі.
8 сьнежня Беларусь і Расея маюць падпісаць дакумэнты аб «паглыбленай інтэграцыі». Свабода сабрала 10 лічбаў, якія раскажуць пра інтэграцыю болей, чым заявы чыноўнікаў.
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не ў тэлевізары, а папраўдзе.
У новым аналітычным праекце Свабоды «Чаму Беларусь не Расея» Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «Архэ», разважае пра тое, што ў Беларусі і Расеі запанавалі розныя кірункі ў дачыненьнях з Захадам.