У сямʼі гарадзенца Ўладзімера Аплевіча захавалася вялікая скрыня з дакумэнтамі і фатаздымкамі ягонага прадзеда, таксама Ўладзімера Аплевіча. Сярод іх — дамавая кніга, якую запаўнялі то на польскай, то на расейскай мове, у залежнасьці ад улады.
Абраз і крыж — адзіныя рэчы, якія захаваліся ў жыхара вёскі Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці Анатоля Халупкі з бацькоўскай хаты. Сямʼя брала іх у ссылку ў Сыбір у 1951 годзе.
Сёлета спаўняецца 80 гадоў з «ўзьяднаньня» Заходняй Беларусі з БССР — у складзе СССР. Свабода пачынае праект, прысьвечаны прадметам побыту, гаспадаркі Заходняй Беларусі, якія дажылі да нашых дзён, і гісторыям іхных гаспадароў.