Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч прадставіў Радыё Свабода права першай публікацыі знойдзенага ім другога верша Кастуся Каліноўскага.
Наколькі запатрабаваная ў сучасным сьвеце зьмена прозьвішча ў шлюбе? Абмяркоўваем з блогеркай Ганнай Бонд, псыхолягам Дар’яй Альперн-Каткоўскай, журналісткай Ларысай Саенкай, дэпутаткай, страшынёй ТБМ Аленай Анісім і кіраўніцай «Гендэрнага маршруту» Ірынай Саламацінай.
Чаму многія беларускія мужчыны заўчасна старэюць? Чаму ў сучасным сьвеце клімакс — гэта лесьвіца, па якой не спускаюцца ўніз, а ўздымаюцца ўгару? Чаму страта пяці і болей зубоў можа прывесьці да заўчаснай сьмерці? Расказвае доктар мэдычных навук, герантоляг Кірыл Прашчаеў.
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не ў тэлевізары, а папраўдзе. Шосты рэпартаж з сэрыі — пра афіцыйную і культурную сталіцы.
Тое, што перажылі беларусы ў Вільні 22 лістапада падчас перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, думаю, ніхто зь іх не забудзе да канца жыцьця. Гэта была неверагодная, містычная падзея, у якой, бясспрэчна, бралі ўдзел ня толькі людзі, але і нябёсы.
...Бо гэта Ворша, родны горад Караткевіча, які знаходзіцца на памежжы з Расеяй, і цяпер вельмі важна абазначыць гэтыя культурныя межы. Да таго ж у Воршы адбываецца вельмі мала падзеяў такога кшталту...
За тур да заканчэньня чэмпіянату Беларусі па футболе здарылася сэнсацыя: «Дынама» зь Берасьця паклала канец бесьперапыннай 13-гадовай гегемоніі барысаўскага БАТЭ і ўпершыню ў гісторыі заваявала чэмпіёнскі тытул.
Асабліва шмат драўляных цэркваў захавалася на Берасьцейшчыне. Там жа і найстарэйшыя прыклады культавага дойлідзтва з дрэва. Кожная са сьвятыняў унікальная па-свойму. Мае ўласную гісторыю, лёс і архітэктурнае аблічча, залежнае ад часу і ляндшафту, які зьмяняецца з поўдня на поўнач.
У Вільню з нагоды перапахаваньня правадыроў і ўдзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гадоў гэтымі днямі прыехала больш за тысячу беларусаў. Ушанаваньне правадыра паўстаньня Кастуся Каліноўскага працягнулася і сёньня.
Вольга Кавалькова, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, лічыць, што ідэя ня ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах толькі на руку ўладам, заяўляе, што гатовая да ўсяго, і тлумачыць, чаму беларусы павінна прагаласаваць менавіта за яе.
Разьвітаньне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасьці. Сьвіст і крыкі «ганьба» за ўвесь час цырымоніі чуліся на Катэдральным пляцы ў Вільні толькі аднойчы — падчас выступу афіцыйнага прадстаўніка Беларусі.
Ёсьць людзі, якія не падазраюць, што Вільня з падручнікаў беларускай літаратуры і цяперашні Вільнюс, куды яны езьдзяць у „Акропаліс“ і аэрапорт, — гэта адзін і той самы горад.
Рэйвы на пікетах, гарачыя спрэчкі з апанэнтамі, манстрацыя і паездка ў РУУС — так «Моладзевы блёк» правёў выбарчую кампанію. Пагаварылі з Аланай, Аляксеем, Данілам, Стасам і Мікітам, каб даведацца, адкуль яны такія ўзяліся, навошта ім палітыка і чаму яны ня зьехалі, як робяць іншыя маладыя беларусы.
ЗША маглі б інвэставаць ў высокатэхналягічны сэктар Беларусі, заняўшы нішу, якая ўтварылася пасьля скарачэньня расейскіх субсыдый. Што яшчэ казалі ўдзельнікі слуханьняў?
30 гадоў таму 20 лістапада 1989 году была прынятая Канвэнцыя ААН аб правах дзіцяці. Дзеля чаго быў патрэбны гэты дакумэнт? Якія правы дзяцей найчасьцей парушаюцца ў Беларусі? Тлумачыць Андрэй Маханько, заснавальнік і сябра рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Разуменьне».
Палітоляг Аркадзі Мошэс заяўляе, што ніякага істотнага ўплыву парлямэнцкія выбары 17 лістапада на беларуска-эўрапейскія адносіны ня зробяць, прадказвае, што адбудзецца 8 сьнежня, і расказвае пра кітайскую стаўку афіцыйнага Менску.
У Нацыянальным музэі Літвы прэзэнтавалі гісторыка-археалягічнае дасьледаваньне «Шлях паўстанцаў 1863–1864 гадоў на сьмерць і ўваскрашэньне». Падобнае выданьне лягічна напрошваецца і ў Беларусі: 18 з 21 пакараных сьмерцю на віленскай Лукіскай плошчы — ураджэнцы беларускіх земляў.
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
Цяжка быць дырэктарам альбо завучам і не фальсыфікаваць што заўгодна кожны дзень з розных нагодаў. Проста таму, што так працуе сыстэма, і ня толькі выбарчая.
Учора ў Беларусі адбыліся парлямэнцкія выбары. Уначы ЦВК апублікавала сьпіс дэпутатаў абноўленай Палаты прадстаўнікоў. Гэтым разам у яе не ўвайшоў ніводзін прадстаўнік апазыцыі.
Пра тое, як адбывалася «аксамітная» рэвалюцыя 1989 году у Чэхаславаччыне, пра яе палітыка-філязофскі зьмест і ўрокі напярэдадні гадавіны мы паразмаўлялі зь Яфімам Фіштэйнам, адным з удзельнікаў «Хартыі-77», у часе «аксамітнай» рэвалюцыі — аглядальнікам Радыё Свабодная Эўропа.
21-гадовы Ўладзь Рудакоў кінуў працу на дзяржаўным радыё, ганяе па Беларусі і вядзе тэлеграм-канал «Куды палез?!». Пагаварылі з хлопцам пра тое, дзе ў Беларусі цікавыя мясьціны і чаму замежнага турыста ня ўразяць Нясьвіж і Мір.
17 лістапада ў Беларусі выберуць новых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Свабода папрасіла дзьвюх апазыцыйных дэпутатак Канапацкую і Анісім падсумаваць іхную працу ў Палаце шостага скліканьня.
Беларуская рэжысэрка-дакумэнталістка Вольга Абрамчык прайшла пешкі знакамітым шляхам сьвятога Якуба. Такім чынам яна вырашыла выпрабаваць сябе і зьмяніць жыцьцёвы ракурс пасьля цяжкай працы над фільмам пра людзей, якія робяць, падавалася б, немагчымае.
Нядаўна выйшаў з друку 100-ы том «Беларускага кнігазбору» — выдавецкай сэрыі беларускай літаратуры, якую распрацаваў і ажыцьцяўляе пісьменьнік і выдавец Кастусь Цьвірка. Гутарым зь ім пра самую сэрыю і пэрыпэтыі вакол яе.
Вядомы расейскі гісторык забіў і расчляніў былую студэнтку, зь якой жыў да забойства. Чаму навіна пра брутальнае забойства ў Расеі выклікала шырокую і супярэчлівую рэакцыю ў Беларусі?
13 лістапада — Дзень беларускае школы. У 1915 годзе — у вайну — пачынальнікі Адраджэньня найперш задбалі пра школу на роднай мове. Такі дзень мела б сьвяткаваць дзяржава, якая лічыць сябе беларускаю.
«Прапанова перакласьці «Пячору» была мая. Па-першае, таму што гэта, бадай, адзіны твор Сарамагу, які яшчэ ня быў перакладзены на расейскую мову...»
У 1945 годзе да Польшчы адышлі 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці — усяго 14 300 квадратных кілямэтраў з насельніцтвам каля 640 тысяч чалавек. Але быў варыянт, што БССР страціць значна большыя тэрыторыі.
Настаўніцы «кайфуюць» ад працы, няма мужчын-пэдагогаў, усе выпускнікі паступаюць у ВНУ — Свабода зьездзіла ў Слуцак, дзе найстарэйшая ў Беларусі школа.
Парэшткі лідэра антырасейскага паўстаньня Кастуся Каліноўскага перапахаваюць у Вільні 22 лістапада. Свабода пацікавілася, як у Беларусі зарабляюць на культавым гістарычным пэрсанажы праз паўтара стагодзьдзя.
Выйшла кніга вусных успамінаў пра 1939–1941 гады.
Алена Гадухіна чацьвёрты год кожныя выходныя выбіраецца ў людныя мясьціны Магілёва са спадзевам, што знойдзе новых гаспадароў для прытуленых ёю сабак і катоў. Свабода паназірала, як мінакі рэагуюць на пранікнёныя словы жанчыны.
«Імпульсы, амбіцыі, фантазіі і жаданьні, якія рухаюць чалавечую гісторыю, прынамсі часткова закадаваныя ў чалавечым геноме».
У супольным праекце Свабоды і парталу «Плянэта Беларусь» «7 цудаў Беларусі» мы раскажам пра малавядомыя архітэктурныя і прыродныя адметнасьці Беларусі. У першай публікацыі — пра фартэцыі на выспах.
Калі Крыстыяну з Бэрліну споўнілася 30 гадоў, ён сабраў заплечнік і рушыў вандраваць. Найперш наведаў усходнеэўрапэйскія краіны. Вынікам свайго вялікага падарожжа хлопец хоча зрабіць праект пра характары народаў, зь якімі ён пазнаёміўся. Якімі ж ён пабачыў беларусаў?
У гадавіну бальшавіцкага перавароту прапануем вам некалькі фактаў пра грамадзкае жыцьцё Беларусі 100 гадоў таму, а таксама настроі сярод беларусаў і бальшавікоў.
Улады Кітаю склалі новы маральны кодэкс грамадзян краіны. Ён заснаваны на прынцыпах нацыяналізму, марксізму і канфуцыянства. Новыя правілы ахопліваюць абсалютна ўсе галіны жыцьця: ад сартаваньня сьмецьця да паводзінаў у інтэрнэце і за мяжой.
Наколькі і чаму беларусы разьлюбілі Расею? Ці па-рознаму матывуецца геапалітычны выбар на карысьць Расеі і Эўропы? Як гэты выбар залежыць ад узросту і рэгіёну? З такімі пытаньнямі Радыё Свабода зьвярнулася да вядомага сацыёляга, прафэсара Андрэя Вардамацкага
Працяг цыклю публікацый пра «дзяцей Францыі», аб лёсах сем’яў беларусаў, якія паддаліся на савецкую прапаганду і пераехалі пасьля Другой сусьветнай вайны ў СССР.
Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Віталь Манскі, аўтар скандальнага фільму «Свидетели Путина», які паказалі на кінафэстывалі «Лістапад» у Менску, тлумачыць, як ягоная стужка трапіла на фэстываль і і заяўляе, што Пуцін зробіць усё, каб пакінуць уладу ў сваіх руках.
«Казкі па целефоне» — кніга журналіста Алеся Пілецкага, якая «мяняе страх на сьмех», выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Цягам трох дзён — ад 22 да 24 лістапада — у Вільні пройдуць жалобныя імпрэзы з нагоды перапахаваньня ўдзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–64 гадоў. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю зь месца падзей. А пакуль мы пацікавіліся, як рыхтуюцца да гэтай падзеі ў Беларусі.
Кінакрытык Ірэна Кацяловіч прапануе бліц-агляд самых цікавых, на яе думку, стужак беларускага кінэматографу, якія прэзэнтуюцца на сёлетнім Менскім міжнародным кінафэстывалі «Лістапад».
Ці слушныя прапановы лібэральных экспэртаў скараціць працягласьць водпуску для дагляду дзіцяці? Якая форма «дэкрэту» аптымальная для Беларусі? Спрачаюцца прыхільніцы і праціўніцы скарачэньня.
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не па тэлевізары, а папраўдзе. У другім падарожным рэпартажы — пра самую працяглую чыгунку ў сьвеце і людзей, якія па ёй падарожнічаюць.
У гісторыі Беларусі шмат загадак і нявырашаных праблем. Мы дагэтуль да канца не разумеем працэс узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага, ня знойдзены страчаны Полацкі летапіс, які мог бы адказаць на шмат пытаньняў, у тым ліку і зьвязаных з ВКЛ.
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў тлумачыць, чаму Лукашэнка зноў загаварыў пра «пагрозу NATO», і адказвае, ці ўздымаецца зноў пытаньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ