Ніна Лістапад, Марыя і Людміла Стагановіч, Зоя Грыц, Паліна і Ала Каваль, Мая Кляшторная, Рая і Жэня Кульбак, Ларыса Геніюш, Марыя Дубоўка, Ядзьвіга Бяганская, Надзея Дземідовіч, Зіна Бандарына... Гэта толькі пачатак сьпісу беларускіх жанчын ГУЛАГу.
Свабода тлумачыць асноўныя дэталі Brexit, наступствы гэтага кроку, а таксама складанасьці, якія ўзьніклі да фармальнага выхаду.
Сёлета набылі моц зьмены ў Крымінальны кодэкс. На волю вышлі прадпрымальнікі, асуджаныя паводле «эканамічных» артыкулаў. Адзін зь іх падзяліўся са Свабодай сваімі ўражаньнямі ад сьледзтва і суду.
Карэспандэнт Свабоды дажыў да 35 гадоў і ўпершыню ў жыцьці паехаў у Расею паглядзець, як там не па тэлевізары, а насамрэч. У першым падарожным рэпартажы — пра тое, як жывуць на тым канцы Транссібірскай магістралі.
Раман Ганны Севярынец выйшаў сёлета і распавядае пра жыцьці найбольш відных прадстаўнікоў літаратурнага згуртаваньня «Маладняк» ў другой палове 1920-х і ў пачатку 1930-х.
Брытанскі гісторык Тымаці Гартан Эш адказаў на пытаньні Радыё Свабода пра месца Беларусі ў будучай Эўропе, пра важнасьць свабоды слова і пра тое, як варта разьвітвацца з таталітарным мінулым.
Месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору знайшоў магілёўскі краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка каля аграгарадку Ўсход. Гэта пасёлак за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва.
Увага! Часам падобныя словы ў беларускай і расейскай мовах азначаюць процілеглае (як „блага“ vs „благо“ ці „запамятаць“ vs „запамятовать“). Калі паблытаць, будзе праблема. Працягваем сэрыю „Па-беларуску зусім наадварот!“
Лявон Вольскі 26 кастрычніка даў у менскім Prime Hall вялікі 4-гадзінны канцэрт зь песьнямі гуртоў «Мроя», N.R.M. і Zet, а таксама сольнага праекту Volski.
30 гадоў таму, 27 кастрычніка 1989 года, на тэрыторыі Беларусі была зьнішчаная апошняя пускавая ўстаноўка ракетнага комплексу ОТР-23, што было прадугледжана Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далечыні, падпісанай Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам.
Нашыя звычайныя вітаньні дапасаваныя да пары дня: дабры́дзень, вечар добры. А „добрай раніцы“ ў нашай традыцыі не было, хоць прыжылося. Пярэчыць законам беларускай мовы новаўтвораны „дабранак“. Але маем адпаведнік how are you? — як маесься?
У якіх пытаньнях на адным баку могуць быць Аляксандар Лукашэнка і Зянон Пазьняк. Чаму гвалт трэба разглядаць структурна? Левы ці правы Лукашэнка? Як беларусы падзяліліся паводле сьветапоглядаў? Абмяркоўваем з філёзафам Вольгай Шпарагай.
Зьміцер Бартосік пачынае цыкль падарожжаў па былой Маладзечанскай вобласьці. Яна ўзьнікла ў 1944 годзе і зьнікла ў 1960-ым. Але ад той вобласьці засталося некалькі папак з архіву абласнога суда.
Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.
У жніўні 1944 году палова сучаснай Віцебскай вобласьці павінна была адысьці да РСФСР. Беларуская ССР страчвала каля 18 000 квадратных кілямэтраў тэрыторыі і каля 400 000 чалавек насельніцтва.
Ёсьць такое месца на сьвеце, дзе беларус, незалежна ад палітычных поглядаў і ляяльнасьці да ўлады, можа бязь лішняга клопату ўзначаліць выбарчую камісію. Гэта Канада.
У 1991 годзе Ўладзімер Мулявін стварыў праграму «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча. Песьню «Пагоня» з гэтага цыклю прапаноўвалі на гімн незалежнай Беларусі. Ці не за гэта заснавальнік «Песьняроў» трапіў у нацыяналісты?
Ці будзе новы склад Палады прадстаўнікоў стэрыльным? Якія магчымасьці маюць прызначаныя дэпутаты ў парлямэнце? Абмяркоўваюць тры зарэгістраваныя кандыдаткі ў дэпутаты.
Да 25-годзьдзя з моманту заканадаўчага замацаваньня беларускага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку Нацбанк Беларусі паказаў журналістам абноўленую экспазыцыю гісторыі беларускіх грошай. На выставе былі таксама паказаны грошы і купоны, які плянавалі ўвесьці ў абарачэньне, але так і не ўвялі.
Будаўнічы рынак ва Ўруччы, а раней парк забаў «Дрымлэнд» і аграфірму «Ільля» выставілі на продаж праз аўкцыён. Таргі адбудуцца 6 лістапада. Будаўнічы рынак прадаецца за 9,4 мільёна рублёў, «Дрымлэнд» — за 9,7 мільёна, аграфірма ў Валожынскім раёне — за 6,9 мільёна рублёў.
Амэрыканскі палітоляг Ніна Хрушчова распавядае, як і чаму Пуцін стаў такім, які ён цяпер, тлумачыць, чаму Трамп — гэта заканамерны вынік, а таксама адказвае на «традыцыйнае» пытаньне, ці можа Расея анэксаваць Беларусь.
«Калі я выяжджаў з Шатляндыі, дык там уся мэдыйная і публічная дыскусія ішла вакол Brexit. А заехаў у Беларусь, дык пабачыў зусім іншы сьвет у паведамленьнях СМІ — усё аб Кітаі!»
Доктар гістарычных навук, аўтар «Нарысу гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVІІІ ст.» Генадзь Сагановіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе актыўнасьць у інтэрнэце прыхільнікаў зьмены назвы Беларусі на Літву і новыя дасьледаваньні Аршанскай бітвы, 505-я гадавіна якой адзначалася нядаўна.
15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай.
Доля габрэяў сярод насельніцтва Беларусі за 112 гадоў зьменшылася ў 100 разоў. Паводле перапісу 2009 году габрэі былі раўнамерна расселеныя па Беларусі, сярод іх было значна больш гараджанаў, чым у сярэднім сярод насельніцтва, сярод іх была рэкордна высокая доля асобаў сталага веку.
Часам падобныя словы ў беларускай і расейскай азначаюць зусім адваротнае (як „блага“ і „благо“). Не трапляйма ў моўныя пасткі! Працягваем сэрыю „Па-беларуску зусім наадварот!“
Перакладчыца Марына Шода піша пра тое, як трапіла ў поле прыцягненьня польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук.
«Аншлюс Беларусі» — так называюць інтэграцыю з Расеяй, магчымую пасьля падпісаньня «дарожных мапаў» 8 сьнежня, ініцыятары кампаніі «Сьвежы вецер». Яны зьбіраюцца не дапусьціць гэтай інтэграцыі.
Беларускія інтэлектуалы хочуць вырваць краіну з правінцыяналізму і павярхоўнасьці, а таксама вярнуць сур’ёзнасьць і мысьленьне ў грамадзкую дыскусію, замест лайкаў і коцікаў. Пазнаць гэтую групу можна па кодавым слове «Абдзіраловіч».
Фільм ужо паказалі ў Менску і выклалі на YouTube. У Маскве фільм у апошні момант забаранілі. Дадатковы перадпрэм’ерны паказ прайшоў у Віцебску — набліжэйшым да расейскай мяжы буйным горадзе.
У сеціве зьявіліся ролікі «Буська для мовы», якія заклікаюць падтрымаць беларускую мову падчас перапісу.
Першаклясьнік Багдан расказвае пра тое, як зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі.
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
«Тэрафлю» зьнік зь беларускіх аптэк. Беларусам, якія вырашылі закупіць гэтых лекаў за мяжой, памежнікі паведамляюць, што сродак зьмяшчае псыхатропныя рэчывы. Разьбіраемся, што адбываецца.
Палякі былі заангажаваныя ў беларускую мову больш, чым насельніцтва ў цэлым, а паводле паказьніку мовы хатніх зносінаў — больш, чым нават этнічныя беларусы.
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? У дзень настаўніка гэта абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
Як шчыра адказаць на моўныя пытаньні перапісу, ці магчыма гэта ў прынцыпе. І ці трэба.
У верасьні 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі. Як зьмянілася іх жыцьцё за гэты год?
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў выказваньні экзарха РПЦ у Беларусі мітрапаліта Паўла пра нежаданьне вернікаў маліцца па-беларуску.
У 1991 годзе Зянон Пазьняк узначальваў парлямэнцкую апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце.
Па легендзе вучэньняў, датчыкі на мяжы зь Беларусьсю фіксуюць павышаны ўзровень радыяцыі ў паветры і вадзе, і з памежных раёнаў пачынаецца эвакуацыя.
Зьміцер Дашкевіч тлумачыць, чаму беларуская мова — найлепшая зброя ў абароне незалежнасьці; заяўляе, што патэнцыял кожнай апазыцыйнай структуры — ад 10 да 50 чалавек, і кажа, што «апроч змагарнасьці, трэба мець трошкі здаровага розуму».
Трохбаковая кантактная група па Ўкраіне ўзгадніла і падпісала ў Менску дакумэнт, які разьвівае так званую «формулу Штайнмаера». Дакумэнт прадугледжвае ўвядзеньне закона аб асаблівым статусе акупаванай часткі Данбаса пасьля правядзеньня там мясцовых выбараў, згодна з заканадаўствам Украіны.
Я моцна засумаваў, калі мой рэдакцыйны калега Сяргей Шупа паказаў мне раздрукоўку букмэкерскай канторы NicerOdds са сьпісам найбольш імаверных сёлетніх кандыдатаў на Нобэлеўскую літаратурную прэмію.
70-годзьдзе з дня ўтварэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі. У Пэкіне адбыўся гіганцкі парад, а лідэр краіны Сі Цьзіньпін заявіў, што «ніякая сіла не перашкодзіць кітайцам і кітайскаму народу народу ісьці наперaд».
Адзінае ў Беларусі прыватнае прадпрыемства па вырабе дражэ з журавін знаходзіцца ў Глыбокім. Штогод тут перапрацоўваюць да 35 тонаў дзікарослых ягад. Кісла-салодкія шарыкі, поўныя вітамінаў і мікраэлемэнтаў, называюць беларускім супэрфудам.
У сакавіку 1937 году Берман быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларускай ССР, у ліпені 1937-га-траўні 1938-га працаваў старшынёй «тройкі». Гэта быў разгар Вялікага тэрору, і рахунак арыштаваных ішоў на дзясяткі тысяч.
У Беларусі ўжо 15 гадоў не рэгіструюць палітычных партыяў, але за 8 гадоў зьявілася 598 новых грамадзкіх аб’яднаньняў. Беларусь палітычная ў афіцыйнай статыстыцы.
Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі “адшукалася” пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пакутнік.
Драўляныя і мураваныя ратушы паўставалі ў гарадах ВКЛ, адзначаных Магдэбурскім правам, з XIV стагодзьдзя. Самакіраваньне мелі каля 60 беларускіх гарадоў і мястэчак. Да гэтай пары адрэстаўраваныя або цалкам адбудаваныя ратушы стаяць у сямі зь іх.
Загрузіць яшчэ