Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі тлумачыць, чаму беларусам варта сачыць за выбарамі ў ЗША, якія адбудуцца ўжо праз тыдзень. Якімі інструмэнтамі ўплыву на сытуацыю ў Беларусі валодае Амэрыка і чым адрозьніваюцца стратэгіі Камалы Гарыс і Дональда Трампа.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Ці маюць яны балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне прыйшлі ў Беларусь? І ці прыходзілі аднекуль наогул? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэтут ў Польшчы Алегам Латышонкам.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва і навукі. Гэтая дата засталася ў беларускай гісторыі як «Чорная ноч» альбо «Ноч расстраляных паэтаў». Пра яе сувязь зь цяперашнім днём расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Фрэдэрык Пэці госць праграмы «ПіК Свабоды».
Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня. Госьць “ПіКу Свабоды” – сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.
Суразмоўцы Ганны Соўсь у "Піку Свабоды"— Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня».
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава.
Барыс Грызлоў заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. У праграме «ПіК Свабоды» заявы Грызлова камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі.
З сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША.
У падкасце «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
Госьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі.
Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў рычагі ўплыву? Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае? Мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай.
У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby.
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкага. Перад гэтым рэжым Лукашэнкі прызнаў канал экстрэмісцкай арганізацыяй. Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі. Пра праблемы «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у эфіры «ПіКу Свабоды».
Ад якой прапановы ці загаду Пуціна Лукашэнку будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
Украінскі дэпутат Алег Дунда прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову абмяркоўваем з былым намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашырыліся цалкам аўтаномныя дроны і ці ўжо ажыцьцяўляюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў?
Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашыраныя цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ўжо зьдзясьняюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы па праектаваньні і вырабе дронаў.
Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
Іран выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае кіраўнік НАУ Павал Латушка.
Беларусь на сустрэчах ААН прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: Максіма Рыжанкова і Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? Абмяркоўваем у “ПіКу Свабоды” з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярына Дзяйкалай.
Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску?
Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Па пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца кіраўнік фонду салідарнасьці BySoI Андрэй Стрыжак і рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка.
Якія рэпрэсіі зазнаюць родныя палітвязьняў у Беларусі? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі і робяць жыцьцё невыносным? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі.
Навошта хадзіць у музэі і тэатры ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
Зь якой мэтай Лукашэнка мілуе палітвязьняў? Ці варта дзякаваць яму за гэта? Што ў Беларусі залежыць ад дэмакратычных сілаў? Што больш імаверна – вяртаньне ў 2019-ы ці ў 2020-ы год? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
У эфіры «ПіКу Свабоды» былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала абараняць правы ўразьлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
Ці можна казаць пра нейкую ясную інфармацыйную палітыку адносна Беларусі ня толькі з боку расейскай ўлады, але і з боку расейскай апазыцыі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.
Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю?
У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам?
Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.
Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія могуць быць паралелі са Сьвятланай Ціханоўскай і дэмсіламі ў выгнаньні?
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну?
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ страцілі нейкія правы і займелі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці?
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? У падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў? Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby.
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Мы гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук Мірославам Янковякам.
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае у праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
Загрузіць яшчэ