У разгар рэвалюцыі беларускіх жанчын зноў заклікаюць думаць найперш пра сям’ю. І хто гэта робіць? Прэс-сакратарка МУС! Жанчына з пасьпяховай кар’ерай у стэрэатыпна мужчынскай сфэры.
Шасьцігадовы Арцём Лазарчык нарэшце вярнуўся дамоў. Напярэдадні яго са школы накіравалі ў сацыяльны прытулак, бо маці своечасова не забрала яго праз затрыманьне з палітычных матываў.
Мяне затрымалі на жаночым маршы, я правяла ў няволі 7 дзён, а па вяртаньні даведалася іншую гісторыю майго арышту і ўтрыманьня. І гэтая гісторыя была быццам з паралельнага сусьвету.
Пакуль улады робяць гучныя заявы аб тым, што менскія сьвятыні трэба абараніць ад масавых беспарадкаў, рэальную павагу да сьвятыняў і прынцыпаў маралі дэманструюць толькі пратэстоўцы.
Цяперашнія ахвяры садыстаў у пагонах атрымліваюць такую грамадзкую рэакцыю, якую мусяць атрымліваць усе людзі, якія заяўляюць, што былі зьбітыя альбо згвалтаваныя.
Ніхто жанчын ня ставіў перад сабой. Ніхто намі не кіруе і ніхто нас не «адпраўляе на перадавую». Мы ўсё гэта робім самі, бо хочам і можам адстойваць сябе, сваіх родных і ўсю сваю краіну.
Самы небясьпечны пэрыяд для пацярпелых ад хатняга гвалту — той, калі яны абвяшчаюць агрэсарам, што зьбіраюцца сыходзіць. І мы цяпер праходзім праз гэта ўсёй краінай.
Валер Цапкала разам зь дзецьмі выехаў з краіны. Дзеці Сьвятланы Ціханоўскай разам з бабуляй нядаўна зрабілі тое самае. Самі Сьвятлана і Вераніка застаюцца тут.
Каранавірус вярнуўся ў Беларусь і атакаваць будзе найперш тых, хто зьбіраецца назіраць на выбарах.
Лукашэнка назваў жанчын небаракамі і заявіў, што Канстытуцыя – надта вялікі цяжар. Цяпер жанчыны паказваюць, хто ў гэтай краіне сапраўдны небарака.
На фоне «амаральных вычварэнцаў» Лукашэнка чарговы раз спрабуе намаляваць сабе вобраз добрага сем’яніна і бацькі. Праўда, атрымліваецца ня вельмі.
Як толькі гаворка пайшла пра візыт чыноўніцы высокага рангу, дык эпідэміялягічная абстаноўка рэзка палепшылася, мікробы «з вуліцы» перасталі быць страшнымі да немаўлят, а каранавірус увогуле зьнік.
Чарговы раз стала ясна, што ў надзвычайных сытуацыях спадзявацца на дзяржаву бессэнсоўна.
Мярзотна гучыць, калі багаты мужчына зь вялізнай уладай і магчымасьцямі разважае пра нейкую слабасьць жанчын.
За сьпінамі герояў звычайна ёсьць нябачнае войска — людзі, якія вырашаюць прыземленыя побытавыя праблемы, пакуль героі ўласна геройствуюць. Таму ў нашай палітыцы так шмат герояў і так мала гераінь — за жанчынамі вельмі рэдка калі ёсьць якасны тыл.
Не было агляду, не было ніводнага пытаньня пра мой стан. Мы проста абмяняліся паперкамі.
Немагчыма загадзя сказаць, ці справіцца жанчына зь цяперашнімі выклікамі, але «мужык» ня справіўся.
І зноў дзіця забілі ва ўласнай хаце. Гэтая трагедыя — не выпадковасьць, а лягічнае завяршэньне сытуацыі хатняга гвалту ва ўмовах беларускай сыстэмы.
У дакумэнце, які я падпісала, пазначана, што я абавязваюся прымаць усе прапісаныя лекі — і гэта сьмешна, бо пры выпісцы я не атрымала ўвогуле ніякіх рэкамэндацый.
У палаце нас пяць чалавек, але лябараторна пацьверджаны COVID-19 толькі ў мяне. У іншых жанчын пнэўманіі, падобныя да каранавірусных.
За 12 дзён, што я тут ляжу, у маім аддзяленьні каранавірус знайшлі мінімум у чатырох чалавек. Траіх перавезьлі, а адну не пасьпелі — яна памерла ў рэанімацыі.
Жанчыны ў мэдыцыне цяжка працуюць заўжды, але па-сапраўднаму заўважна шмат для каго гэта стала толькі падчас пандэміі.
Перакласьці адказнасьць за ўзровень сьмяротнасьці ў краіне на школьных настаўніц і маці – вельмі зручная, але нізкая і маніпуляцыйная ідэя.
Масавыя адпраўкі папяровых паштовак ва ўмовах пандэміі — гэта настолькі абсурдна, што яшчэ крыху, і я пачну верыць у тэорыю змовы, паводле якой Таемны Ўрад вельмі хоча зьнішчыць нашу нацыю, у тым ліку акцыяй «#СпасибоМедикам».
Вы будзеце вінаватыя ў сьмерці тых людзей, якія даверацца вам, будуць надалей весьці актыўнае сацыяльнае жыцьцё, хадзіць у царкву, заразяцца і памруць.
Словы Лукашэнкі пра адказнасьць «слабых людзей» за сваю хваробу альбо сьмерць – гэта самае звычайнае абвінавачваньне ахвяры. А абвінавачваюць ахвяр тады, калі ня хочуць называць сапраўды вінаватых.
«Хопіць рабіць выгляд, што ўсё ў парадку!» Наста Захарэвіч піша з карантыну ў шпіталі.
На хуткай кажуць, што ў лякарню трэба паехаць, каб зрабіць тэст, але ў рэальнасьці, калі чалавек трапляе ў прыёмнае аддзяленьне, яго ці яе адтуль ужо не выпускаюць.
Я моцна кашляла, мела крыху падвышаную тэмпэратуру і таму перажывала, што мяне завязуць у «інфэкцыёнку» проста з аэрапорту.
Сёлета ў Беларусі восьмага сакавіка пройдуць прынамсі два забегі на абцасах: у Ашмянах і Берасьці.
Адна рэч, калі пра віну ахвяры згвалтаваньня кажа ананімны камэнтатар-троль, і іншая — калі гэта робіць намесьнік пракурора.
Вам магло б калі-небудзь прыйсьці да галавы пазайздросьціць юнай дзяўчыне ў бандзе крымінальнага аўтарытэта?
Ці чакаць нам палітыка-эратычных эфіраў з Губарэвічам, Казловым, Севярынцам і Янукевічам?
Дзяўчатак зь дзяцінства вучаць, што каханьне мусіць быць мацнейшым за любое жаданьне паклапаціцца пра сваю будучыню. А вось абараняць свае інтарэсы нас вучаць куды радзей.
Так можна толькі з жанчынамі — мы пацерпім пабочныя эфэкты ад таблетак, ін’екцый і імплянтаў. Мы звыклі цярпець.
Лічыць гендэрную роўнасьць няважнай ці неактуальнай мэтай — проста недальнабачна, бо ад яе наўпрост залежыць дасягненьне іншых мэтаў, безумоўна ня менш істотных.
Чалавека, які біў жонку, вызвалілі ад адказнасьці праз інваліднасьць. Іншага інваліда за грам марыхуаны і «спайсаў» асудзілі на 9 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Міліцэйскі кіраўнік бачыць амаральнасьць у продажы свайго цела. Але сорам — гэта купляць людзей.
Для таго, каб зьвезьці дзіця, ніякіх аргумэнтаў ня трэба ўвогуле. Дастаткова пасадзіць дзіця ў машыну, зьмяніць сім-карту і насалоджвацца ўласнай хітрасьцю.
Дзеля хвалебнага артыкулу на БелТА можна забыцца і на страх інфэкцый, і проста на здаровы сэнс.
У выпадку мацнейшага збліжэньня Беларусі і Расеі адсюль трэба проста бегчы, каб уратавацца. Бо змагацца за свае правы будзе нашмат цяжэй.
«Мужчыны — паляўнічыя. Жанчына, якая лёгка дасталася, зусім ня цэніцца, бо абясцэньвае нашага героя і яго высілкі»
Рэч увогуле не ў цішыні.
Калі распаўсюджваць ідэю ўключанага і адказнага бацькоўства, такіх гісторый стане менш.
«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на свабоду, і ягоная дачка баіцца за сваю бясьпеку. Асуджаны за палавыя зносіны зь непаўналетнім Вячаслаў Давыдовіч таксама ўжо не ў зьняволеньні, і адзін з пацярпелых, адкрыта заяўляе, што баіцца.
Кожны чацьвёрты падлетак у Беларусі задумваецца пра суіцыд.
На кансультацыі хадзілі мінімум па двое, каб выкладчык ня лез цалавацца ў вусны. Ці ведалі калегі пра ягоныя паводзіны? Безумоўна. Што яны з гэтым рабілі? Нічога.
Галоўнае, каб у Аляксандра Лукашэнкі не зьявілася па гэтым пытаньні свайго каштоўнага меркаваньня.
Чаго яшчэ чакаць, калі гвалт у дачыненьні да дзяцей у нас наўпрост ухваляецца прэзыдэнтам?
Калі я бачу, што нашую краіну ставяць на высокую пазыцыю ў рэйтынгу праз розныя заканадаўчыя прафанацыі, мне робіцца агідна.
Загрузіць яшчэ