Адкуль у беларусаў узяўся каўтун? Як і чаму ён стаў мэтафарай? Гутарка з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.
Яшчэ сто гадоў таму пчала была паўсюль, яе шанавалі і як сакральную, і як карысную істоту. Адкуль пчала прыляцела ў беларускі край і як стала тутэйшай? Чаму яе беларусы лічаць Богавай істотай?
Апошнімі гадамі Беларусь — сярод краінаў-лідэраў у спажываньні алькаголю. Але калі гэта пачалося? Хто і як спойваў беларусаў? Гутарка з гісторыкам, беларускім прафэсарам, які працуе ў Ізраілі, у Тэль-Авіўскім унівэрсытэце, Захарам Шыбекам.
Калі, дзе, як і які алькаголь пачалі ўжываць беларусы? Гутарка з гісторыкам, беларускім прафэсарам, які працуе ў Ізраілі, у Тэль-Авіўскім унівэрсытэце, Захарам Шыбекам.
У Беларусі нарадзіліся сотні іншых мастакоў, вядомых цяпер у сьвеце авангардыстаў і акадэмістаў, сацрэалістаў і іканапісцаў. Што зь велізарнага даробку тых сотняў мастакоў засталося ў Беларусі?
Чаму менавіта на беларускай зямлі так выдатна родзіць геніяльнасьць? Колькі ўвогуле геніяльных мастакоў Беларусь дала сьвету? Гутарка з мастацтвазнаўцам, выкладчыкам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргеем Харэўскім.
Гутарка з этнакультуролягам Цімафеем Авіліным.
Грошы і залежныя ад іх дабрабыт, шчасьце, нават каханьне, здароўе спрадвеку ва ўсіх народаў сьвету — адна з найважнейшых тэмаў і праблемаў. І асаблівую цікавасьць выклікаюць грошы «нядобрыя», «нячыстыя». Беларусы ў гэтым не выключэньне.
Што могуць расказаць пра беларускую нацыю, яе традыцыі беларускія нэкропалі? Гутарка з гісторыкам, экскурсаводам Цімафеем Акудовічам.
Пра Тройцу напярэдадні Тройцы гутарка з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.
Гутарка з культуролягам, мастаком Тодарам Кашкурэвічам.
Як і чаму беларускія скарбашукальнікі дайшлі да апаганьваньня габрэйскіх магілаў і хрысьціянскіх храмаў?
Гутарка з гісторыкам і этнолягам, кандыдатам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам
Беларусы — людзі цікаўныя. Ва ўсялякім разе, ужо з XV стагодзьдзя беларусы пачалі падарожнічаць. Працяг размовы пра беларусаў як нацыю турыстаў зь Сяргеем Харэўскім.
Cпрадвеку беларусы імкнуліся зьведаць ці ня ўвесь сьвет. Максымільян Рыла адкрыў для сябе Мэкку, а для ўсяго сьвету — Бабілён, Ігнат Дамейка — нязнаны акраец Амэрыкі, Восіп Гашкевіч зьдзейсьніў падарожжа вакол сьвету. Пра беларусаў у падарожжах гутарым зь Сяргеем Харэўскім.
Пра архаічнае і мадэрнае ў сучаснай Радуніцы — гутарка з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.
«Аповесьць мінулых часоў» засьведчыла, што асобныя этнічныя аб’яднаньні ўсходніх славянаў «мелі бо звычаі свае, і законы бацькоў сваіх і паданьні, кожны — свой нораў... Гэтага ж звычаю трымаліся крывічы і іншыя паганыя, што ня ведаюць закону Божага, а самі сабе ўстанаўляюць закон». І да сёньня ў беларусаў існуюць свае няпісаныя законы. Якія яны? Чаму людзі і ў сучасным цывілізаваным сьвеце трымаюцца іх?
Гэтым разам з дасьледнікам дуды, сябрам Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Яўгенам Барышнікавым мы гаворым пра пэрспэктывы дуды і дударства ў сучаснай Беларусі.
Ці магчыма адрадзіць дударскую традыцыю, а значыць, і даць новае, ужо практычнае, жыцьцё міту пра дуду? Гутарка з дасьледнікам дуды Яўгенам Барышнікавым
Адзін з найпрыгажэйшых беларускіх мітаў — рамантычны міт пра дуду. Калі і кім ён ствараўся, чаму дуда стала нацыянальным сымбалем і як яна ўплывае на самаўсьведамленьне беларусаў?
Замкі, храмы, жылыя дамы з дрэва — адна з важных адметнасьцяў беларускай архітэктуры. Пра нацыянальнае драўлянае дойлідзтва наша размова з гісторыкам Цімохам Акудовічам
Ці не вядзецца апошнімі гадамі ў Беларусі вайна стыляў? Як адбываліся такія войны ў беларускай гісторыі? Нарэшце, ці магчымая перамога беларускага стылю над расейскім?
Што ведалі архаічныя беларусы пра наркатычнае ўзьдзеяньне пэўных расьлінаў на арганізм чалавека? Якія практыкі існавалі з магічнымі зёлкамі і як да іх ставіліся?
Сур’ёзныя замежныя дасьледчыкі назвалі сёньняшні Менск хіба не найгоршым горадам для жыцьця ў Эўропе. З гэтым у эфіры "Новай Атлянтыды" не пагадзіўся гісторык мастацтва і знаўца беларускай сталіцы Сяргей Харэўскі, які прыгадаў, што казалі пра Менск 100 і 200 год таму беларусы і замежнікі. А ці добра вы ведаеце, якім быў гістарычны Менск?
Сёлета шмат якія інтэрнэт-выданьні зьмясьцілі шэраг рэйтынгаў гарадоў Эўропы і сьвету, складзеных «замежнымі адмыслоўцамі». Зь іх вынікае, што сталіца Беларусі паводле якасьці жыцьця нібыта ледзь ня самы горшы горад на зямлі, а ў Эўропе то пэўна. А насамрэч — і сёньня, і ў аддаленай гісторыі, ці быў, ці ёсьць Менск горадам, якасным для жыцьця?
Кот у народных уяўленьнях беларусаў. Гутарка з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.
Чаму беларусы адных асобаў зрабілі сваімі героямі, а іншых — не? Чаму лёгка, а мо і прынцыпова, аддалі іх іншым народам? Свае і чужыя, чужыя — свае.
Якой была беларуская народная астралёгія? Як прадказвалі, варажылі, замаўлялі па зорках беларусы ў сваім мінулым? І што з народнай астралёгіі застаецца ў сьвядомасьці беларусаў аж да сёньня?
У Беларусі, як і ў бальшыні краінаў Эўропы, працягваецца працэс урбанізацыі. Як гэты працэс уплывае ён на культуру і нацыянальную сьвядомасьць народу? Ці можна казаць, што беларусы ня толькі колькасна, але і якасна сталі гарадзкой нацыяй?
Беларускія ўлады кажуць пра неабходнасьць павелічэньня пэнсійнага ўзросту. Маўляў, насельніцтва старэе, бюджэт ня можа яго пракарміць. А колісь — у якім узросьце беларусы кідалі працаваць і чым пасьля займаліся? Як выглядала іхняя "пэнсія"? Ці былі яны шчасьлівыя, дажываючы свой век?
Эўропа сутыкнулася з вострай праблемай мігрантаў, якія ўцякаюць са сваіх краінаў ад вайны і голаду. Ці напаткае гэты працэс Беларусь? Ці змогуць мірна суіснаваць беларусы і ўцекачы?