Першы прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў заўсёды вельмі паважліва кажа пра Ўладзіміра Пуціна як пра «моцнага» і «вартага перайманьня» абаронцу Расеі. Палітык у выгнаньні сьцьвярджае, што пасьля анэксіі Крыму ён стаў ставіцца да Расеі яшчэ лепей.
Як прэзыдэнт ён адхіліў плян Расеі даць шырокія паўнамоцтвы сэпаратысцкаму Прыднястроўю. З тых часоў, прызнае ён, дачыненьні з Масквой моцна пагоршыліся.
Удзельнікі праекту «Расея і я», былыя кіраўнікі постсавецкіх краінаў адказваюць на пытаньне «Чый Крым?» і выказваюць свае прагнозы, што да будучыні паўвострава.
Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук прыгадвае, як былы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын назваў вар'яцтвам пытаньне аб магчымай вайне паміж братнімі Расеяй і Ўкраінай. Цяпер Краўчук кажа, што ўкраінцы і расейцы ніколі больш ня будуць братамі.
Масква можа дзейнічаць агрэсіўна, кажа былы прэзыдэнт Латвіі, і Захад павінен лепей разумець Расею. У адваротным выпадку наступствы могуць быць значна горшымі, чым цяпер ва Ўкраіне.
Фігура Віктара Юшчанкі назаўжды зьвязаная з празаходнімі лёзунгамі «Аранжавай рэвалюцыі», якая і прывяла яго да ўлады ў сьнежні 2004 году. 61-гадовы экс-прэзыдэнт сьцьвярджае, што апошнія 350 гадоў Украіна жыла ў атмасфэры расейскай агрэсіі.
Першы кіраўнік Літвы, былы старшыня Вярхоўнага Савету Літвы Вітаўтас Ландсбергіс – госьць аглядальніцы Свабоды Ганны Сусь, аўтара праекта "Расея і я", серыі інтэрвію з 12 лідэрамі постсавецкіх краінаў.