Як і было заяўлена раней, збор 10 кастрычніка а 17-й гадзіне каля Ратушы. Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў заклікаюць браць з сабой сьцягі і нацыянальную сымболіку.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі, якое пачалося ў аўторак, на ўчасткі прыйшло 4,49% выбаршчыкаў, гаворыцца ў паведамленьні на сайце Цэнтарвыбаркаму.
6 кастрычніка пачалося датэрміновае галасаваньне, і ўлада напоўніцу ўключае адміністрацыйны рэсурс. Прасьцей за ўсё ціснуць на іншагародніх студэнтаў і працаўнікоў, якія жывуць у інтэрнатах.
6 кастрычніка пачалося датэрміновае галасаваньне. А ўжо 5 кастрычніка ў сацыяльных сетках пачалі масава зьяўляцца паведамленьні ад беларускіх студэнтаў, што іх заганяюць галасаваць датэрмінова.
Карэспандэнт Свабоды наведаў выбарчы ўчастак, дзе назіральнікам забаранілі карыстацца тэлефонамі.
6 кастрычніка распачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Адразу пасьля таго, як а 10 гадзіне раніцы адкрыліся ўчасткі для галасаваньня, на некаторых зь іх па бюлетэні выстройваліся чэргі.
Фотарэпартаж з студэнцкага мястэчка
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў Свабодзе, што ўлады надаюць вялікую ўвагу датэрміноваму галасаваньню, бо яно вырашае шэраг пытаньняў, якія для іх важныя — у тым ліку пытаньне яўкі.
Першым, хто прагаласаваў, падзякаваў ЦВК. Першым студэнтам пагражаюць за няўдзел у датэрміновым галасаваньні.
Трое выпускнікоў Ліцэю імя Якуба Коласа, якія цяпер навучаюцца ў адным з унівэрсытэтаў Варшавы, запісалі відэа-кавэр на песьню «Выхода нет», якую ў арыгінале выконвае расейскі гурт «Сплин».
Выдаленьне адбылося ў першы дзень датэрміновага галасаваньня, хоць да гэтага дня праблемаў з рэгістрацыяй і наведваньнем выбарчых участкаў не паўставала.
Ніхто з чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі не зьбіраецца галасаваць датэрмінова. Кожны кажа, што ён асабіста прыйдзе да выбарчай скрыні ў нядзелю, 11 кастрычніка.
Сваімі поглядамі на прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі з карэспандэнтам Радыё Свабода падзяліўся былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 1994 году, старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк.
У інтэрнэце зьявілася некалькі сайтаў, прысьвечаных прэзыдэнцкім выбарам, дзе можна прагаласаваць, а таксама спрагназаваць, якія вынікі аб’явіць ЦВК.
Парады былога падпалкоўніка міліцыі, які на парлямэнцкіх выбарах 2008 году злавіў за руку несумленных сяброў выбарчай камісіі.
Калі Тацяна Караткевіч з прадстаўнікамі сваёй каманды прыехала на пікет, там кіпела праца.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў заклікаюць палітыкі-няўдачнікі.
У сеціве пачалося інтэрнэт-галасаваньне, дзе кожнаму прапануецца вызначыцца, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты ён аддае свой голас.
За прамінулы час агітацыйнага этапу перадвыбарчай кампаніі ў Магілёве прыкметнай актыўнасьці на вуліцах у падтрымку кандыдатаў на прэзыдэнцтва не заўважана. Пікетаў з агітацыяй было няшмат.
Найбольшую колькасьць назіральнікаў ад дэмакратычных арганізацыяў Беларусі на галасаваньні падчас прэзыдэнцкіх выбараў выставіць грамадзкая кампанія «Права выбару — 2015». Кожны з назіральнікаў прайшоў курс навучаньня і здаў іспыт.
Ці здолела Тацьцяна Караткевіч выйсьці за межы традыцыйнага апазыцыйнага электарату? Чаму некаторыя людзі гатовыя ісьці на выбары, якія яны самі лічаць несапраўднымі?
Давайце глядзець праўдзе ў вочы: усё залежаць ад таго, ці хоча Лукашэнка заставацца прэзыдэнтам. А ён хоча.
Падчас рэпэтыцыі ЦВК праверыць сродкі сувязі, якія задзейнічаныя ў выбаркамах. На наступны дзень пачнецца датэрміновае галасаваньне.
Ананімныя музыкі, якія называюць сябе «падпольным беларускім гуртом NEXTA» перасьпявалі гіт «Выхода нет» расейскага гурту «Сплин», дадаўшы ў тэкст беларускіх рэаліяў.
Сёньня на плошчы Свабоды ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі. Ініцыятарамі пратэсту выступілі апазыцыйныя палітыкі.
Расеі няма, а тыя паўсотні княстваў, якія ваююць паміж сабой за пітную ваду і нафту, перайшлі на натуральны абмен.
Напэўна, ніколі пытаньне ўдзелу ў выбарчай кампаніі не стаяла так востра перад беларускім грамадзтвам, і, напэўна, апазыцыя не знаходзілася ў такім глыбокім стратэгічным і ідэалягічным крызісе як цяпер.
3 кастрычніка ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь-1 адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. Рыгор Кастусёў распавёў Свабодзе пра свае ўражаньні.
3 кастрычніка ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь-1 адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. Віктар Цярэшчанка распавёў Свабодзе пра свае ўражаньні.
Праз гадзіну пасьля тэледэбатаў, даўшы інтэрв’ю замежным журналістам, Тацяна Караткевіч падзялілася сваімі ўражаньнямі аб тэледэбатах з Радыё Свабода.
Падчас тэледэбатаў Улаховіч востра выказаўся пра нацыяналістаў
Першы пікет за час правядзеньня агітацыйнага этапу перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі выставілі ў Магілёве. У сквэры 40-годзьдзя Перамогі актывісты БРСМ пераконвалі магілёўцаў, каб на выбарах яны аддалі свой голас за Аляксандра Лукашэнку.
3 кастрычніка ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь-1 адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты.
«Сёньня ўся тройка была аднадушна ў адным: усе яны заклікалі людзей масава ісьці на выбары, і ўсе яны без выключэньня, у адзін голас хлусілі, што ў Беларусі ёсьць выбары, маўляў, прыходзьце і галасуйце».
На БТ адбыліся тэледэбаты паміж кандыдатамі на прэзыдэнта. Лукашэнка і Гайдукевіч не прыйшлі.
Берасьцейскі гарвыканкам забараніў сябрам партыі левых «Справядлівы сьвет» зладзіць пікет супраць кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Чыноўнікі спаслаліся, што месца ўжо занятае пад пікет Тацяны Караткевіч.
Кандыдат у прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка заяўку на ўдзел у тэлебатах не падаваў. Гайдукевіч скончыў свой выступ словамі «Жыве Беларусь!».
Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбаты прыйдзе яго давераная асоба — першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.
«Ці будзеце вы ўдзельнічаць у выбарах і што ведаеце пра апанэнтаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менчукам задавала Галіна Абакунчык.
У Гомелі дэмакратычныя актывісты распачалі інфармацыйную кампанію супраць абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам на пяты тэрмін.
2 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія разгледзіць скаргу кандыдаткі на прэзыдэнта Беларусі Тацяны Караткевіч на свайго суперніка па выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнку.
38-гадовая дачка работнікаў трактарнага заводу, псыхоляг, «праект ФСБ і КДБ», «падтанцоўка Лукашэнкі» і «адзіная надзея сёлетніх выбараў» — два дні ў кампаніі Тацяны Караткевіч.
Удзельнічаць, ці ня ўдзельнічаць у выбарах? Гэтае пытаньне задаецца ўжо амаль дзевятнаццаць гадоў.
Для беларусаў выбары павінны стаць сьвятам, а замежнікі хай ацэньваюць як хочуць, заявіў Аляксандар Лукашэнка, вярнуўшыся з ЗША.
Гомельскія апазыцыянэры плянуюць правесьці сходы з выбаршчыкамі з мэтай агітацыі супраць абраньня Аляксандра Лукашэнка прэзыдэнтам.
У Берасьці на сустрэчу з кандыдаткай у прэзыдэнты Тацянай Караткевіч прыйшло каля 300 чалавек.
У «Інтэрвію тыдня» першы кіраўнік Беларусі тлумачыць, чаму ён прыхільнік байкоту і як ён ставіцца да Тацяны Караткевіч.
Кандыдат на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Івацэвічах і Бярозе.
За Лукашэнку гатовыя галасаваць 45,7% беларусаў. За Караткевіч — 17,9%. Гатоўнасьць прыйсьці на выбары выказваюць звыш 72,5%. Свабода папрасіла экспэртаў ацаніць гэтыя лічбы.
У парадак дня пасяджэньня Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пройдзе ў пятніцу, 2 кастрычніка, уключылі яшчэ адно пытаньне.
Загрузіць яшчэ