Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатывы ў нас няма, а таму я на выбары ісьці не зьбіраюся», — апытаньне ў Менску


«Ці будзеце вы ўдзельнічаць у выбарах і што ведаеце пра апанэнтаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менчукам задавала Галіна Абакунчык.

Наўпроставы лінк

Юначка: «Апанэнтаў ня ведаю, а будзем галасаваць за Лукашэнку. Усё ж ён нас узяў, няхай і далей бярэ. Мне асабіста ён падабаецца. Я яшчэ студэнткай засьпела той пэрыяд яго кіраваньня, калі праезд бясплатны быў. Вельмі добра, што ў нас Лукашэнка такі ёсьць — больш нам ня трэба нікога».

Спадар маладога веку: «Чуў пра ўсіх кандадатаў, але на выбары не пайду. Лянота».

Спадар старэйшага веку: «Я вам так скажу: я па-за палітыкай, не цікаўлюся палітыкай, бо няма ніякіх пэрспэктываў».

Спадар сярэдніх гадоў: «Амаль усе выступы глядзеў. Галоўнае, каб гэтыя словы былі ўвасобленыя ў жыцьцё. Але выбару свайго пакуль не зрабіў».

Юначка: «Я ведаю Караткевіч, а іншых ня ведаю. Бо не было магчымасьці пазнаёміцца. Але гэта вельмі важна — ведаць кандыдатаў, інакш ня варта і на выбары ісьці. Таму я абавязкова яшчэ прачытаю. На выбары пайду, бо лічу, што кожны чалавек павінен быць актыўным у гэтым пляне. Бо, можа, ад нашага выбару нічога і не залежыць часам, але мусіць залежыць. І мы павінны штосьці рабіць, каб свой лёс вырашаць. Калі на такія мерапрыемствы не хадзіць, то нічога не вырашаеш, не зьмяняеш і не спрабуеш гэта рабіць. Бальшыня і не спрабуе нічога, бо гэта памяркоўнасьць нашая славутая».

Юнак: «Гайдукевіча ведаю. Гэта чалавек, які ўвесь час удзельнічае. Яго за месяц чуваць, а пасьля, як і ўсю нашу апазыцыю, акрамя Лукашэнкі, нікога не чуваць. Усе астатнія — гэта не апанэнты нават, гэта легітымізатары выбараў. Усе, акрамя Лукашэнкі, гэта тыя, каго праштурхоўваюць, каб легітымізаваць выбары. Альтэрнатывы ў нас няма, а таму ісьці на выбары, удзельнічаць у гэтым шоўя не зьбіраюся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG