Статкевіч: Акцыя адбылася, людзей было больш, чым мінулы раз
Адзін з арганізатараў «Народнага сходу» супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі Мікола Статкевіч у камэнтары для Радыё Свабода падсумаваў акцыю.
«Я ацэньваю, што людзей прыйшло ў паўтары-два разы больш, чым мінулы раз, 23 верасьня.
Акцыя адбылася. Мы выканалі свой абавязак. Спадзяюся, што мы данесьлі беларусам інфармацыю пра небясьпеку з боку ваеннай базы ў Беларусі.
На арганізатараў «Народнага сходу» склалі пратаколы
На Анатоля Лябедзьку, Аляксея Марачкіна, Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Мікалая Статкевіча складзеныя пратаколы за арганізацыю акцыі «Народны сход» у цэнтры Менску.
Адзін зь міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, падчас акцыі сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што пратаколы складзеныя паводле арт. 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь — парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Акцыя завяршылася
Мастак Аляксей Марачкін прэзэнтуе карціну"Дзюдаіст".А зьнізу-постаць маленькага Колі з татам #noRussianBaseinBelarus http://t.co/BbNwk3drMI
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Статкевіч спадзяецца, што 10 кастрычніка перад выбарамі на акцыю прыйдзе нашмат больш людзей #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Севярынец скандуе "Незалежнасьць!" Людзі падхопліваюць #noRussianBaseinBelarus http://t.co/wtcBDTW2sS
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Мітынг заканчваецца. Людзі разыходзяцца #noRussianBaseinBelarus http://t.co/QUjuLFsJuL
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Міліцыю праводзяць крыкамі "Ганьба!" #noRussianBaseinBelarus http://t.co/gordHPqajS
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
На плошчы з суседняга сабора забілі званы (там пачалася служба). Людзі пачалі маліцца, сьпяваюць «Магутны Божа» #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Някляеў яшчэ раз заклікае прыходзіць 10 кастрычніка на мітынг "За свабодныя выьары ў Беларусі" #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Статкевіч заклікае ўсіх прыходзіць 10 кастрычніка перад выбарамі на мітынг супраць улады #noRussianBaseinBelarus http://t.co/9bHfzFw0oB
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
"Да нас прыходзіць расейская акупацыя" - Вольга Мікалайчык #noRussianBaseinBelarus http://t.co/9T3kAc7AzT
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
На плошчы прысутнічаюць супрацоўнікі місіі АБСЕ ў Беларусі #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Самым маленькім удзельнікам мітынгу супраць расейскіх баз - 5-7 год #noRussianBaseinBelarus http://t.co/gWOpLGqmiU
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Людзі скандуюць "Мікола! Мікола!" #noRussianBaseinBelarus http://t.co/4pDWzKVYzA
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Салідарнасьць з Украінай) #noRussianBaseinBelarus http://t.co/5O73SvugS1
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Прагучала і пра Пуціна знакамітая песьня зараз #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Моладзь расьцягнула вялікі бел-чырвона-белы сьцяг #noRussianBaseinBelarus http://t.co/HFpPP2QWFN
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
"Russians go home" in Minsk now! #noRussianBaseinBelarus http://t.co/b5qSar8EVP
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015