Выбачэньне перад помнікам гарадавому за поўху, шалік і пацалункі, сьцёб як самавыражэньне і форма барацьбы.
Як выйграць мір пасьля выйгранай вайны? Як дасягнуць міру ва Ўкраіне? Ці залежаць ад Беларусі вайна і мір?
Амэрыка прагаласавала – што азначаюць вынікі выбараў? Ці вернецца ў Менск амэрыканскі пасол? Ці абвесьцяць Трампу імпічмэнт? Ці радуецца Пуцін вынікам амэрыканскіх выбараў?
100-гадовы юбілей камсамолу супраць «ночы расстраляных паэтаў», шакуючы аўдыёзапіс прымусу моладзі да ўступленьня ў БРСМ, раздача БРСМ улады і зброі ад Лукашэнкі - пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Што памятаюць і што забываюць беларусы са сваёй гісторыі? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Сяргей Навумчык, Валянцін Жданко і Аляксандар Лукашук.
Што азначаюць для Беларусі рашэньні Сынодаў Канстантынопальскага і Маскоўскага патрыярхатаў? Ці стаў лягчэйшым шлях беларускага праваслаўя да аўтакефаліі? Абмяркоўваюць Сяргей Абламейка, Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст і вядучая Ганна Соўсь.
Праблемы хатняга гвалту ў спэцыяльным выпуску «Зоны Свабоды» абмяркоўваюць стваральніца і кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка і дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Каму зь беларускіх пісьменьнікаў варта даць Нобэлеўскую прэмію? Ці варта даць Лукашэнку Нобэлеўскую прэмію міру? Што зьмяніла прэмія Алексіевіч?
Што робіць чалавек, зь дзяцінства пазбаўлены радзімы? Ён пачынае яе шукаць. І знаходзіць сьляды радзімы найперш у культуры. Зьміцер Бартосік напісаў пра гэта сваю новую кнігу, якая называецца «Клініка кітайскага дантыста» і складзеная на падставе падарожжаў аўтара па забытых адрасах культуры.
Мы выбралі шэсьць найважнейшых справаў: справа абароны Курапатаў, справа масавых арыштаў мэдыкаў і прышчэпак, справа Аляксандра Коржыча і дзедаўшчыны ў беларускім войску, справа Белта і перасьледу незалежных мэдыяў, справа так званага пафігісцкага ўраду, адпраўленага ў адстаўку.
Год стагодзьдзя БНР яшчэ не перакрочыў палову. Што адбылося за гэтых паўгода? Прысуд у справе Рэгнуму, мясцовыя выбары і пераабраньне Пуціна, армянская рэвалюцыя і дэмарш Насты Ванеевай - усе гэтыя падзеі 2018 году мы прыгадваем ў апошнім у гэтым сэзоне выпуску Зоны Свабоды.
За каго заўзеюць беларусы? Ці патрэбны нам такі хакей? Перамогі і паразы на міжнародных спаборніцтвах – гэта перамогі і паразы Беларусі ці Лукашэнкі? Пра ўсё гэта ў перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Юры Дракахруст, на сувязі зь Менску – Наста Пілюгіна і Віталь Цыганкоў.
Што думае Пуцін пра Беларусь? Якія самыя вострыя праблемы ў беларуска-расейскіх дачыненьнях? Хто лепшы прэзыдэнт: Лукашэнка ці Пуцін? У перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Чаму народ мае значэньне ў Армэніі? Ці магчымыя ў Беларусі пратэсты, як у Ерэване? Чаму Лукашэнка заявіў, што канстытуцыйнага рэфэрэндуму ня будзе? Абмяркоўваюць аглядальніца армянскай службы Свабоды Хэгінэ Буніят'ян, Юры Дракахруст, Уладзімер Глод і вядучая Ганна Соўсь.
Чаму Менск асудзіў ракетныя удары ЗША і саюзьнікаў па Сырыі, але не асудзіў ужываньне хімічнай зброі рэжымам Асада? Як адаб'юцца на Беларусі амэрыканскія санкцыі адносна Расеі? Пра чужую вайну ў Зоне Свабоды гавораць Юры Дракахруст, Ірына Лагуніна, Валер Карбалевіч і Аляксандар Лукашук.
Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. Удзельнічаюць Ян Максімюк, Наста Пілюгіна і Віталь Цыганкоў.
Чаму расейцы кажуць «Белоруссия»? Як мянялася практыка называньня беларусамі сваёй краіны? Хто пераможа ў вайне назваў? Пра гэта ў Зоне Свабоды з удзелам Юрыя Дракахруста, Валянціна Жданко і Ганны Соўсь.
Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Зона Свабоды» прапануе вялікае інтэрвію з восьмай прэзыдэнткай БНР Івонкай Сурвілай.
Куды пойдзе Расея ў наступныя 6 гадоў? Ці вызначае гэта тон перадвыбарчай кампаніі? Ці зьбіраецца Расея ваяваць? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. Удзельнічаюць Юры Дракахруст, Валянцін Жданко і вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі.
Ці думае Пуцін пра Беларусь? У якім накірунку будуць разьвівацца адносіны Беларусі і Расеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? Пра гэта ў Зоне Свабоды, у якой удзельнічаюць Юры Дракахруст, Дзьмітры Гурневіч і аглядальніца расейскай службы Радё Свабода Ірына Лагуніна.
Ці высокая ў Беларусі карупцыя? Як краіна выглядае ў параўнаньні зь іншымі? У чым прычыны карупцыі па-беларуску? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Алег Грузьдзіловіч, Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.
Чым вызначылася сёлетняя кампанія выбараў у мясцовыя саветы? Якія мэты перасьледавала апазыцыя, беручы ў ёй удзел? Ці могуць гэтыя выбары нешта зьмяніць ? Удзельнікі «Зоны Свабоды» — Юры Дракахруст, Уладзімер Глод і Ганна Соўсь.
Кім быў Машэраў для Беларусі – беларускім героям ці выканаўцам волі Крамля? Чаму такі ўстойлівы міт пра яго? Ці сыйдзе ў нябыт гэты міт? У перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Сяргей Навумчык, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Колькі і за што будуць плаціць беларусы паводле мадыфікаванага дэкрэту аб «дармаедах»? Ці справядлівыя яго патрабаваньні? Ці спародзіць ён новую хвалю пратэстаў? У чарговым выпуску «Зоны Свабоды» дыскутуюць Дзьмітры Гурневіч, Юры Дракахруст і Валянцін Жданко. Вядучая Ганна Соўсь.
Ці ёсьць мяжа ў свабоды слова і мастацкага выяўленьня? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Сяргей Навумчык і журналіст тэлеканалу "Настоящее время" Цімур Алеўскі. На сувязі зь менскай студыі – Аляксандра Дынько.
Сёлета будзе адзначана 100-годзьдзе зь дня утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як нарадзілася першая беларуская незалежнасьць, якое значэньне БНР мае для будучыні Беларусі? Над гэтымі пытаньнямі ў Зоне Свабоды разважаюць Сяргей Абламейка, Аляксандар Лукашук і Сяргей Навумчык.
Што прынёс 2017 год, чым парадаваў, натхніў, а чым засмуціў і насьцярожыў. Юры Дракахруст, Дзьмітры Гурневіч, Ганна Соўсь, Сяргей Абламейка і Аляксандар Лукашук прыгадваюць, чым жыла сёлета Беларусь.
Як выконваюцца правы чалавека ў Беларусі? Хто можа зьмяніць сытуацыю да лепшага? Якое палітычнае надвор'е ў краіне – адліга ці замаразкі? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Ганна Соўс, удзельнічаюць Алег Грузьдзіловіч, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Хоць лідэры Казахстану і Беларусі падчас сустрэчы ў Менску гаварылі на адной мове, расейскай, іх бачаньне будучыні сваіх краінаў розьніцца. Як і чаму – абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Мэрхат Шарыпжан, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і Аляксандар Лукашук.
Беларусь, Украіна і Расея – трэці лішні ці трэці, які радуецца? Чаму Лукашэнка не паехаў у Брусэль? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і аглядальніца ўкраінскай службы нашага радыё Наталка Чурыкава.
Праз два тыдні ў Брусэлі адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства», куды запрошаны Аляксандар Лукашэнка. Ці робіцца Беларусь бліжэйшай да Эўропы? Абмяркоўваць Дзьмітры Гурневіч, Валер Каліноўскі, Ганна Соўсь і Наталка Чурыкава з украінскай Свабоды.
Што дала і што забрала ў Беларусі Кастрычніцкая рэвалюцыя? Ці варта сьвяткаваць яе гадавіну? Які лёс спадчыны Кастрычніка ў Беларусі? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук, удзельнічаюць Юры Дракахруст, гісторык Алена Маркава і ляўрэат сёлетняй прэміі Гедройця Зьміцер Бартосік.
Што самае цяжкае ў беларускім войску? Чаму дагэтуль не ўдалося перамагчы дзедаўшчыну? Як зрабіць армію бясьпечным месцам для жаўнераў? Вядзе перадачу Дзьмітры Гурневіч, удзельнічаюць Сяргей Навумчык, Францішак Вячорк, і зь Менску – Алег Грузьдзіловіч.
Што важней: права на самавызначэньне ці тэрытарыяльная цэласьць? Абарона Канстытуцыі ці гвалт супраць мірнага пратэсту? Чаму Мадрыд падтрымалі Бэрлін, Парыж і Кіеў? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Юры Дракахруст, удзельнічаюць Аляксей Знаткевіч і гісторык Лізавета Касмач.
Чаму зьнікненьне дзесяцігадовага хлопчыка так узрушыла грамадзтва? Здароўе, сем'я і дзеці – тры слупы беларускага жыцьця. Каму беларусы гатовыя дапамагаць? Абмяркоўваюць Дзьмітры Гурневіч, Валянцін Жданко і Ганна Соўсь.
Ці былі марнымі перасьцярогі наконт «Захаду-2017»? Інцыдэнт з ракетамі на расейскім палігоне: выпадковасьць ці сымбаль? Ці выйдуць расейскія войскі зь Беларусі пасьля вучэньня?
Трывожныя вучэньні «Захад-2017», сэнсацыйнае вяртаньне ва Ўкраіну Міхэіла Саакашвілі, антыкарупцыйныя суды ў Беларусі — пра гэта ў «Зоне Свабоды» з удзелам Аляксандра Лукашука, Юрыя Дракахруста, Ганны Соўсь і Сяргея Дубаўца.
Палітычная аналітыка: ад «Захад-2017» да мясцовых выбараў і «папіцот». Жыцьцё чалавечае: вясёлае і жахлівае, страхі і радасьці беларусаў. Культура і мова: Беларусь штодзённая і Беларусь вечная. Вядучыя Дзьмітры Гурневіч і Ганна Соўсь.
Маршы «недармаедаў», Дзень няВолі, справа «Белага легіёну», новыя прэзыдэнты ў ЗША і Францыі – гэтыя падзеі 2017 году прыгадваем ў апошнім у гэтым сэзоне выпуску «Зоны Свабоды».
Кніга амэрыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра «Пра тыранію» стала сусьветным бэстсэлерам. Ніхто не застрахаваны ад несвабоды, ад разбурэньня дэмакратыі, піша ён. Урокі Тымаці Снайдэра абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Дубавец, Аляксандар Лукашук.
Украіна атрымала бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам. Што гэта азначае для Ўкраіны і для Беларусі, як яе суседа? У «Зоне Свабоды» на гэтую тэму разважаюць Юры Дракахруст, Расьціслаў Хоцін, Валер Карбалевіч, Андрэй Елісееў, Мая Кацыянчыч.
Што мы ведаем і ня ведаем пра Другую сусьветную вайну? Як улада выкарыстоўвае памяць пра вайну? Як мяняюцца ўяўленьні беларусаў пра Другую сусьветную? Пра гэта ў «Зоне Свабоды” дыскутуюць дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук, Зьміцер Бартосік і Сяргей Дубавец і вядучая Ганна Соўсь.
На гэтым тыдні ЗША ацэньваюць 100 дзён прэзыдэнта Трампа, а Эўропа застыла перад выбарам: правы папулізм, нацыянальны інтарэс ці каштоўнасьці Эўразьвязу? Што гэта азначае зь беларускага пункуту гледжаньня -- адказы ў «Зоне Свабоды».
Ці трэба ісьці на супрацу з уладамі дзеля Курапатаў? У праграме «Зона Свабоды» — меркаваньні Сьвятланы Алексіевіч, Зянона Пазьняка, Паўла Якубовіча, Вінцука Вячоркі, Сяргея Навумчыка, Аляксандра Лукашука. Вядучая Ганна Соўсь.
Ці шмат у Беларусі сапраўдных вернікаў? Каго абараняюць каталіцкая і праваслаўная цэрквы ў Беларусі? Які мусіць быць помнік у Курапатах? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук, удзельнічаюць з Прагі Сяргей Абламейка і Юры Дракахруст, зь менскай студыі – Сяргей Дубавец.
Менск і Санкт-Пецярбург: тэрор у мэтро. Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Яраслаў Шымаў і Алег Грузьдзіловіч. Вядучая Ганна Соўсь.
Ці вяртаецца Беларусь у сьнежань 2010 году? Эстафета пратэсту: Беларусь-Расея. Куды пойдзе Беларусь пасьля Дня няВолі? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. Удзельнічаюць: з Прагі Юры Дракахруст, зь менскай студыі – Аляксандра Дынько і Віталь Цыганкоў.
Як адбылася Беларуская Народная Рэспубліка? Незалежная Беларусь — цуд ці заканамернасьць? Якая будучыня беларускай незалежнасьці? Абмяркоўваюць укладальнік і выдавец «Архіваў БНР» Сяргей Шупа і гісторык Сяргей Абламейка. Вядучая Ганна Соўсь.
Гвалт дзеля страху: хто каго баіцца? Пратэст ад рэгіёнаў да сталіцы: чаго патрабуюць людзі? Ці будзе Беларусь наступнай пасьля Ўкраіны? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць з Прагі Ганна Соўсь і Юры Дракахруст, зь Менску – Валер Каліноўскі і Севярын Квяткоўскі.
Першая перамога або хітрыкі ўладаў. Ці зьменшыцца пратэстная хваля? Перадачу вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць з Прагі Юры Дракахруст, зь менскай студыі – Аляксандра Дынько і Віталь Цыганкоў.
Загрузіць яшчэ