Сёньня свае вершы чытае Андрэй Хадановіч, ляўрэат сёлетняй паэтычнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за зборнік «Школа травы».
На гэтым тыдні пачаліся продажы найноўшай кнігі Альгерда Бахарэвіча пад назвай «Апошняя кніга пана А.». З гэтай нагоды пра кнігу пагаварылі адзін зь першых чытачоў Ян Максімюк, аўтар Альгерд Бахарэвіч і рэдактар Сяргей Шупа.
Сёньня свае вершы чытае Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Валянціна Аксак размаўляе з паэткай Данутай Бічэль пра ліставаньне з Натальляй Арсеньневай.
Сёньня ў нашай рубрыцы Фэлікс Аксёнцаў, які чытае вершы з новай кнігі «Междуречье», куды ўвойдуць творы, напісаныя па-беларуску, па-расейску і па-ангельску, а таксама на некалькіх мовах адразу.
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы чацьвёрты ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Сёньня свае новыя вершы чытае Эдуард Акулін.
Валянціна Аксак анансуе выдавецкія навінкі чэрвеня 2020.
Марыя Мартысевіч чытае ў сваім перакладзе ўрывак раману «Надта гучная самота» чэскага пісьменьніка Богуміла Грабала.
Сёньня роўна 50 гадоў з выхаду ў сьвет альбому «Deep Purple In Rock», які стаў адным з краевугольных камянёў у разьвіцьці рок-музыкі.
Ганна Янкута чытае ў сваім перакладзе апавяданьне амэрыканскага пісьменьніка О. Генры «Каліф, Купідон і куранты».
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы трэці ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Валянцін Акудовіч чытае зачын да сваёй новай кнігі «Трэба ўявіць Сызыфа шчасьлівым».
Пра найноўшую дакумэнтальную стужку Юрыя Каліны, «Басовішча», з рэжысэрам гутарыць Ян Максімюк.
Наста Кудасава чытае кніжку швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы Сары Люндбэрг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» ў перакладзе Надзі Кандрусевіч.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікамі Юрыем Станкевічам і Францам Сіўко з нагоды выхаду іх сумеснай кнігі «Дыялёг».
У дзень 120-годдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Жылкі прапануем чытачам нізку разваг і думак паэта аб жыцьці грамадзтва, узятых зь яго прыватных лістоў, а таксама своеасаблівыя «правілы жыцьця» нашага клясыка.
Севярын Квяткоўскі чытае свае «новыя фрашкі», аб’яднаныя ў аповесьць адным вагонам электрычкі.
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах» — што нядзелю ў рубрыцы «Літаратары на карантыне». Сёньня другі ўрывак.
Сёньня свае вершы чытае Вольга Гапеева.
Вольга Гронская чытае ўрывак свайго перакладу раману нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль», які днямі выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у Менску.
Размаўляем зь Янам Чыквіным зь Бельску на Падляшшы — паэтам, перакладчыкам, дасьледнікам беларускай літаратуры, старшынём Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» ў Польшчы. Яну Чыквіну сёньня спаўняецца 80 гадоў.
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах» — што нядзелю ў рубрыцы «Літаратары на карантыне».
Сабіна Брыло чытае свае вершы, а таксама — у сваім перакладзе зь літоўскай мовы — разьдзел з кнігі Гінтараса Граяўскаса «Пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі».
У траўні 1930 году экс-наркам асьветы РСФСР Анатоль Луначарскі асабіста павіншаваў Янку Купалу з чарговым літаратурным юбілеем. Гэтае адметнае віншаваньне вартае згадкі праз 90 гадоў.
Аляксей Знаткевіч чытае ў сваім перакладзе з ангельскай мовы эсэ «Мёртвы сьпявае» амэрыканскага пісьменьніка Ўільяма Гібсана, прызнанага клясыка літаратуры кібэрпанку.
Размаўляем з Вольгай Гронскай, чый пераклад раману «Тыль» нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана на беларускую мову толькі што зьявіўся ў выдавецтве «Янушкевіч».
Свае новыя вершы чытае Валярына Кустава.
Ільля Сін чытае фрагмэнты з раману «Libido», які ў 2019 годзе быў уганараваны Прэміяй Гедройця.
Украінскі пісьменьнік Аляксандар Ірванец чытае свае вершы ў беларускіх перакладах Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча.
Аляксандар Лукашук чытае сваё апавяданьне «Маскарад».
Наста Кудасава чытае новыя вершы з кнігі, якую рыхтуе да выданьня ў бліжэйшы час. Паэтка выбрала для нашай відэачытанкі вершы, «якія або не чыталіся на публіку ніколі, або чыталіся вельмі даўно і мала».
Прамінулы месяц не прынёс жаданага паляпшэньня з пандэмічнай сытуацыяй у сьвеце і ў Беларусі. Праз што працягваецца замаруджваньне ўсіх культурніцкіх працэсаў. Кнігавыдавецкая справа цярпіць вялікія страты.
Уладзімер Арлоў чытае новыя аповеды для чацьвертага выданьня сваёй кнігі «Імёны Свабоды». Пра Алесю Фурс, Сяргея Ханжанкова, Алеся Наўроцкага, Юрыя Хадыку, Алеся Ліпая, Надзею Дземідовіч.
Уладзімер Арлоў чытае новыя аповеды для чацьвертага выданьня сваёй кнігі «Імёны Свабоды». Пра паўстанцаў 1863 году.
Валянціна Аксак размаўляе зь Вінцэсем Мудровым з нвгоды выхаду яго новай кнігі «Падшыванцы».
Уладзімер Арлоў чытае новыя аповеды, падрыхтаваныя для чацьвертага выданьня сваёй кнігі «Імёны Свабоды».
Свае вершы чытае паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева.
Ян Максімюк чытае свой пераклад апавяданьня «Прызнаньне ў каханьні» францускага пісьменьніка Патрыка Мадыяно, ляўрэата Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2014 году.
Ужо ў назьве славутага эсэ Ігната Абдзіраловіча пра беларускі сьветапогляд «Адвечным шляхам» прачытваецца, што шлях гэты адзін.
Ян Максімюк прадстаўляе вартыя ўвагі кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі ў Польшчы.
Вальжына Морт чытае свой новы твор: «Песьня для дзявочага голасу і зубра».
Альгер Бахарэвіч чытае пачатковыя старонкі свайго найноўшага твору, «Апошняя кніга пана А.»., які яшчэ нідзе не публікаваўся. Гэта прэм’ера онлайн-праекту Свабоды «Літаратары на карантыне».
Ян Максімюк размаўляе зь лінгвісткай Мадокай Гамінэ, якая вывучае карэнныя мовы архіпэлягу Рукю. Гэтыя мовы апынуліся сёньня пад пагрозай зьнікненьня.
Мой выбар, безумоўна, да пэўнай ступені суб’ектыўны. Я згадваю тут толькі такія стужкі, якія сам паглядзеў і якія мне спадабаліся.
Радыё Свабода запрашае ў онлайн-бібліятэку «Літаратура на карантыне». Літаратура не спыняецца ў часе эпідэмій, а Бібліятэка Свабоды яшчэ шырэй расчыняе свае дзьверы.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікам Маратам Баскіным, які ад 1992 году жыве ў Нью-Ёрку і піша на беларускай і расейскай мовах.
У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі Ян Максімюк рэкамэндуе творы дзіцячай літаратуры па-беларуску, якія можна задарма спампаваць з інтэрнэтных рэсурсаў.
Ян Максімюк размаўляе зь Сяргеем Астраўцовым, аўтарам біяграфіі журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Герменчука.
Савецкая ўлада прымусіла Янку Купалу перакладаць Аляксандра Пушкіна. Пасьля таго, як у 1937 годзе пясьняр пераклаў «Меднага коньніка», яму прапанавалі перастварыць па-беларуску «Яўгенія Анегіна». Піша Павел Абрамовіч.
Загрузіць яшчэ