Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы трэці ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Папярэднія часткі:
(1) Пачаткі нашага паўстаньня
(2) Служба ў нэапалітанскага караля
Гэта 22-я чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшага часу чатыры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі, суботы і нядзелі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.