Сёньня ў нашай рубрыцы Фэлікс Аксёнцаў, які чытае вершы з новай кнігі «Междуречье», куды ўвойдуць творы, напісаныя па-беларуску, па-расейску і па-ангельску, а таксама на некалькіх мовах адразу.
Гэта 27-я чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшага часу чатыры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі, суботы і нядзелі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.