Падзеі 26 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Увечары 25 сакавіка беларусы Вільні сабраліся на Лукіскай плошчы сталіцы Літвы на мітынг у гонар 108-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай народнай рэспублікі. У акцыі бралі ўдзел ад 150 да 200 чалавек.
На старонцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў сацыяльнай сетцы X зьявіўся зварот, у тым ліку па-беларуску.
Прысяжныя ў амэрыканскім Лос-Анджэлесе прынялі рашэньне на карысьць маладой жанчыны, якая падала ў суд на кампанію Meta і Google праз сваю дзіцячую залежнасьць ад сацыяльных сетак.
Іран пакуль адмовіўся абмяркоўваць амэрыканскую прапанову аб перамовах, але працягвае яе разглядаць.
З нагоды Дня Волі ў Львове адкрылася выстава «З Украінай у сэрцы». А каля Львоўскай абласной рады ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.
Заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Мэланія Трамп зьвярнулася да яго па дапамогу ва ўзьяднаньні ўкраінскіх і расейскіх дзяцей зь іхнымі сем’ямі — ілжывая і беспадстаўная.
Старшыня Эўрапарлямэнту і шэраг дэпутатаў таксама выступілі зь віншаваньнямі.
Вугоршчына спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, пакуль ня будзе адноўлены паток нафты па нафтаправодзе «Дружба», заявіў 25 сакавіка вугорскі прэм’ер-міністар Віктар Орбан.
Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі апублікаваў вэб-старонку з архіўнымі запісамі казак.
Гэта дакумэнты, якія зьберагаліся ў былога прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка.
Управы шэрагу раёнаў сталіцы Чэхіі ўзьнялі сёньня беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі з нагоды Дня Волі.
На сайце прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы апублікавалі пасланьне зь віншаваньнямі да ўсіх беларусаў, якія сьвяткуюць дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў Дзень Волі падпісала дэкрэты пра ўзнагароджаньні адзнакамі Рады БНР.
У Гомлі навучэнец каледжа ўдарыў нажом аднагрупніка, раненне стала смяротным, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
25 сакавіка Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Паўночную Карэю з афіцыйным візытам, дзе яго ўрачыста прынялі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У палку Каліноўскага паведамілі аб цырымоніі ўзнагароджаньня байцоў узнагародамі і адзнакамі Міністэрства абароны Ўкраіны.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джон Коўл 12 сакавіка, за тыдзень да свайго апошняга візыту ў Менск, выступіў у Інстытуце Маккейна ў Вашынгтоне.
Паведамленьні зьявіліся ў розных суполках напярэдадні сьвята 25 Сакавіка.
Іх затрымалі паблізу літоўска-польскай мяжы.
Беларускага добраахвотніка Аляксандра Красоўскага затрымалі ў Харкаве 14 сакавіка, а на наступны дзень яму ўручылі падазрэньне ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў.
Некалькі дзясяткаў беларусаў, што жывуць у літоўскай сталіцы, узялі ўдзел у акцыі непадалёк ад Сейму Літвы, павязаўшы на дрэвы на «Беларускай алеі» бел-чырвона-белыя стужкі.
У паветраную прастору 25 сакавіка Латвіі заляцеў дрон, які затым выбухнуў.
Аляксандар Лукашэнка вызваліў з турмы ключавых лідэраў дэмакратычнай апазыцыі, але пакінуў за кратамі самага вядомага паляка Беларусі. Якія ўмовы дыктатар ставіць Польшчы? — такім пытаньнем задаецца газэта Rzeczpospolita.
Аляксандар Лукашэнка адразу пасьля прыбыцьця ў сталіцу Паўночнай Карэі накіраваўся ў Кымсусанскі Палац Сонца, дзе ў так званай «залі несьмяротнасьці» ў саркафагах захоўваюць целы папярэдніх кіраўнікоў камуністычнай дзяржавы — Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра.
У Горадні і Магілёве таксама падаражэў праезд, цяпер ува ўсёй краіне будуць плаціць болей.
Вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы павіншавалі беларусаў з Днём незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка споўнілася 5 гадоў, як у няволі апынуўся горадзенскі журналіст, актывіст непрзынаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.
Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Аляксандар Дразьдзенка паведаміў, што над рэгіёнам у ноч на 25 сакавіка зьбілі 56 дронаў.
Падзеі 25 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Тое, што палітык не прыедзе ў Кіеў, як плянавалася, стала вядома за дзень да паездкі.
Пасьля іранскіх атак ёсьць параненыя і вялікая матэрыяльная шкода. Вайсковы канфлікт працягваецца і цягне за сабой абвал рынкаў.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі правёў Генэральную асамблею, у час якой выступіў кіраўнік арганізацуыі Віктар Лукашэнка. Ён пахваліўся вяртаньнем беларусаў на міжнародную арэну ў шэрагу відаў спорту і заклікаў «умацоўваць спартовы саюз з Расеяй».
Літоўскі парлямэнт адхіліў папраўкі да Канстытуцыі і Выбарчага кодэксу, якія прапаноўвалі абмежаваць магчымасьці грамадзянаў Беларусі і Расеі галасаваць на выбарах у органы мясцовага самакіраваньня.
Расея працягвае атакаваць цывільнае насельніцтва Ўкраіны. У ноч на 24 сакавіка абстрэлаў зазналі некалькі рэгіёнаў. Колькасьць пацярпелых павялічваецца.
Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі і пажар у дзьвюх кватэрах на першым і другім паверхах.
Краіна ў 2025 годзе закупіла ў Расеі слодычаў на $77 млн і стала лідэрам сярод краін — пакупнікоў гэтай прадукцыі.
Доступу да віртуальнага хостынгу ня будзе з 24 да 26 сакавіка.
За межамі Беларусі працягваюць у розных фарматах сьвяткаваць Дзень Волі, за некалькі дзён да даты 25 сакавіка.
Пасьля абвяшчэньня аб вызваленьні 19 сакавіка 250 палітвязьняў, у тым ліку выправаджэньня зь Беларусі 15 зь іх, рэпрэсіі працягваюцца.
Прэм’ер-міністар Літвы Інга Ругінене пацьвердзіла, што дрон, які выбухнуў пад Аранамі (літ. Varėna), быў украінскім і прызначаўся для атакі на цэль у Расеі.
Да правілаў вытворчай бясьпекі і здароўя людзей у месцах зьняволеньня ставяцца фармальна, бо на першым месцы — эканамічныя й службовыя інтарэсы адміністрацыі вязьніцы.
Пра падзеньне сьведчаць сьвежыя зьвесткі Белстату.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытаньні ўхваліла зьмены ў заканадаўства, якія дазваляюць стварыць лічбавы беларускі рубель.
Расейскі гісторык і пісьменьнік Міхаіл Зыгар перакананы, што для таго, каб у Расеі зьявілася эліта, здольная паважаць сувэрэнітэт Беларусі, яе мову і гісторыю, можа спатрэбіцца сто гадоў.
Раней у Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсітэце паведамілі, што сёлета ня будуць набіраць студэнтаў-«платнікаў», з выняткам фармацэўтычнага факультэту.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі прызначаны на 25–26 сакавіка.
Урад Беларусі падоўжыў да 22 верасьня часовую забарону на вываз з краіны больш за 200 відаў прадукцыі, у тым ліку, мэдычнай і мэталюргічнай, а таксама абсталяваньня, цяжкай будаўнічай, аўтамабільнай тэхнікі і мэталялому.
24 сакавіка першыя літоўскія грузавікі, затрыманыя ў Беларусі, вярнуліся ў Літву пасьля таго, як у панядзелак Аляксандр Лукашэнка даў дазвол на іх выезд.
Загрузіць яшчэ