Дата дня
1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.
На пачатку ХХ стагодзьдзя Алаіза Пашкевіч пад псэўданімам Гаўрыла з Полацку выдала кнігу «Скрыпка беларуская», а затым выпусьціла і кнігу «Хрэст на свабоду». Пазьней яна стала адной з заснавальніц першай беларускай газэты «Наша Доля». У 1915 годзе разам з аднадумцамі стварыла ў Вільні першую легальную школу з навучаньнем на беларускай мове.
У зьвязку зь юбілеем варта прыгадаць ранейшы свабодаўскі тэкст, на 140-годзьдзе выбітнай беларускі.
Таксама ў гэты дзень
1099 — узяцьце Ерусаліму крыжакамі.
1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы здабыла перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам. Грунвальдзкая бітва — гэта бітва паміж аб’яднанымі войскамі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (таксама прысутнічалі баявыя атрады чэхаў і татараў) і прафэсійным войскам наймагутнейшай у тагачаснай Эўропе мілітарысцкай дзяржавы Тэўтонскага ордэну. Перамога саюзьнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землі.
1514 — пачалася аблога Смаленску маскоўскім войскам.
1834 — урачыста адкрыты Кіеўскі ўнівэрсытэт.
1924 — ІІ сэсія ЦВК БССР прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай і было абвешчана раўнапраўе беларускай, расейскай, польскай і габрэйскай моў.
1925 — адноўленая дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
1938 — у Гомлі адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар лялек. Пасьля вайны пераехаў у Менск.
У гэты дзень нарадзіліся
1606 — Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн, галяндзкі мастак.
1609 — Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1900 — (або, паводле апублікаванай у 2019 годзе хроснай мэтрыкі — 1901), нарадзіўся вялікі беларускі паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца і вучоны, шматгадовы вязень сталінскага ГУЛАГу Ўладзімер Дубоўка. Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал».
1930 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф.
У памяці
1904 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.
1961 — Віктар Галаўчынер, актор, рэжысэр, драматург, народны артыст Беларусі і Літвы.
1978 — Сьцяпан Бірыла, актор тэатра і кіно, народны артыст Беларусі.
2009 — Натальля Эстэмірава, чачэнская журналістка і праваабаронца (забітая).
2012 — Вера Вярба, паэтка.