Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя некаторыя выракі ў судзе над фігурантамі «малочнай справы», у тым ліку экс-міністру Брыло

Асуджаны Ігар Брыло, якога раней зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі па Віцебскай вобласьці «ў сувязі за ўчыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе»
Асуджаны Ігар Брыло, якога раней зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі па Віцебскай вобласьці «ў сувязі за ўчыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе»

Агулам вядомы сьпіс з 18 фігурантаў «малочнай справы» на чале з экс-міністрам сельскай гаспадаркі Ігарам Брыло.

У Менску завяршыўся суд над фігурантамі маштабнай і гучнай «малочнай справы», у цэнтры якой — спонсар першай прэзыдэнцкай кампаніі Лукашэнкі Генадзь Скітаў і ягоны брат Сяргей Элькінд, а таксама былы міністар сельскай гаспадаркі і памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло.

Першапачаткова, паводле КДБ, падазраваных было 26 чалавек, але на лаве падсудных апынуліся 18 зь іх. Іх абвінавачваюць па 12 крымінальных артыкулах».

Суд пачаўся ў верасьні 2025‑га і скончыўся сёлета тры месяцы таму. Падсудныя праходзілі па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, такіх як «Атрыманьне хабару», «Перавышэньне ўлады», «Махлярства ў буйным памеры», «Пасярэдніцтва пры дачы хабару» і іншых, менш цяжкіх.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў пазбаўленьня волі – столькі і прасіў пракурор. Генадзю Скітаву далі 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Пад суд трапілі таксама:

  • Віктар Скітаў, сын Генадзя Скітава, дырэктар менскага філіяла «Бабулінай крынкі».
  • Арцём Зубель, першы намесьнік дырэктара «Бабулінай крынкі».
  • Галіна Ціцянкова, намесьніца дырэктара «Бабулінай крынкі».
  • Аляксей Драніца, начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасьці «Бабулінай крынкі».
  • Дзяніс Ліннік, дырэктар філіяла «Асіповіцкі» «Бабулінай крынкі».
  • Сяргей Петражыцкі, дырэктар «Віцебскмясмалпрама».
  • Уладзімер Сіруць, «галоўны сябар» Генадзя Скітава, кіраўнік шэрагу афіліяваных кампаній.
  • Сяргей Качанаў, дырэктар віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» і іншыя.

Малочная справа

Схему крадзяжоў з малочных заводаў і бюджэту патлумачыў Аляксандр Лукашэнка падчас паседжаньня ў лістападзе 2023 года.

Лукашэнка сьцьвярджаў, што за кошт розьніцы цэнаў у Беларусі і Расеі, даходы ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы складалі не менш як дзесяць мільёнаў даляраў у год. У якасьці прыкладу Лукашэнка прывёў кампанію «Бабуліна крынка» з Магілёва.

Высьветлілася, што з верасьня 2019 года (тады прадпрыемства ўзначаліў Генадзь Скітаў) ён атачыў сябе даверанымі асобамі і сваякамі і пачаў новую палітыку збыту, цалкам замкнуўшы на сябе фінансавыя патокі. Для рэалізацыі схемы Скітаў наўмысна назапашваў складзкія запасы і дамагаўся для свайго прадпрыемства зьніжэньня індыкатыўнай цаны. Гэта дазваляла спачатку прадаваць малочныя тавары з мінімальнай нацэнкай, а затым рэалізоўваць гэты ж тавар канчатковаму спажыўцу праз падстаўныя фірмы па больш высокай цане.

Акрамя таго, шляхам подкупу асобныя камэрсанты мелі магчымасьць атрымліваць у першую чаргу малочную прадукцыю, закупляючы прадукцыю па цане ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў.

Кіраўнік КДБ Іван Тэртэль, які ўдзельнічаў у нарадзе, тады дапоўніў, што па гэтай справе затрыманыя ўжо 26 чалавек і 15 чалавек арыштаваныя.

Праз два гады пасьля першых арыштаў у Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд «малочнай справы».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG