Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 5 гадоў таму разграмілі менскую рэдакцыю Свабоды

Зламаныя дзьверы ў менскай рэдакцыі Радыё Свабода, 16 ліпеня
Зламаныя дзьверы ў менскай рэдакцыі Радыё Свабода, 16 ліпеня

Падзеі 16 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 ліпеня 2021 — увайшло ў найноўшую гісторыю Беларусі як дзень масавай атакі на незалежную журналістыку. Сілавікі разграмілі менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Сканфіскавалі тэхніку. У той жа дзень адбыліся ператрусы ў журналістаў Свабоды, «Белсату» і іншых незалежных выданьняў.

Зламаныя дзьверы ў офіс Радыё Свабода ў Менску, 16 ліпеня 2021 году
Зламаныя дзьверы ў офіс Радыё Свабода ў Менску, 16 ліпеня 2021 году

Таксама ў гэты дзень

1054 — папскія легаты абвясьцілі адлучэньне ад царквы канстантынопальскага патрыярха Міхаіла Керуларыя, а ён пазьней — легатаў. Гэтая дата лічыцца пачаткам Вялікай схізмы, якая падзяліла хрысьціянскую царкву на дзьве часткі: каталіцкую і праваслаўную.

1941 — Нямецкія войскі ўварваліся ў Смаленск.

1945 — ЗША правялі першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнай бомбы на палігоне ў штаце Нью-Мэксыка.

1951 — быў апублікаваны славуты раман «Лавец у жыце» амэрыканскага пісьменьніка Джэрома Сэлінджэра.

1990 — Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

1990 — Савет Міністраў БССР абвясьціў комплекс помнікаў гісторыі і культуры Полацку Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам рэспубліканскага значэньня.

1990 — заснаваны музэй гісторыі Магілёва.

2005 — у Менску пачаўся IV зьезд беларусаў сьвету.

2018 — выбітны футбаліст ХХ стагодзьдзя аргентынец Дыега Марадона прыляцеў у Берасьце ў якасьці старшыні праўленьня мясцовага клюбу «Дынама». Зрэшты, неўзабаве ён адляцеў у Мэксыку, маўляў, у Беларусі клімат вельмі суворы. У лістападзе 2020 году Дыега Марадона памёр.

У гэты дзень нарадзіліся

1863 Ціхан Кібардзін, беларускі архітэктар. Пад ягоным кіраўніцтвам у 1890 і 1902 гадах былі распрацаваныя генэральныя пляны забудовы Віцебску.

1872 Руаль Амундсэн, нарвэскі падарожнік.

«Прадбачлівасьць і асьцярожнасьць аднолькава важныя: прадбачлівасьць — каб своечасова заўважыць цяжкасьці, а асьцярожнасьць — каб самым дбайным чынам падрыхтавацца да іх сустрэчы».

Руаль Амундсэн
Руаль Амундсэн

1879 Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, пасол Сэйму і сэнатар у міжваеннай Польшчы.

1968 Лары Сэнгер, адзін з заснавальнікаў Вікіпэдыі.

У памяці

1897Янка Лучына, паэт.

1959Іван Жалтоўскі, архітэктар.

1985 Генрых Бёль, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1989 Гербэрт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор.

1990 Мікалай Арэхва, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.​

2005 Яніна Каханоўская, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, бабуля сьпевака Данчыка.

Яніна Шабуня-Каханоўская (зьлева) і Натальля Арсеньнева на дэманстрацыі ў Дзень паняволеных народаў. Нью-Ёрк, 1954 год
Яніна Шабуня-Каханоўская (зьлева) і Натальля Арсеньнева на дэманстрацыі ў Дзень паняволеных народаў. Нью-Ёрк, 1954 год


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG