Цяперашняя вайна ва Ўкраіне можа перарасьці ў ядзерную. Мы спыталіся пра розныя сцэнары гэтага перарастаньня ў доктара Гаўарда Гола — прафэсара ядзернай інжынэрыі і дырэктара Інстытуту ядзернай бясьпекі Ўнівэрсытэту Тэнэсі.
Ці абрынецца эканоміка Расеі пад ціскам санкцыяў? Які лёс чакае беларускую эканоміку? Што адбываецца з эканомікай Украіны? Наколькі рэальная пэрспэктыва дэфолту для Беларусі і для Расеі?
Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Нямецкага фонду Маршала, расказаў, што цяпер робяць апраўдальнікі Пуціна ў Нямеччыне і чаму лёс Лукашэнкі залежыць ад расейскага посьпеху ў вайне супраць Украіны.
Трэцяга сакавіка ў РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі ў Менску прывезьлі ўкраінскую дзяўчынку з агнястрэльным раненьнем у галаву. Пра гэта Свабодзе паведаміў мэдык, якія зьвязаны з РНПЦ, але сам там не працуе.
Якія з санкцыяў будуць найбольш балючымі для беларускай эканомікі? Якія галіны яны найбольш закрануць? Наколькі адрозьніваюцца санкцыі адносна Беларусі і адносна Расеі? Ці пагражае Беларусі дэфолт?
Былы прэм’ер-міністар Украіны, адзін зь лідэраў «рэвалюцыі годнасьці» Арсені Яцанюк параўноўвае Пуціна і Лукашэнку з Гітлерам і Мусаліні, заклікае беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады, выказвае ўпэўненасьць, што зь перамогай Украіны ў вайне Беларусь вызваліцца ад дыктатуры.
Госьця Свабоды Premium — Вераніка Бягун, беларуская журналістка, якая ўжо 23 гады жыве ва Ўкраіне і штодня вядзе хронікі вайны ў форме прыватнага дзёньніка.
Вы маеце канфідэнцыйную інфармацыю, якую нам варта расьсьледаваць? Або вы маеце дакумэнты, фота, відэа, якія нам варта ўбачыць? Прапануем вам скарыстацца бясьпечнымі каналамі сувязі з рэдакцыяй.
У эфіры Свабоды Premium легендарны ўкраінскі музыка, вакаліст і лідэр гурту «Океан Ельзи», грамадзкі дзяяч Сьвятаслаў Вакарчук заклікаў беларускіх вайскоўцаў ня ўдзельнічаць у вайне Расеі супраць Украіны, а беларускі народ — «перайсьці Рубікон» і змагацца за вольную незалежную Беларусь.
Нобэлеўская ляўрэатка, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у эфіры Свабоды Premium назвала вайну Расеі супраць Украіны злом страшнейшым, чым Другая сусьветная вайна. Алексіевіч называе героямі ўкраінцаў і беларусаў, якія змагаюцца ў вайне за свабоду, паводле яе, Лукашэнка ўжо не ўладарыць у Беларусі.
Пуцін зрабіўся ўсё больш ізаляваным і паранаідальным, і можа ўжыць ва Ўкраіне ядзерную зброю, лічыць Мэлінда Гэрынг, намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі ў амэрыканскай аналітычнай установе «Атлянтычная рада» (Atlantic Council).
Чаму расейцы значнай ці пераважнай часткай падтрымліваюць напад на Ўкраіну? Як беларусы ставяцца да вайны з Украінай і да ўдзелу ў ёй беларускіх вайскоўцаў? Ці адказныя звычайныя беларусы і расейцы за напад на Ўкраіну?
Як прымалася рашэньне аб уварваньні ва Ўкраіну? Што Расея зьбіраецца зрабіць з Украінай у выпадку сваёй перамогі? Ці ёсьць у Крамля «плян Б» на выпадак, калі вайна пойдзе ня так, як плянавалася? Ці прадугледжвае плян Масквы анэксію Беларусі? Ці можа нехта ў Маскве прадухіліць ядзерную вайну?
Старшы навуковы супрацоўнік амэрыканскага цэнтру CNA, які займаецца пытаньнямі бясьпекі, Дзьмітры Горэнбург, расказаў, што яго зьдзівіла ў расейскім нападзе і ўкраінскай абароне і адказаў на пытаньне, ці можа яшчэ Лукашэнка сказаць у нечым «не» Пуціну.
Як да пачатку вайны мянялася стаўленьне беларусаў да Расеі? Як ставяцца беларусы да цяперашняй вайны, да нападу Расеі на Ўкраіну? Як будзе мяняцца стаўленьне беларусаў да Расеі?
Ці гатовы Пуцін пачаць ядзерную вайну? Якім можа быць яе сцэнар? Як адкажа і ўжо адказвае Захад на ядзерны выклік Крамля?
Якая цяпер сытуацыя ў Кіеве? Як ўкраінцы ставяцца да беларусаў? Як у сытуацыі вайны дзейнічае ўкраінская дзяржава? Ці засталіся ў беларускай дзяржавы прыкметы сувэрэнітэту? Ці можна разглядаць Беларусь як акупаваную дзяржаву?
Як, паводле апытаньня Chatham House, беларусы ставяцца да канстытуцыйнага рэфэрэндуму? Ці гатовыя яны, як у жніўні 2020 году, адстойваць свой голас? Як беларускія гараджане ставіліся да магчымай вайны паміж Расеяй і Ўкраінай?
Якую ролю адыгрывае Беларусь у цяперашняй вайне Расеі з Украінай? Якія мэты ставіць у гэтай вайне Пуцін? Ці можа яна перарасьці ў сусьветную вайну?
Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна — прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхэн 1938 году — капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
Ці будзе Ўкраіна ваяваць за вызваленьне «ДНР» і «ЛНР»? Ці прызнае Беларусь самаабвешчаныя «рэспублікі» і калі так, дык калі? Калі расейскія войскі выведуць зь Беларусі? Чаму рэакцыя Захаду на рашэньне Крамля была ня самай жорсткай з магчымых?
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс апісвае тры сцэнары разьвіцьця падзеяў у расейска-ўкраінскім канфлікце і заяўляе, што для Масквы ўжо ня мае значэньня, чаго хоча Лукашэнка.
Міжнароднае сьвята 21 лютага ў бальшыні краін называецца Дзень матчынай мовы. І па-беларуску выраз „матчына мова“ натуральны, сынонім — „беларуская мова“, гэта складнік нацыянальнай ідэнтычнасьці. Спытаныя на вуліцы менчукі не змаглі перакласьці выраз „матчына мова“ на расейскую.
Сёмы, апошні эпізод першага сэзону падкасту доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Пагутарылі са студэнткамі, якія самі пакінулі беларускія ўнівэрсытэты, пра рэпрэсіі ў ВНУ, сыстэму адукацыі і што ў ёй варта зьмяніць.
Сацыёляг Генадзь Коршунаў, старшы аналітык Цэнтру новых ідэяў, аналізуе аспэкты палітычнага і сьветапогляднага расколу беларусаў, тлумачыць, чаму «нэўтралы» не зьяўляюцца «нэўтраламі», і прагназуе, што стане зь «ябацькамі» пасьля сыходу Лукашэнкі.
У беларускай моўнай традыцыі „вайна“ і „войска“ — розныя рэчы. Слова „ваенны“ — толькі пра вайну. „Вайсковы“ — пра войска: вайсковая справа, служба, тэхніка. Але ў расейскай мове ўсё гэта „военное“. Чаму?
Які вынік мелі перамовы нямецкага канцлера Шольца і прэзыдэнта Расеі Пуціна? Ці перасьцерагаюцца ў Нямеччыне пашырэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі? Які адказ Нямеччыны на ўльтыматум Пуціна аб гарантыях бясьпекі для Расеі?
Параўналі фота 1936, 1977 і 2022 гадоў.
Гаспадаркай у Берасьцейскай вобласьці, дзе на «хіміі» палітвязьняў прыроўніваюць да «рабочай скаціны», кіруюць прыхільнікі Лукашэнкі і «русского мира», якія ўцяклі з Украіны, дзе маюць нясплачаныя даўгі і крэдыты. Падрабязьней — у расьсьледаваньні Свабоды.
Чаму заходнія краіны эвакуююць супрацоўнікаў сваіх амбасадаў з Кіева? Чаму амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што Расея выйграе вайну ва Ўкраіне за 72 гадзіны? Якімі могуць быць палітычныя наступствы гіпатэтычнай вайны, калі яна адбудзецца?
Якіх мэтаў Расея можа дасягнуць вайной з Украінай? Калі вайна будзе, то які характар яна будзе мець? Якія палітычныя наступствы для Крамля будзе мець адмова ад вайны, адвод войскаў? Ці можа ўмацаваньне вайсковага кантролю над Беларусьсю быць рэальнай мэтай цяперашняй эскаляцыі?
Шосты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра відэа з удзелам беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць на Алімпіядзе ў Пэкіне.
На пытаньні Радыё Свабода адказала Ніка Выгоўская, сузаснавальніца супольнасьці «Мэта-Беларусь», якая аб’ядноўвае энтузіястаў лічбавага самакіраваньня.
Палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч праз галадоўку пратэсту, абвешчаную 4 лютага, дамагаецца зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.
Ізраільская журналістка і дакумэнталістка, былая дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра свой дакумэнтальны фільм «Жанчыны з кветкамі» пра падзеі ў Беларусі, прэм’ера якога адбудзецца 11 лютага ў Тэль-Авіве.
Што азначае заява Лукашэнкі, што беларускіх вайскоўцаў не пашлюць у Сырыю? Ці пагадзіўся ён пасылаць беларусаў на вайну з Украінай? Ці дамогся францускі прэзыдэнт Эманюэль Макрон міру на перамовах у Маскве?
4 сакавіка споўніцца 10 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца вядомы сківічны хірург, палітвязень Андрэй Любецкі. Дата суду над ім не прызначаная.
Пяты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Восень-зіма 2020/2021 былі пікам актыўнасьці дваровых і раённых чатаў. Цяпер у гарадах рэдка ўбачыш налепку «па схеме БЧБ». Што ж адбываецца з «партызанамі», якія засталіся ў Беларусі, і з журналістамі, даведалася Свабода.
Пісьменьніца Тацяна Заміроўская расказвае пра сваю калекцыю сноў, у якіх беларусы бачаць Аляксандра Лукашэнку, і пра тое, як гэтыя сны мяняліся з часам, асабліва пасьля падзеяў 2020 году.
Пісьменьнік і журналіст Севярын Квяткоўскі расказаў Свабодзе, чаму ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь, як яго затрымлівалі і якія незвычайныя рэчы адбываліся зь ім у пінскай вязьніцы.
Сёлета 500 гадоў першай друкаванай кнізе ВКЛ. Гэтае выданьне Скарыны доўга называлі па-рознаму: „Малая падарожная“ — то „кніжка“, то „кніжыца“. Каб адказаць, як правільна, трэба ведаць беларускую мову.
Каманда Бабарыкі абнародавала сваю прапанову паводзінаў на канстытуцыйным рэфэрэндуме — ісьці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць як заўгодна, толькі ня «Так». У чым перавагі і ў чым хібы гэтай прапановы?
Што згубіць Літва ў выніку адмовы ад транзыту беларускіх калійных угнаеньняў? Якія выдаткі — грашовыя і палітычныя — давядзецца плаціць Беларусі за перанакіраваньне свайго калійнага транзыту на Расею? Куды Вільня перанакіруе транзыт празь Беларусь, які будзе спынены 7 лютага?
Грамадзкі дзеяч, былы бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў расказвае пра тое, як здымаецца «Радыё Гаага», калі ён перастане быць «салдатам інфармацыйнай вайны», празь які ракурс варта аналізаваць казахскі кейс беларусам і які пагрозы і шанцы для Беларусі можа мець магчымая вайна Расеі супраць Украіны.
Грамадзкі дзеяч, сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, сябра Беларускай Рады культуры Мікалай Халезін — пра рэальную падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, новыя пакеты санкцый, герояў і катаў у беларускім грамадзтве і спосабы захаваць сябе, сваю справу і надзею ў цяперашніх умовах.
У Беларусі існуе пералік тавараў, цэны на якія кантралююцца дзяржавай, але і яны таксама даражэюць. Глядзім, наколькі.
Ці стануць беларуска-расейскія вучэньні пралёгам разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх войскаў на сталай аснове? Чым такі варыянт для Крамля больш прывабны, чым уварваньне ва Ўкраіну? Чаму расейская вайсковая база не зьявілася ў Беларусі раней?
Загрузіць яшчэ