Наш госьць у Café Europa - Кшыштаф Лукашэвіч, польскі рэжысэр маладога пакаленьня, які ў 2012 годзе зьняў фільм «Жыве Беларусь!»
У перапісе 2011 году ў Польшчы каля 850 тысяч чалавек дэкляравалі шлёнскую нацыянальнасьць.
У бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе адбылася сустрэча з колішнім дысыдэнтам Уладзімерам Букоўскім, які ў савецкія часы правёў 12 гадоў у турмах і вар'ятнях, — у чэскім перакладзе Радкі Бзонкавай выйшла ягоная кніга «І вяртаецца вецер».
Томас Вайлер (Thomas Weiler) — нямецкі літаратурны перакладчык з польскай, расейскай і беларускай моваў. Жыве ў Ляйпцыгу. Зь беларускай мовы пераклаў, сярод іншага, раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы», вершы Уладзімера Арлова, Алеся Разанава, Веры Бурлак і інш.
Прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Дарыюс Удрыс распавёў, чаму ЭГУ нельга лічыць унівэрсытэтам «для эміграцыі», як узмацніць беларускасьць у навучальнай праграме і чаму выставу пра БНР пакуль што немагчыма паказаць у Беларусі.
У Café Europa гасьцюе Анна Плішкава – кіраўніца Інстытуту русінскай мовы ў Прэшаўскім унівэрсытэце ў Славаччыне. Яна – першая асоба ў сьвеце, якая напісала і абараніла кандыдацкую дысэртацыю на русінскай мове («Списовный язык карпатьскых Русинів: проблемы становліня, кодіфікації, акцептації і сфер функціонуваня»).
Каміла Стайн рэдагавала новае выданьне кнігі Ўладзімера Караткевіча «Дзікае паляваньне караля Стаха» па-ангельску. Яна расказала Свабодзе пра сваё захапленьне Караткевічам і пра пляны выдавецтва Glagoslav па выданьні беларускіх твораў.
Нас зноў аддзяляе мяжа. Але гэтым разам мы, Захад, паставілі гэтую мяжу.
Гжэгаж Яраслаў Шрамкэ (Grzegorz Jarosław Schramke) — кашубскі пісьменьнік і публіцыст, настаўнік. Яму 34 гады, ён жыве ў паўночным рэгіёне Польшчы, які называецца Кашубіяй, і вучыць дзяцей у школе сваёй роднай кашубскай мове.
Дзьмітры Плакс — мастак, пісьменьнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў Менску. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі. Жыве і працуе ў Стакгольме.
Малгажата Бухалік (Małgorzata Buchalik) — польская перакладчыца з расейскай і беларускай моваў. Зь беларускай мовы пераклала, сярод іншага, «Горад сонца» Артура Клінава, «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, «Рыбін горад» Наталкі Бабінай, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ўладзімера Караткевіча. Жыве ў Варшаве.
Я чытаю кніжкі, якія вылучаю на сваю прэмію. А наогул большасьць астатніх прэмій даюць людзі, якія кніжак не чытаюць.
Наш госьць у Café Europa — прафэсар Довід Кац, амэрыканец з каранямі ў Сьвіры і Міхалішках, адзін з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў мовы ідыш, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Інстытуту ідышу ў Вільні, аўтар чатырох зборнікаў апавяданьняў.
Прафэсар Довід Кац (Вільня-Нью Ёрк) чытае фрагмэнт паэмы Мэйшэ Кульбака "Вільня"
Прафэсар Довід Кац (Вільня-Нью Ёрк) расказвае пра стан ідышу ў сёньняшнім сьвеце
Прафэсар Довід Кац (Вільня-Нью Ёрк) расказвае пра свае падарожжы па Беларусі ў 1990-2010 гг.
Прафэсар Довід Кац (Вільня-Нью Ёрк) расказвае пра значэньне Беларусі ў сьвеце ідышу
Янак Воўчар (па-лужыцку Janek Wowčer; па-нямецку Janek Schäfer) — галоўны рэдактар газэты Serbske Nowiny, якая пяць разоў на тыдзень выходзіць на верхнелужыцкай мове ў Будзішыне (нямецкае: Bautzen). Ён распавядае ў Café Europa, як колькасна невялікі народ лужыцкіх сэрбаў у Нямеччыне стараецца захаваць сваю моўна-культурную адметнасьць.
"Акторства — усюды адно, але лялечны тэатар дае дадатковую мэтафару формы, якая праяўляецца ці то праз ляльку, ці то праз маску, ці то празь іншыя прадметы, якімі карыстаецца актор-лялечнік".
Сёньняшні госьць Café Europa — наш калега з Паўночнакаўкаскай рэдакцыі Радыё Свабода Муртазалі Дугрычылаў.
Сёньня ў Café Europa гасьцюе Ася Яніна Кандрацюк (Asia Janina Kondratiuk), беларуска родам з Падляшша, якая жыве і працуе ў Манрэалі (Канада).
Сёньняшні госьць у Café Europa — Лідыя Ёхансэн (Lydia Johansen), перакладчыца. Жыве і працуе ў Осла (Нарвэгія).
Чарговы госьць у Café Europa - Сяргей Сматрычэнка, філёляг-славіст, перакладчык, рэдактар, выкладчык чэскай і славацкай моваў, заснавальнік і куратар кніжнай сэрыі «Чэская калекцыя» ў выдавецтве Ігара Логвінава. Жыве і працуе ў Брне (Чэхія).
Пэтра Прохазкава (Petra Procházková) — чэская журналістка, якая здабыла сабе вядомасьць рэпартажамі з гарачых кропак і гуманітарнымі акцыямі.
Наагул я не разумею, чаму беларусы адмаўляюцца ад сваёй багатай гісторыі, ад сваёй прыгожай эўрапейскай мовы. Не разумею, чаму яны за любую цану спрабуюць гаварыць па-расейску, што ў іх не заўсёды атрымліваецца.
Пану Пэтэры Хёглюнд (Panu Petteri Höglund) — фінскі перакладчык, онлайн-журналіст, паліглёт, змагар за выжываньне ірляндзкай мовы. За кубкам кавы ў «Café Europa» спадар Хёглюнд распавядае пра свае моўныя зацікаўленьні ды дзеліцца меркаваньнямі пра культурна-моўную ідэнтычнасьць фінашвэдаў ды пра тое, ці існуе фінская літаратура на швэдзкай мове.
Ігар Памяранцаў: Для мяне горад Чарнаўцы — родны ня толькі таму, што я зьвязаны зь ім сваім жыцьцём, дзяцінствам і юнацтвам, але і таму, што я зьвязаны з гэтым горадам сьмерцю.
Ігар Бабкоў, мастак беларускага сутоньня, пагаварыў з намі пра эўрапейскі страх і надзею у «Café Europa» на рагу Энгельса і Незалежнасьці.
З нагоды выхаду кніжкі Міленкі Ергавіча «Іншала, Мадона, іншала» ў Менску, перакладчык Сяргей Шупа распавядае нам пра гэтага пісьменьніка і ягоныя творы, пра мову, на якой Ергавіч піша, ды пра мову, на якую гэтую кніжку давялося перакласьці. І яшчэ пра каву, якую можна пакаштаваць у Заграбе і Сараеве.
Адам Паморскі, польскі перакладчык, эсэіст і літаратурны крытык, дзеліцца думкамі пра літаратуру, чытачоў і працу перакладчыка.
«На маю думку, Беларусь мае найбольш трагічную гісторыю з усіх краінаў Эўропы. Яе мінулае — поўнае жахаў»
У новай рубрыцы - артыкулы, блогі, падарожныя замалёўкі, інтэрвію і іншыя рэчы, у якіх будуць абмяркоўвацца «эўрапейскія тэмы» ў шырокім сэнсе і не абавязкова сур’ёзным тонам.
Дазваніцца да легенды чэскага року, аднаго са старэйшын гурту Plastic People of Universe было проста. Зь першага разу Ўласьціміл Брабэнэц падняў трубку.
Як Брусэль бачыць разьвіцьцё далейшых адносін зь Менскам? На гэтую тэму разважае эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле ў эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода.