Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін пайшоў на пошту, каб адправіць Алесю Бяляцкаму віншаваньне зь Вялікаднем. Аднак на пошце адмовіліся прымаць заказны ліст без прад'яўленьня дакумэнтаў, спаслаўшыся на тое, што для заказной карэспандэнцыі ў месцы пазбаўленьня волі цяпер патрэбныя пашпартныя дадзеныя адпраўшчыка. Спадар Вялічкін не выключае, што такім чынам людзей хочуць запалохаць, каб не пісалі палітвязьням.