Штораніцы віцебскія пэнсыянэры пільнуюць прывоз малочных прадуктаў. Нятлустае малако каштуе ў віцебскіх крамах амаль у два разы таньней за тое, што застаецца на прылаўках цягам дня — тлусьцейшае ды з рознымі дамешкамі. Тварог — таксама, але «ў адны рукі» прадаюць ня больш як 3 пачкі, а малака — толькі 2 літры. Часам танныя малочныя прадукты нават не трапляюць у гандлёвую залю. Прывозяць іх няшмат, таму службовыя дзьверы спачатку бяруць у аблогу, а потым пачынаецца штурм...