Відэа, дасланае чытачом нашага сайту Мікітам у рубрыку «Такое жыцьцё»: 11 красавіка на вуліцы Якуба Коласа ў Менску ў трамваі памёр пасажыр, мужчына сталага веку.
Відэа, дасланае чытачом нашага сайту ў рубрыку «Такое жыцьцё»: 11 красавіка на вуліцы Якуба Коласа ў Менску ў трамваі памёр пасажыр, мужчына сталага веку. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
Відэа, зьнятае нядаўна ў адной зь менскіх крамаў: хлопец, які прадае дыскі, спрабуе знайсьці новых гаспадароў для бяздомнага ката.
Відэа, зьнятае нядаўна ў адной зь менскіх крамаў: хлопец, які прадае дыскі, спрабуе знайсьці новых гаспадароў для бяздомнага ката. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com і атрымайце flip-камэру ў падарунак!
Траса М5 на ўчастку Бабруйск — Менск увечары пасьля Радаўніцы. Людзі вяртаюцца ў сталіцу. Дзьвюхпалосная дарога стала пяціпалоснай, з улікам узбочыны й стрэчнай, але гэта мала памагае. Без аніякіх аварыяў ад Асіповічаў да Мар'інай горкі — заторы.
Куды ў Гомелі ні пойдзеш, абавязкова напаткаеш чалавека, які просіць міласьціну. Гэта інваліды, валацугі й проста тыя, каго жыцьцё загнала ў кут.
Куды ў Гомелі ні пойдзеш, абавязкова напаткаеш на вуліцы чалавека, які просіць міласьціну. Сустракаюцца інваліды, гарадзкія валацугі й проста тыя, каго жыцьцё загнала ў кут. «Падайце, людзі добрыя!» І мінакі падаюць — хто сторублёўку, хто тысячу.
Былы настаўнік, пэнсіянэр Андрэй Юшкевіч зь вёскі Галавачы Гарадзенскага раёну, даведаўшыся, што міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч будзе весьці прыём у Горадні, паехаў туды, каб прасіць міністра бараніць беларускую мову. Размова пэнсіянэра Юшкевіча зь міністрам Маскевічам адбылася некалькі тыдняў таму.
Былы настаўнік, пэнсінер, Андрэй Юшкевіч з вёскі Галавачы Гарадзенскага раёна, даведаўшыся, што міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч будзе весьці прыём у Горадні, паехаў туды, каб прасіць міністра бараніць беларускую мову. Размова пэнсіянэра Юшкевіча зь міністрам Маскевічам адбылася некалькі тыдняў таму.
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін пайшоў на пошту, каб адправіць Алесю Бяляцкаму віншаваньне зь Вялікаднем. Аднак на пошце адмовіліся прымаць заказны ліст без прад'яўленьня дакумэнтаў, спаслаўшыся на тое, што для заказной карэспандэнцыі ў месцы пазбаўленьня волі цяпер патрэбныя пашпартныя дадзеныя адпраўшчыка. Спадар Вялічкін не выключае, што такім чынам людзей хочуць запалохаць, каб не пісалі палітвязьням.
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін пайшоў на пошту, каб адправіць Алесю Бяляцкаму віншаваньне зь Вялікаднем. Аднак там адмовіліся прымаць заказны ліст без прад'яўленьня дакумэнтаў, спаслаўшыся на тое, што для заказной карэспандэнцыі ў месцы пазбаўленьня волі цяпер патрэбныя пашпартныя дадзеныя адпраўшчыка. Спадар Вялічкін не выключае, што такім чынам людзей хочуць запалохаць, каб не пісалі палітвязьням.
54-гадовы жыхар Магілёва Васіль Ліпскі ня можа знайсьці сабе сталае месца працы. Як ён кажа, усюды, куды яго накіроўвае гарадзкая служба занятасьці, яму адмаўляюць, бо ён ужо ў перадпэнсійным веку.
54-гадовы жыхар Магілёва Васіль Ліпскі ня можа знайсьці сабе сталае месца працы. Як ён кажа, усюды, куды яго накіроўвае гарадзкая служба занятасьці, яму адмаўляюць, бо ён ужо ў перадпэнсійным веку. Перабіваецца часовымі прыработкамі. Спрабаваў зьвяртацца ў суд — выніку таксама няма.
Штосераду ў менскім Палацы культуры аўтазавода Зьміцер Сідаровіч і гурт «Вербіца» ладзяць урокі гістарычных беларускіх і эўрапейскіх танцаў.
Штосераду ў менскім Палацы культуры аўтазавода Зьміцер Сідаровіч і гурт «Вербіца» ладзяць урокі гістарычных беларускіх і эўрапейскіх танцаў. Нехта ходзіць пастаянна, нехта — далучаецца, выпадкова пабачыўшы.
Шмат хто ў Віцебску ўжо й ня памятае, што падземны пераход на праспэкце Будаўнікоў некалі дзейнічаў. Ужо амаль 30 гадоў, як ён не працуе, а мінакі пераходзяць вуліцу, парушаючы правілы дарожнага руху. Мясцовая ж дзяржаўная прэса цьвердзіць, што рамонтныя працы ў пераходзе даўно вядуцца.
Участак дарогі М5 паміж Мар'інай Горкай і Бабруйскам актыўна пашыраюць: на грошы Сусьветнага банку тут робяць сучасную трасу, якая будзе мець мінімум 4 паласы, шматузроўневыя разьвязкі, зручныя зьезды ў населеныя пункты. Тым часам у самім Бабруйску на многіх вуліцах аўтамабілісты шукаюць, як аб'ехаць ямы ды калдобіны.
Вынікі конкурсу падводзім штомесяц. Пераможца сакавіка — «Відэа з калёніі»
У рэдакцыю «Свабоды» даслалі відэа, запісанае на мабільнік у Івацэвіцкай калёніі (ПК №5). Паводле словаў зьняволеных, адміністрацыя калёніі рукамі ЗК вырабляе «левыя» аўтамабільныя нумары «на Расею». На відэа — зьняволены Пётр Алейнікаў, які зараз утрымліваецца ў ШЫЗА.
У Магілёве мясцовая арганізацыя Таварыства беларускай мовы на мінулым тыдні зладзіла талаку ля касьцёла Сьвятога Станіслава. Ахвочых прыбраць сьнег зь касьцельнага цьвінтара прыйшло пяць чалавек. Працавалі талакоўцы паўтары гадзіны. Неба аддзячыла ім — вясёлкай, першай сёлета.
Відэа, дасланае ў рубрыку «Такое жыцьцё» Аляксеем Л. зь Менску, — відэаблог пра выставу, дзе хатнія жывёлы знаходзяць сабе гаспадароў (17 сакавіка, Менск).
Відэа, дасланае ў рубрыку «Такое жыцьцё» Аляксеем Л. зь Менску, — відэаблог пра выставу, дзе хатнія жывёлы знаходзяць сабе гаспадароў (17 сакавіка, Менск). Каб даслаць сваё відэа ў рубрыку, трэба зьвязацца з рэдакцыяй праз пошту rferl.minsk@gmail.com
Краязнаўца Ўладзімер Трахімчык з Гарадзенскага раёну практычна адзін займаецца ачышчэньнем ад завалаў ракі Котры, прытоку Нёмана. Ён перакананы, што тут можа пралегчы адзін з найцікавейшых турыстычных маршрутаў Гарадзеншчыны.
Рыцарскі фэст «Белы замак» адбыўся недалёка ад Менску 16-18 сакавіка. Ужо трынаццатае па ліку сьвята сярэднявечнай культуры было арганізаванае гістарычным клубам «Ордэн Паўночнага храма».
Актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» кожныя выходныя раздаюць у Менску гарачую ежу бедным. Прыносяць таксама ўжыванае адзеньне і абутак.
Актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» кожныя выходныя раздаюць у Менску гарачую ежу бедным. Прыносяць таксама ўжыванае адзеньне і абутак. Аднак сваіх твараў валянтэры ня хочуць паказваць — бо імі цікавіцца КДБ. Відэарубрыка «Такое жыцьцё».
У Магілёве жыхары дома на вуліцы Чалюскінцаў, 63, перажылі зіму зь ненакрытым кавалкам даху.
У Магілёве жыхары дома на вуліцы Чалюскінцаў перажылі зіму зь ненакрытым кавалкам даху. Бляха замененая цэляфанавай плёнкаю і старым шыфэрам. Жыхары кажуць, што будаўнікі кінулі рамантаваць іх дом з восені. Аднавіліся працы пасьля таго, як людзі пачалі скардзіцца і пагражаць мясцовай уладзе прэзыдэнтам.
Пэнсіянэр Аляксандар Місьцюкевіч распавядае, як у Гарадзенскім аблвыканкаме дамагаўся ад супрацоўніцы, каб яна вяла зь ім размову па-беларуску.
Штораніцы віцебскія пэнсыянэры пільнуюць прывоз малочных прадуктаў. Нятлустае малако каштуе ў віцебскіх крамах амаль у два разы таньней за тое, што застаецца на прылаўках цягам дня — тлусьцейшае ды з рознымі дамешкамі. Тварог — таксама, але «ў адны рукі» прадаюць ня больш як 3 пачкі, а малака — толькі 2 літры. Часам танныя малочныя прадукты нават не трапляюць у гандлёвую залю. Прывозяць іх няшмат, таму службовыя дзьверы спачатку бяруць у аблогу, а потым пачынаецца штурм...
Нягледзячы на дыпляматычны крызіс, чарга ў Генэральны кансулят Польшчы ў Берасьці не зьмяншаецца. Штодзень некалькі соцень чалавек стаяць тут у чэргах па візы. Паводле інфармацыі кансуляту, у сярэднім тут афармляецца 540 візаў у дзень. За месяц берасьцейскі кансулят выдаў 11400 візаў.
Найлепшым відэа, дасланым у рэдакцыю за апошнія паўтара месяцы, свабодаўцамі былі прызнаныя танцы невядомага па траве ды асфальце, зьнятыя з вышыні шматпавярховага дому Аляксеем С, які назваў сваю замалёўку «Таннае віно». Аўтара чакае ўзнагарода.
Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!
Магілёўскія праваслаўныя вернікі бароняцца ад праходжаньня дактыляскапіі. Міліцыя спрабуе прымусіць іх здаць адбіткі пальцаў у судовым парадку.
Адмысловую загартоўку прыдумаў для сябе гомельскі грамадзкі актывіст Алесь Яўсеенка. Нягледзячы на маразы, ён амаль штодня абліваецца на двары халоднай вадою. Стане басанож на сьнег й вылівае на сябе 2 вядры вады. Кажа, што такім чынам пазбавіўся ад прастуды й вясновай алергіі. Апрача таго, загартаванаму лягчэй пераносіць халады і ўвогуле эканамічны крызыс.
Чарговае відэа, дасланае чытачамі сайту «Свабоды» ў рубрыку «Такое жыцьцё». Менск, кастрычнік — відэазамалёўка пад назвай «Таннае віно» ад Аляксея С.
Уладзімер Вільчык страціў падчас вайны бацьку і зрок. Спадар Уладзімер жыве ў Магілёве, у раёне кампактнага пражываньня сьляпых.
На горцы ля помніка Караткевічу ў Віцебску даўно ладзяць зімовыя забавы дзеці. Ці ведаюць яны, каму гэта помнік, і хто такі Караткевіч?
Кароткая, але красамоўная замалёўка з мястэчка Луна Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці — у чарговым выпуску рубрыкі «Такое жыцьцё». Відэа даслаў чытач нашага сайту Андрэй Ф.
Пасьля тэрміновай службы ў войсках сувязі вярнуўся ў Магілёў моладзевы актывіст Станіслаў Рамановіч. Пра тое, з чым давялося сутыкнуцца ў войску беларускамоўнаму салдату, — наступнае відэаінтэрвію.
Зь сябрам аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Алегам Аксёнавым адміністрацыя Магілёўскага домабудаўнічага камбінату не працягвае працоўных адносінаў. Працоўны кантракт сканчаецца 17 лютага. Пра тое, што ён ня будзе падоўжаны, Аксёнава афіцыйна папярэдзіла кіраўніцтва прадпрыемства. Адміністрацыя не патлумачыла прычынаў, дзеля якіх скасоўвае кантракт. Сам Аксёнаў лічыць, што звальняюць яго за абарону правоў працоўных прадпрыемства.
Верш Янкі Купалы "Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы!" напісаны праз трафарэт на задняй сьцяне камяніцы пачатку ХХ стагодзьдзя на вул. Элізы Ажэшкі. На другім баку вуліцы перад Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэтам стаіць бюст Янкі Купалы, імя якога мае вучэльня. Верш бачаць тыя, хто шпацыруе ў "Швэйцарскай даліне" – месцы адпачынку ў старой Горадні, "Швэйцарская даліна" ляжыць уздоўж Гараднічанкі, якая ўпадае ў Нёман.
Тыдзень таму на сайце svaboda.org зьвілася новая рубрыка — відэа пра жыцьцё ў Беларусі «як яно ёсьць». Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!
У Магілёўскім «Доме вэтэранаў для адзінокіх старых і інвалідаў» жыве інвалід-вазочнік Уладзімер Аляксеевіч Вусікаў. Каб атрымаць там кватэру, яму давялося пікетаваць гарвыканкам ды атрымаць штраф за несанкцыянаванае мерапрыемства. Потым дамагацца, каб жытло прыстасавалі для бязногага інваліда.
Загрузіць яшчэ