У Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацыяў (IAAF) заяўляюць, што Расея будзе па-ранейшаму адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў і, верагодна, будзе выключаная з чэмпіянату сьвету, заплянаванага на жнівень у Лёндане.
Упершыню чэмпіянат сьвету па муай-тай (тайляндзкім боксе) даверана правесьці Беларусі — першынства будзе праходзіць з 3 па 12 траўня. Міжнародная фэдэрацыя тайбоксу, абраўшы Менск, прызнала гэтым заслугі беларускіх байцоў — адных з наймацнейшых у сваім відзе.
У сьвеце адной з самых распаўсюджаных інтэлектуальных гульняў, шашак, разгортваецца скандал. Чэмпіён сьвету па 100-клеткавых шашках, украінец Юры Анікееў адхілены Міжнароднай фэдэрацыяй шашак (IDF) ад спаборніцтваў на 3 гады — «за парушэньне этычнага кодэксу фэдэрацыі».
Найлепшы футбольны трэнэр Беларусі ў 2013 годзе Леанід Кучук цяпер будзе трэнаваць украінскую каманду «Сталь Каменская», якая выступае ў нацыянальнай прэм’ер-лізе і на дадзены момант займае 9 месца ў турнірнай табліцы.
Нацыянальныя антыдопінгавыя арганізацыі 19 краінаў (NADO) запатрабавалі адхіліць Расею ад усіх спартыўных спаборніцтваў.
Міжнародны саюз біятляністаў абвясьціў фінскі Контыялахці месцам правядзеньня восьмага этапу Кубку сьвету па біятлёне. У сьпісе рэзэрвовых пляцовак значыліся і Раўбічы.
Расея ўпершыню прызнала, што яе прадстаўнікі на працягу шэрагу гадоў ажыцьцяўлялі і прыкрывалі маштабныя мерапрыемствы, зьвязаныя з ужываньнем расейскімі спартоўцамі-алімпійцамі забароненых допінгавых прэпаратаў.
Беларуская гімнастка, шматразовы прызёр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы Меліціна Станюта абвясціла аб завяршэньні кар’еры мастацкай гімнасткі.
Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту (FIS) адхіліла шасьцёх членаў зборнай Расеі па лыжных гонках ад удзелу ў спаборніцтвах. Акрамя гэтага, фінал Кубка сьвету, які павінен быў прайсьці ў Цюмені ў сакавіку 2017 году, будзе перанесены ў іншую краіну. Аб гэтым паведамляецца на сайце фэдэрацыі.
Саюз біятляністаў Расіі (СБР) адмовіўся ад правядзеньня этапу Кубку сьвету ў Цюмені, які меўся прайсьці 9-12 сакавіка 2017 году, і юнацкага чэмпіянату сьвету 2017 году ў Востраве.
Заявы, зьвязаныя з чарговай публікацыяй WADA, у якой сьцьвярджаецца, што больш за тысячу расійскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або ўцягнутыя ў сыстэму яго ўжываньня.
Зборнай Расеі пагражае адхіленьне ад міжнародных турніраў, а заплянаваны на наступны год этап Кубку сьвету ў Цюмені і ўсясьветнае першынство сярод юніёраў у Востраве Пскоўскай вобласьці перанясуць у іншае месца.
Сьледчае падразьдзяленьне Міжнароднай фэдэрацыі футболу (FIFA) пачало папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да віцэ-прэм’ера Расеі і прэзыдэнта Расейскага футбольнага саюзу (РФС) Віталія Мутко. Пра гэта паведамляе брытанская газэта Daily Mail.
WBC адклікаў сваю санкцыю на бой паміж Паветкіным і Стывэрнам за тытул часовага чэмпіёна сьвету. Паядынак меў адбыцца ў Екацерынбургу.
У 2016 годзе ён заваяваў золата ў асабістым спаборніцтве на Алімпійскіх гульнях у Рыё. Агулам ён мае 4 залатыя, 5 срэбных мэдалёў і бронзу чэмпіянатаў сьвету, 3 залатыя мэдалі чэмпіянатаў Эўропы. Заслужаны майстар спорту Расеі.
«Было б неразумна праводзіць цяпер падобныя спаборніцтвы ў Расеі — краіне, якую абвінавачваюць у патураньні прыёму допінгу спартоўцамі на дзяржаўным узроўні».
«Сёньня ўдала завяршыўся мой спартовы год, — напісаў Гуркоў на Facebook. — Я атрымаў перамогу над вельмі сур'ёзным супернікам на сваім дэбютным турніры ў Кітаі. Жыве Беларусь!»
Больш за тысячу расійскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або ўцягнутыя ў сыстэму яго ўжываньня.
«Беларускі футбол цярпіць як ад малога майстэрства, так і ад эканамічнага крызысу».
Лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі-2016 Віталя Радзівонава і Міхаіла Гардзейчука ўзнагародзілі на цырымоніі закрыцьця беларускага футбольнага сэзону «Зорны мяч-2016».
4 сьнежня ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбыліся фінальныя гульні восеньскага турніру дыяспараў краінаў былой савецкай прасторы, у якім прыняла ўдзел і беларуская каманда.
Раналду вывеў 68 мільёнаў даляраў у афшоры ў 2014 годзе, ягоны зямляк Мурыньню займаўся гэтым цягам 2010–2013 гадоў, у тым ліку калі трэніраваў лёнданскі футбольны клюб «Чэлсі».
У лістападзе ён меў канфлікт зь міліцыяй, паведамляецца на афіцыйным сайце клюбу.
Беларус Уладзімер Чапелін узяў бронзу ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубка сьвету па біятлёне ў Эстэрсундзе.
Праз допінгавы скандал мэдалёў Алімпійскіх гульняў 2008 году пазбавіліся Аксана Мянькова (кіданьне молата, «золата») і Натальля Міхневіч (штурханьне ядра, «срэбра»).
Набліжаецца да фінішу чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе. Прамежкавыя вынікі падводзім з форвардам «Шахцёру» і зборнай Беларусі Мікалаем Янушам, які ў складзе гарнякоў трэці раз стаў срэбным мэдалістам першынства.
Беларуская штангістка Ірына Кулеша (вагавая катэгорыя да 75 кг) пазбаўленая бронзавага мэдаля летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году за ўжываньне допінгу,
Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC) апублікаваў сьпіс крытэрыяў аднаўленьня членства Паралімпійскага камітэту Расеі.
Чаму праваахоўныя органы Беларусі не спыняюць «вайну» з футбольнымі фанатамі?
Пра гэта 16 лістапада паведаміў сайт belultras.by.
Аляксандар Лукашэнка сьцьвярджае, што Беларусь выдаткуе на арганізацыю і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў каля 50 мільёнаў даляраў.
Расейскія спартоўцы занялі першае месца на сочынскай Алімпіядзе, атрымаўшы 33 мэдалі. Аднак другое расьсьледаваньне Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва можа пазбавіць сочынскіх прызёраў іхных узнагародаў.
Пра лёс астатніх 9 беларускіх спартоўцаў, злоўленых на допінгу, пакуль не паведамляецца.
Мода на ровар — гэта вяртаньне ў мінулае ці крок у будучыню? Пра гісторыю і пэрспэктывы роварнага Менску мы гутарым з культуролягам, заснавальнікам майстэрні роварных экскурсіяў «Менскі велашпацыр» Раманам Абрамчуком.
Звыш трохсот маладых жыхароў Рагачова прыйшлі сёлета займацца ў СДЮШАР № 2 веславаньнем на байдарках і каноэ.
Улады Беларусі абвесьцілі, што ў 2019 годзе краіна прыме другія Эўрапейскія гульні. Сваёй думкай пра абгрунтаванасьць такога рашэньня падзяліўся старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Навошта Беларусі Эўрапейскія гульні?
«Турнір вельмі слабы, без удзелу лідэраў. Ёсьць Алімпіяда, чэмпіянаты сьвету, Эўропы — так, гэта неабходна. А Эўрапейскія гульні — што гэта за фармат?»
Экс-брамнік барысаўскага БАТЭ і менскага «Дынама», а цяпер галкіпэр расейскага футбольнага клюбу «Арэнбург» Аляксандар Гутар прызнаўся, што яго кранае, калі Беларусь называюць «Белоруссия» і асацыююць з Расеяй.
У біяграфіі пэрсанажа на сайце FIFA не даецца тлумачэньняў паходжаньня імя Забівакі. Але яно відавочна не зьвязанае з забойствамі — яно паходзіць ад слова «забивать» у спартовым значэньні датычна голу. Такая форма імя можа быць зьвязаная з інтэрнэт-мэмам 2009 году «собака-улыбака».
Эўрапейскія гульні, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2019 годзе, наўрад ці абыдуцца танна беларускаму бюджэту.
Менск абраны сталіцай Другіх Эўрапейскіх гульняў, пра што заявіў сёньня выканаўца абавязкаў прэзыдэнта эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэз Качыянчыч.
Першы віцэ-прэзыдэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў сказаў sport.tut.by, што Эўрапейскія гульні, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2019 годзе, абыдуцца краіне ў некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая арганізаваць любыя мерапрыемствы.
Удзел дзяцей у турніры па зьмяшаных баявых адзінаборствах у Чачні быў парушэньнем правілаў гэтага віду спорту.
На старшыню рады футбольнага клюбу «Граніт-Мікашэвічы» Марыну Быструю складзены адміністрацыйны пратакол у адпаведнасьці з артыкулам 9.13 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях.
Спартовы арбітражны суд у Лязане дыскваліфікаваў на чатыры гады пяцёх расейскіх спартоўцаў-хадакоў.
«Я прыняў цьвёрдае і эмацыйнае рашэньне афіцыйна вызваліць мае каштоўныя ўсясьветныя тытулы і я жадаю наступным прэтэндэнтам усяго найлепшага, бо цяпер я іду на іншы вялікі выклік у маім жыцьці, у якім я ведаю, што як у баі з Клічко, я перамагу»
Зборная Беларусі ў хатняй гульні на «Барысаў-Арэне» згуляла ўнічыю зь Люксэмбургам. Гэта чацьвёртая нічыя ў гісторыі супрацьстаяньня дзьвюх зборных.
У Шклове пасьля шасьці гадоў будаўніцтва зьбіраюцца адкрываць Лядовую арэну. Пра дату афіцыйнага адкрыцьця публічна не абвяшчаецца, аднак без Аляксандра Лукашэнкі, упэўненыя жыхары райцэнтру, урачыстасьць не абыйдзецца. Сёньня ў Шклове быў суботнік.
Загрузіць яшчэ