Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства спорту РФ прызнала дзіцячыя баі парушэньнем


Удзел дзяцей у турніры па зьмяшаных баявых адзінаборствах у Чачні быў парушэньнем правілаў гэтага віду спорту.

Удзел дзяцей у турніры па зьмяшаных баявых адзінаборствах у Чачні быў парушэньнем правілаў гэтага віду спорту.

Намесьнік міністра спорту РФ Павал Калабкоў заявіў агенцтву «Р-Спорт», што такое рашэньне было прынятае на нарадзе з удзелам міністра Чачні па фізкультуры і спорце і прадстаўнікоў Расейскага саюзу баявых мастацтваў. Намесьнік міністра сказаў, што турнір, на якім праводзіліся баі з удзелам дзяцей, ня быў афіцыйным спаборніцтвам, паколькі ня быў узгоднены з адпаведнымі спартовымі ведамствамі і арганізацыямі.

Адначасна намесьнік міністра адзначыў, што ў яго ведамства няма паўнамоцтваў караць каго-небудзь за правядзеньне дзіцячых баёў. «Мы ня можам гэтага — мы не праваахоўныя органы», — заўважыў ён.

Турнір па баях зьмяшанага стылю Grand Prix Akhmat-2016 прайшоў у Грозным 4 кастрычніка. У спаборніцтвах прынялі ўдзел трое сыноў кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава — дзесяці, дзевяці і васьмі гадоў. Усе яны перамаглі ў паядынках, адзін з баёў скончыўся накаўтам.

На наступны дзень прэзыдэнт Саюзу зьмяшаных баявых адзінаборстваў Расеі Фёдар Емяльяненка раскрытыкаваў арганізацыю дзіцячых баёў, нагадаўшы, што паводле правіл на рынг ня могуць выходзіць спартоўцы малодзейшыя за 12 гадоў. Арганізатары спаборніцтваў у сваю чаргу падкрэсьлівалі, што баі былі паказальнымі.

У адказ з крытыкай на адрас Емяльяненкі выступіў Кадыраў. Дарадца і стрыечны брат кіраўніка Чачні, дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў, у сваю чаргу, заявіў, што Фёдару Емяльяненку «давядзецца адказваць за кожнае слова».

Празь некалькі дзён пасьля заявы Емяльяненкі невядомыя зьбілі ягоную дачку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG