Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WADA: больш за тысячу расейскіх спартоўцаў зьвязаныя з допінгам


Рычард Макларэн
Рычард Макларэн

Больш за тысячу расійскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або ўцягнутыя ў сыстэму яго ўжываньня.

Пра гэта паведаміла незалежная камісія Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна, які сёньня прадставіў другую частку дакладу пра допінг у расейскім спорце.

Макларэн таксама заявіў, што допінг-пробы 12 з 44 мэдалістаў Алімпійскіх гульняў 2014 году ў Сочы былі ўскрытыя, а пробы шасьці расейскіх паралімпійцаў аказаліся падробкамі. Ён дадаў, што ў выпадку 96 паўторна прааналізаваных пробах выяўлены факты іх падмены.

Аўтар дакладу адзначыў, што не валодае наўпроставымі доказамі дачыненьня былога міністра спорту Расеі Віталя Мутко да сыстэмы падмены допінг-пробаў спартоўцаў.

Раней на гэтым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) працягнуў санкцыі ў дачыненьні да Расеі і заклікаў міжнародныя фэдэрацыі па алімпійскіх зімовых відах спорту замарозіць падрыхтоўку да спаборніцтваў на тэрыторыі краіны і актыўна шукаць альтэрнатыўныя месцы іх правядзеньня.

Пасьля апублікаваньня папярэдняга дакладу Макларэна МАК увёў санкцыі ў дачыненьні да Расеі. У выніку дзясяткі расейскіх атлетаў былі адхіленыя ад Гульняў-2016 у Рыё-дэ-Жанэйру, а паралімпійская зборная Расеі ня ўдзельнічала ў спаборніцтвах у поўным складзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG