«Вядома, кранае. У размове з замежнікамі, калі кажаш „Беларусь“, то яны аўтаматычна асацыююць гэта з Расеяй. Прыходзіцца тлумачыць, што гэта іншая краіна, троху бліжэй да Эўропы (сьмяецца). Калі называюць Беларусь ... Мне здаецца, так лепш гучыць», — адзначыў ён у інтэрвію выданьню «Спорт дзень за днём».
Беларускаму брамніку расейскага клюбу не падабаецца, калі кажуць «Белоруссия»

Экс-брамнік барысаўскага БАТЭ і менскага «Дынама», а цяпер галкіпэр расейскага футбольнага клюбу «Арэнбург» Аляксандар Гутар прызнаўся, што яго кранае, калі Беларусь называюць «Белоруссия» і асацыююць з Расеяй.
Самае папулярнае
1