Пасьля паўторнага аналізу допінг-пробаў, праведзенага з дапамогай новых тэхналёгіяў, Аксана Мянькова абвінавачаная ва ўжываньні забароненых рэчываў турынаболу і аксандралёну, Натальля Міхневіч — мэтандыянёну і станазалёлу. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міжнародны алімпійскі камітэт.
Такім чынам, колькасьць мэдалёў, заваяваных беларускімі спартоўцамі на Алімпіядзе-2008, скарацілася да 14 (3 «залатых», 4 «срэбраных», 7 «бронзавых» мэдалёў).