Расейскія войскі працягваюць спробы цалкам заняць Данецкую і Луганскую вобласьці, гаворыцца ў вечаровай зводцы Генштабу Ўзброеных сіл Украіны 9 лютага.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў чарговыя кадравыя прызначэньні ў вйасковым блёку. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 9 лютага, паведамляе прэс-служба.
Бізнэсоўца затрымалі за антываенныя допісы ў фэйсбуку, якія быццам бы «абражалі Лукашэнку».
У так званай «ДНР» паплечнікі Ігара Стралкова (Гіркіна) абвясьцілі пра ўручэньне футраў удовам загінулых вайскоўцаў. Пасьля запісу відэа ў некаторых жанчын футры забралі.
«Расея павінна заплаціць за руйнаваньні і пралітую кроў», — заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Пакуль што невядомая рэакцыя Малдовы на гэтую заяву Ўладзіміра Зяленскага.
Візыт Уладзіміра Зяленскага ў Брусэль пачаўся з выступу перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту, які ён пачаў са слоў «Слава Ўкраіне!». І ўсе эўрапейскія дэпутаты адказалі: «Героям слава!».
Расея не раскрывае сваіх страт на вайне ва Ўкраіне, а заходнія крыніцы ацэньваюць іх у дыяпазоне ад 100 да 200 тысяч чалавек з улікам параненых.
Рашэньне пачне дзейнічаць з 10 лютага 2023 году. Фактычна адзіным даступным для беларусаў застанецца памежны пераход з Польшчай у Берасьці.
У круглым стале на тэму «Беларуская плятформа: публічная размова аб будучыні» ўзялі ўдзел экспэрты, палітолягі, а таксама беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны.
Паводле экспэртаў, расейская армія патроху прасоўваецца ўздоўж мяжы Харкаўскай і Луганскай абласьцей, і гэта пацьвердзілі геалякацыйныя кадры баявых дзеяньняў.
Гістарычны парадокс: дзяржавы, якія падазравалі ў намеры распаліць на абшарах былога СССР рэгіянальныя ядзерныя войны, праявілі надзвычай высокую ступень палітычнай адказнасьці (пасьля іх ад атамнай зброі не адмаўляўся ніхто).
Зяленскі наведаў Парыж адразу пасьля візыту ў Вялікую Брытанію.
Прэзыдэнт кампаніі, якая кіруе спадарожнікавым інтэрнэт-сэрвісам Starlink, паведаміла, што выкарыстаньне ўкраінскімі вайскоўцамі сэрвісу ў наступальных мэтах не прадугледжана пагадненьнем з уладамі краіны.
Урад Расеі абмяркоўвае з буйным бізнэсам аднаразовы «добраахвотны» ўзнос у бюджэт.
Паводле вынікі апытаньня аб узроўні валоданьня кіяўлян украінскай мовай, праведзеным у дадатку «Кіеў Лічбавы», высьветлілася, што 33,3% жыхароў сталіцы перайшлі на ўкраінскую мову зносін падчас вайны.
Белы дом 8 лютага катэгарычна адкінуў паведамленьне, нібыта выбуховыя прыстасаваньні пад расейскі газаправод «Паўночны паток — 2» заклалі ў чэрвені 2022 году вадалазы Вайскова-марскіх сіл ЗША.
Зьнешнепалітычная служба Эўразьвязу апублікавала даклад аб дэзінфармацыі і маніпуляцыі фактамі ў сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў 2022 годзе, у якой назвала Расею галоўнай краінай-дэзінфарматарам году.
Нямецкі дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Пэтр Быстран у канцы 2022 году зьдзейсьніў візыт у Беларусь, утаіўшы гэты факт ад старшыні Бундэстагу і грамадзкасьці.
Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненьні Сяргея Плешкуна і Юрыя Сельвіча ў закрытым рэжыме.
Але рэальныя лічбы страт цывільнага насельніцтва Ўкраіны ад расейскай ваеннай агрэсіі могуць быць значна вышэйшыя.
Раней у акупаваным расейцамі горадзе Макееўка Данецкай вобласьці ўдовам уручылі крупы, тушаніну і сродкі асабістай гігіены. Наборы былі ўпакаваныя ў чорныя пакеты.
Гэта першы візыт Уладзіміра Зяленскага ў Вялікую Брытанію пасьля пачатку вайны і другая замежная паездка.
Расейскі прапагандыст, які набыў вядомасьць шавіністычнымі заявамі, быў сьмяротна паранены ў галаву.
Бізнэсоўцы абыходзілі дзейныя санкцый Эўрапейскага зьвязу, якія забараняюць імпарт у Эўропу тавараў, вырабленых у анэксаваным Расеяй Крыме.
Скандал з імаверным допускам атлетаў з Расеі і Беларусі ў міжнародныя спаборніцтвы працягваецца. Шэраг краін выступіў супраць, у тым ліку расейцаў і беларусаў ня хочуць бачыць на турнірах нават пад нэўтральным сьцягам.
Сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём, заявіла Сьвятлана Ціханоўская 7 лютага на вэбінары «Фокус на Беларусі ў кантэксьце расейска-ўкраінскай вайны», арганізаваным Лёнданскай школай эканомікі.
Вайскоўца расейскай арміі Мікалая Карташава, асуджанага за тое, што самавольна пакінуў частку, зноў накіравалі на вайну ва Ўкраіну, дзе ён трапіў у палон, паведамляе выданьне «Медиазона» з спасылкай на маці вайскоўца.
Афіцыйна ні Расея, ні Ўкраіна не называюць дакладнай колькасьці сваіх вайсковых страт у гэтай вайне, гавораць толькі пра страты ў стане ворага.
Сёлетні зварот прэзыдэнта ЗША да Кангрэсу аб становішчы ў краіне (State of the Union address) адбыўся, калі рэспубліканцы ўзялі пад кантроль Палату прадстаўнікоў на лістападаўскіх прамежкавых выбарах.
Урад Нямеччыны ўхваліў пастаўку агулам 178 танкаў тыпу «Леапард 1» Украіне. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністэрства эканомікі і міністэрства абароны Нямеччыны.
Расейскі энэргетычны манапаліст «Газпром нефть» стварае ўласную прыватную вайсковую кампанію (ПВК), паведамілі ў Галоўным упраўленьні выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны.
Летась Украіна спыніла дзеяньне, выйшла або дэнансавала 20 пагадненьняў і дамоваў зь Беларусьсю. Гэта адбылося пасьля таго, як кіраўніцтва Беларусі падтрымала расейскую агрэсію супраць Украіны.
Гэта адбылося яшчэ на пачатку сьнежня 2022 году. Інфармацыя пра тую сустрэчу ня выйшла ў публічную прастору, удзельнікі былі абмежаваныя правіламі Chatham House, якія забараняюць пераказваць, што адбывалася за зачыненымі дзьвярыма.
Гэта змаглі зрабіць на падставе расейскіх дакумэнтаў, знойдзеных на вызваленых тэрыторыях Харкаўшчыны ў адным з будынкаў, дзе знаходзіўся штаб расейцаў.
Раней на Ровеншчыне замінавалі ўвесь памежны зь Беларусьсю пэрымэтар тэрыторыі.
Арганізацыю створаць з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Ўкраіне і акупацыі Беларусі Расейскай Фэдэрацыяй, заявіў палітык.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прызначэньне Ігара Кліменкі на пасаду міністра ўнутраных спраў і Васіля Малюка на пасаду кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны.
MIM-104 Patriot прыбылі ў Варшаву ў нядзелю 5 лютага.
«Расейскае камандаваньне пры дапамозе палітычнага і прафэсійнага ціску працягвае патрабаваць ад недаўкамплектаваных і неспрактыкаваных падразьдзелаў дасягненьня нерэальных мэтаў».
Найбольш высокі ўзровень падтрымкі — 81% — сярод дэмакратаў, хоць за тое, каб працягваць дапамагаць Украіне, выступае і значная колькасьць рэспубліканцаў і незалежных.
Пасьля Ўкраіны Рамзан Кадыраў прапанаваў «дэнацыфікаваць» Польшчу і змагацца там з «сатанізмам».
Чаму зьявіўся зварот лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай да беларусаў, у якім яна заклікае быць падрыхтаванымі да «надзвычайнага здарэньня»? Як да найгоршага разьвіцьця падзей рыхтуюцца дэмакратычныя сілы Беларусі? Расказвае старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
Папа Рымскі Францішак заявіў, што адкрыты для сустрэчы з прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны Ўладзімірам Пуціным і Ўладзімірам Зяленскім для абмеркаваньня спыненьня вайны.
Урад Нарвэгіі распрацаваў пяцігадовы плян дапамогі Ўкраіне абʼёмам 75 мільярдаў крон — гэта больш за сем мільярдаў даляраў. Па словах прэмʼер-міністра Нарвэгіі Юнаса Гар Стэрэ, кожны год Украіна будзе атрымліваць транш у 15 мільярдаў крон.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны лічаць недапушчальным удзел у Алімпіядзе спартоўцаў і судзьдзяў з Расеі і Беларусі.
На відэазапісе можна пабачыць толькі фундамэнты, якія засталіся ад жылых будынкаў. У пасёлку да вайны жылі каля 500 чалавек.
На гэтым тыдні буйных адставак і прызначэньняў у сілавым блёку Ўкраіны ня будзе, Аляксей Рэзьнікаў застаецца на пасадзе міністра абароны Ўкраіны.
Паводле інфармацыі «Енергоатома», тым украінскім спэцыялістам, якія падпісалі кантракты з расейскай кампаніяй «Росатом», зьменшылі заробак і анансавалі скасаваньне ўкраінскага працоўнага стажу.
«Было вельмі цікава паглядзець на беларускіх братоў, вельмі парадавалі сваім стаўленьнем да расейцаў», — сказаў Уладзімір Салаўёў.
Загрузіць яшчэ