Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў баявік «ЛНР», які выступаў з чалавечым чэрапам у руках і заклікаў да зьнішчэньня ўкраінскай нацыі


Плякат на адной з антываенных акцый, ілюстрацыйнае фота
Плякат на адной з антываенных акцый, ілюстрацыйнае фота

Расейскі прапагандыст, які набыў вядомасьць шавіністычнымі заявамі, быў сьмяротна паранены ў галаву.

У Расеі загінуў камандзір атраду так званай «народнай міліцыі ЛНР» Ігар Мангушаў, піша «РИА Новости». Расейскаму выданьню аб гэтым паведаміў паплечнік забітага.

Летам 2022 году падчас выступу Мангушаў заклікаў забіваць украінцаў і ўсіх, хто лічыць сябе такім. Тады ў яго руках быў чэрап меркаванага абаронцы «Азоўсталі».

«Наша вайна — гэта ня проста вайна зь людзьмі з крыві і плоці. Наша вайна — гэта вайна з ідэяй. З ідэяй Украіны як антырасейскай дзяржавы. Чаму ня можа быць ніякага прымірэньня? Украіна павінна быць дэўкраінізаваная. Расейскія землі „Маларосіі“ павінны быць вернутыя назад», — сказаў тады баявік.

Украіна тады зьвярнулася ў ААН, але далейшага розгаласу сытуацыя не атрымала.

Паводле зьвестак расейскага выданьня, Мангушава паранілі некалькі дзён таму стрэлам у галаву.

Ігар Мангушаў ваяваў на паўднёвым усходзе Ўкраіны, некаторы час быў адным з кіраўнікоў ПВК «Янот». Ён быў лідэрам расейскага нацыяналістычнага руху «Сьветлая Русь». СМІ называлі Мангушава адным з аўтараў ідэі выкарыстаньня літары «Z» як сымбаля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG