Такім чынам, расейская армія працягне засяроджваць асноўныя намаганьні на наступе на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках.
«За суткі праціўнік нанёс 41 авіяўдар і 3 ракетныя, зь якіх 2 па аб’ектах цывільнай інфраструктуры гораду Краматорск Данецкай вобласьці. Ён таксама нанёс 32 удары з рэактыўных сыстэм залпавага агню, у прыватнасьці па абʼектах цывільнай інфраструктуры Данецкай і Херсонскай абласьцей», — паведамляе камандаваньне.
Штаб таксама зафіксаваў абстрэлы населеных пунктаў на ўсходзе і поўдні Ўкраіны.
«Праціўнік працягвае несьці страты. Каб схаваць колькасьць загінулых акупантаў, расейскія захопнікі стварылі на тэрыторыі прадпрыемства «Придніпровська Біотес» у горадзе Такмак Запароскай вобласьці перасоўны крэматорый. Мясцовыя жыхары скардзяцца на пастаянны трупны смурод у паўднёва-ўсходняй частцы гораду, асабліва ўначы», — гаворыцца ў паведамленьні.
Цяпер рэдакцыя ня можа самастойна праверыць гэтую інфармацыю.