Аналітыкі Цэнтру супрацьдзеяньня дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны лічаць, што расейцы спадзяюцца стварыць усе ўмовы новага наступу з тэрыторыі Беларусі ў канцы 2023 году.
За два тыдні лютага 2023 году колькасьць загінулых на вайне ва Ўкраіне расейцаў вырасла ў пяць разоў у параўнаньні з папярэднім месяцам — журналісты пацьвердзілі сьмерць 1679 чалавек.
Калі ядзерныя ракеты ў ахопленай смутай Расеі распаўзуцца, гэта было б нашмат большым галаўным болем, чым захаваньне Расеі адзінай — няхай несвабоднай, таталітарнай, але з адзіным цэнтрам кіраваньня, зь якім можна дамовіцца пра галоўнае для Захаду пытаньне — ядзерную зброю.
Думаю, Лукашэнку цікавілі пляны Крамля адносна вайны ва Ўкраіне. Можна меркаваць, што Крэмль ня ставіць Лукашэнку ў вядомасьць, як далей Масква мяркуе выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў мэтах вайны супраць Украіны.
Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы камэнтуе жорсткія прысуды, вынесеныя фігурантам справы «Рабочага руху» Гомельскім абласным судом 17 лютага, у дэталях расказвае пра кожнага асуджанага, а таксама пра тое, якім чым спэцслужбы змаглі арыштаваць актывістаў.
Саюзьнікі, якія валодаюць рэсурсамі для пастаўкі танкаў ва Ўкраіну, павінны дзейнічаць хутка, заявіў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, дадаўшы, што Бэрлін акажа вялікую дапамогу, каб заахвоціць сваіх партнэраў.
Зяленскі паведаміў, што ўкраінскае войска вызваліла з расейскай акупацыі 1891 населены пункт, захоплены з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну.
Валерыя Чарнаморцава, асуджаная на 2,5 года «хатняй хіміі», цяпер у бясьпецы. Яна расказала «Вясьне» пра ўмовы затрыманьня і знаходжаньня ў менскім СІЗА-1, апавяла, як бачыла там Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага.
Расейскага прапагандыста завочна пакаралі 5 гадамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.
Раней у прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца тэмы бясьпекі і абароны, пытаньні эканамічнага, а таксама вайсковага і палітычнага характару.
Адказваюць, што гэта не адносіцца да пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.
Група кібэршпіянажу PUsHCHA дзейнічае прынамсі з 2016 году. Аб’ектамі яе атак у розны час былі журналісты, СМІ і палітыкі з Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Нямеччыны.
Мінабароны Беларусі вывела вайсковую тэхніку на Кастрычніцкую плошчу да Палаца Рэспублікі ў Менску.
У Кіеве ня раз заяўлялі, што могуць правесьці ваенную апэрацыю па вяртаньні Крыма, анэксаванага Расеяй ў 2014 годзе.
Чаму хунта можа быць ня самым кепскім варыянтам? Ці ёсьць плян вызваленьня Беларусі? І ці магчымая мірная рэвалюцыя? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны прадстаўнік палку Каліноўскага і руху «Супраціў» Зьміцер Шчыгельскі.
Саэйма Латвіі ўхваліла ў канчатковым чытаньні зьмены ў закон аб падтрымцы цывільнага насельніцтва Ўкраіны, якія прадугледжваюць магчымасьць бязвыплатнай перадачы транспартных сродкаў, што належаць дзяржаве, ва ўласнасьць ураду Ўкраіны.
Модульныя ложкі вельмі прыдатныя для працы з параненымі і ва ўмовах эвакуацыі.
Колькасьць страт у Расеі значна вырасла зь верасьня 2022 году, калі пачалі «частковую мабілізацыю».
У Бахмуце з даваенных 80 тысяч жыхароў дагэтуль застаюцца яшчэ 6 тысяч.
На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласьці 17 лютага пройдуць вучэньні па праверцы гатоўнасьці дзяржаўных органаў да рэагаваньня і ўзаемадзеяньня на акты тэрарызму, паведаміла газэта «Маяк».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі спадзяецца, што Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у вайне ва Ўкраіне.
Якія высновы можна зрабіць з прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі? Ці пашлюць беларусаў ваяваць? Што азначаюць яго словы пра магчымасьць міру, заключанага з удзелам украінскіх вайскоўцаў? Навошта ён запрасіў у Менск Джо Байдэна?
Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасьць да свабоды і дэмакратыі зьяўляецца крыніцай вялікага натхненьня, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай камісіі.
Парэшткі ракеты выяўленыя на тэрыторыі Малдовы чацьвёрты раз пасьля чарговага расейскага ракетнага ўдару па Ўкраіне, паведамляе МУС краіны.
Украіна і Расея правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі, у выніку якога дадому вярнуліся 101 расеец і 101 украінец. Аб гэтым паведамляюць Мінабароны РФ і кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда камэнтуе апошнія выказваньні Лукашэнкі, тлумачыць, як цяпер ва Ўкраіне ставяцца да нелегітымнага кіраўніка Беларусі, і прапануе беларусам менш рэагаваць на заявы розных дарадцаў.
Як бы Лукашэнка ні выпраменьваў упэўненасьць, але жыць за жалезнай заслонай няўтульна, некамфортна. Супярэчнасьць паміж вобразам дасьведчанага палітыка сусьветнага маштабу і статусам міжнароднага ізгоя павялічваецца. І становіцца ўсё больш відавочнай.
Такім чынам, паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1447 чалавекі знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы кажуць, што палітвязьняў яшчэ больш.
«Мы тут з важным візытам у знак салідарнасьці з украінскім народам, які, безумоўна, перажыў вельмі цяжкі час у мінулым годзе», — сказаў Элі Коэн ва Ўкраіне.
Стралялі з Курскай вобласьці Расеі. Палову ракет удалося зьбіць, расказалі ў ВПС Узброеных сіл Украіны.
Два беларускія памежнікі загінулі ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці — яны праваліліся пад лёд на ўчастку памежнай заставы «Камарын».
15 лютага Сэнат Чэскай Рэспублікі прыняў пастанову адносна рэпрэсій у Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці і заклікаў прызнаць КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.
Вытворца лекаў для паляпшэньня мужчынскай патэнцыі «Віягра» прыпыніў пастаўкі прэпарата ў Расею.
Вайна ва Ўкраіне пачалася праз паўгода пасьля публікацыі гістарычнага артыкулу Ўладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў». Ці можна сёньня гаварыць пра вайну гісторыяў і што рабіць гісторыкам, якія знаходзяцца на іншым (ад расейскага) баку фронту?
У Літве з 16 лютага закрылі адзін з двух чыгуначных памежных пераходаў, Стасілас – Беняконі, для грузавых цягнікоў зь Беларусі. Цяпер іх рух будзе магчымы толькі праз пункт пропуску «Кяна».
Паводле ўкраінскага заканадаўства, у выпадку, калі пэтыцыю падтрымаюць 30 тысяч грамадзян, яе абавязаны разгледзець прэзыдэнт Украіны.
Грамадзянін Беларусі Андрэй Г. расказаў украінскаму сьледзтву пра катаваньні, пазбаўленьне грашовага забесьпячэньня і забойствы «вагнэраўцаў» за невыкананьне загадаў.
Швайцарыя лічыць канфіскацыю расейскіх актываў незаконнай.
Цяпер прадукцыю, купленую ў Беларусі, можна рэалізаваць на ўкраінскім рынку.
Пэнтагон плянуе шасьціразовае павелічэньне вытворчасьці артылерыйскіх снарадаў, значную частку якіх адправяць ва Ўкраіну.
З боку Расеі ў Басфоры ў чарзе чакаюць больш як 140 сухагрузаў, і большая іх частка там ужо больш за месяц.
15 лютага 1989 году завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістану. Бясслаўна для СССР скончылася вайна, якая цягнулася амаль дзесяцігодзьдзе.
У брытанскай выведцы зьвярнулі ўвагу на некалькі крытычных выказваньняў Уладзіміра Пуціна ў адрас ураду аб тым, што абаронная прамысловасьць недастаткова падтрымлівае патрэбы расейскай арміі, якая вядзе баявыя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны.
Расея сыстэматычна перамясьціла з Украіны ня менш за 6 тысяч дзяцей у цэнтры для перавыхаваньня і ўсынаўленьня ў акупаваным Расеяй Крыме і на мацерыковай частцы Расеі.
Закрыцьцё пераходу ў Баброўніках істотна адбілася на гарадзенцах, якія езьдзілі па справах і на закупы ў Беласток і Варшаву — цяпер ім даводзіцца ехаць празь Літву.
Захоп расейскімі войскамі гораду Бахмут непазьбежны, Узброеныя сілы Ўкраіны аказваюць моцны супраціў, заявіў 14 лютага заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын.
Жыхароў анэксаванага Крыму запрашаюць на працу па абліцоўваньні акопаў у Джанкойскім раёне. Адпаведная аб’ява зьявілася 13 лютага ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
ЗША разам зь Нямеччынай і Нідэрляндамі працуюць над перадачай Украіне сыстэм супрацьпаветранай абароны Patriot.
У Ровенскай вобласьці, непадалёк ад мяжы з Беларусьсю, украінскія вайскоўцы і сілавікі адпрацавалі сцэнары абароны на выпадак магчымага нападу з тэрыторыі Беларусі.
Львоўскі суд прызнаў 21 украінскае прадпрыемства крэдыторамі «БНК-Україна» у межах працэсу аб яе банкруцтве. Наступнае пасяджэньне па разглядзе справы адбудзецца ў сакавіку.
Загрузіць яшчэ