Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны Кірыл Буданаў заявіў, што Кіеў камунікаваў з афіцыйным Менскам з дапамогай украінскага дэпутата.
Сама меней чатыры чалавекі за апошнія два гады, у асноўным ужо пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, выявілі ў сябе сымптомы магчымага атручэньня або, як мінімум, сутыкнуліся з выпадкамі пранікненьня ў іх жыльлё невядомых.
У выніку контранаступу ўкраінскае войска ля Бахмута змагло аднавіць кантроль над дарогай, па якой ажыцьцяўляецца ягонае забесьпячэньне.
Павал Суслаў («Волат») быў камандзірам роты. Загінуў 16 траўня ў Мікалаеўскай вобласьці, падарваўшыся на расьцяжцы.
Больш за год ідзе вайна ва Ўкраіне. У баявых дзеяньнях прымаюць удзел і беларусы. Нават цяпер да палку Каліноўскага далучаюцца навічкі. Якая ў іх матывацыя? Свабода спыталася ў двух добраахвотнікаў.
Расея атакавала Ўкраіну з паўночнага, паўднёвага і ўсходняга кірунку 18 ракетамі розных тыпаў, а таксама дронамі Shahed-136/131. Адначасова расейскія войскі выкарысталі для выведкі бесьпілётнікі «Арлан-10» і SuperCum.
Мастацкі музэй Стэдэлейк у Амстэрдаме, які валодае самай вялікай па-за межамі Расеі калекцыяй твораў Казіміра Малевіча, мае намер адмовіцца ад выкарыстаньня тэрміну «Расейскі авангард».
Выканаўца абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» Багдан «Таўр» Крацэвіч у інтэрвію ўкраінскаму радыё NV апісаў магчымы сцэнар ваенных дзеяньняў супраць Беларусі.
Украінскі бок не назірае на беларускай тэрыторыі дастатковай колькасьці расейскіх сіл для правядзеньня паўторнага наступу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 15 траўня наведвае Лёндан. Перад гэтым ён зрабіў візыты ў Нямеччыну, Францыю і Італію.
Газэта піша, што такую прапанову ўласьнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын нібыта перадаў Украіне ў студзені праз свае кантакты ва ўкраінскай вайсковай выведцы.
Паводле экспэртаў амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны з 19 красавіка расейскія войскі нанесьлі ня менш за 10 сэрый удараў па тэрыторыі Ўкраіны, асабліва па тылавых раёнах.
Былы беларускі вайсковец ужо больш як год у расейскім палоне. Ягоная дачка расказала Свабодзе пра спробы вярнуць яго празь Беларусь, пра тое, як убачыла фота зьняволенага бацькі і як можа весьці пазытыўны блог у такі час.
Украінскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў краіну беларускаму паэту і музыку Алесю Плотку. Не дапамог і дзейны кароткачасовы від на жыхарства, а таксама дадатковыя лісты ад дыпкорпусу.
Загінулі камбрыг і зампаліт корпусу.
Прэзыдэнт Украіны ўпэўнены, што большасьць беларусаў падтрымлівае Ўкраіну і зычыць ёй перамогі ў вайне.
«Таму што паміж ахвярай і агрэсарам ня можа быць роўнасьці», – сказаў прэзыдэнт Украіны.
Урад ФРГ рыхтуецца перадаць Украіне пакет вайсковай дапамогі на суму 2,7 мільярда эўра, паведамляе Der Spiegel са спасылкай на крыніцы.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну на фронце загінулі сама меней 22 644 расейскія вайскоўцы, зь іх 2100 — мабілізаваныя. Іх асобы ўдалося ўстанавіць журналістам «Медиазоны» і «Русской службы ВВС».
Расейскія войскі абстралялі некалькі рэгіёнаў Украіны ў ноч на 13 траўня, паведамляюць украінскія ўлады.
Сваім указам прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 200 абаронных прадпрыемстваў Расеі і Беларусі тэрмінам на 10 гадоў. Празь некалькі гадзін быў апублікаваны яшчэ адзін пакет санкцый, у яго ўвайшлі яшчэ два беларускія прадпрыемствы.
У Кіеве ў рэзыдэнцыі першага кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай Царквы, у Міхайлаўскім Залатаверхім Саборы адбылася сустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Епіфаніем.
Чаму ААН запрасіла Лукашэнку на саміт, на што ўплывае гэтая міжнародная арганізацыя? Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка, дарадца Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр абмяркоўваюць гэта, а таксама заяву прадстаўніцы ААН аб дасягненьнях Беларусі ва ўстойлівым разьвіцьці.
Суд ва Ўкраіне прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам у два гады мітрапаліту Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што расейскія войскі занялі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны больш выгадныя пазыцыі.
У сакавіку 2022 году Міжнародны паралімпійскі камітэт не дапусьціў расейскіх і беларускіх спартоўцаў да гульняў у Пэкіне.
Кітай можа скіраваць свае амбіцыі на пабудову новага сьветапарадку з Кітаем у цэнтры.
Ёсьць ахвяры сярод мірных жыхароў.
Як расказаў Дзяніс Урбановіч, акупацыйныя войскі Расеі ўжываюць супраць абаронцаў Бахмуту фосфарныя боепрыпасы.
У Кіеве стварылі ўкраінска-беларускі хаб. Запыталіся на адкрыцьці ў беларусаў пра дыскрымінацыю і веру ў перамены, а ва ўкраінцаў — пра стаўленьне да беларусаў і падзеі 2020 году.
Амбасадар ЗША ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР) абвінаваціў краіну ў пастаўках зброі ў Расею, нягледзячы на яе заяўлены нэўтралітэт у вайне ва Ўкраіне.
Адзін з кіраўнікоў Фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак раіць, як найбольш бясьпечна праходзіць мяжу ва ўмовах падвышанага кантролю пры ўезьдзе ў Беларусь з Расеі і на іншых межах Беларусі.
Найбольшую колькасьць сыстэм апавяшчэньня плянуецца разьмясьціць у Гомельскім, Добрускім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта гэтыя раёны на пачатку 2022 году сталі пляцдармам расейскіх войскаў для нападу на Ўкраіну.
Якіх рубяжоў можа дасягнуць меркаваны ўкраінскі наступ? Зьмяншэньне колькасьці расейскіх войскаў у Беларусі, якое назіраецца апошнім часам — гэта вынік ратацыі альбо новая палітыка Масквы? Ці магчыма, што ўдар зь Беларусі па Ўкраіне зноў стане актуальным для Крамля?
Storm Shadow — гэта малапрыкметная крылатая ракета з далёкасьцю дзеяньня 250 кілямэтраў. Гэта крыху менш за далёкасьць амэрыканскіх тактычных ракетных сыстэм «зямля — зямля» (ATACMS), якія даўно прасіла Ўкраіна.
«З тым, што мы маем, мы можам ісьці наперад і быць пасьпяховымі. Але мы можам страціць шмат людзей. Я думаю, што гэта непрымальна», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Генпракурор ЗША Мэрык Гарланд заявіў 10 траўня, што ЗША пачынаюць перадачу канфіскаваных актываў расейскага алігарха Канстанціна Малафеева на патрэбы Ўкраіны, паведамляе Reuters.
Раней, у красавіку, Украіна на мяжы зь Беларусьсю ўжо разьмясьціла амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплексы Avenger.
Раней расейская акупацыйная ўлада забараніла супрацоўнікам Запароскай АЭС выяжджаць з Энэргадару.
У сваю чаргу ўласьнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын паведаміў, што ў выніку гэтага ўкраінскага наступу загінулі 500 «вагнэраўцаў», а 72-я асобная мотастралковая брыгада расейскай арміі «уцякла з аднаго з флянгаў».
Тое што адбываецца цяпер, — сапраўдная катастрофа, але для рэжыму Лукашэнкі гэта проста сацыяльная палітыка мары. Гэта быццам экспэрымэнт, у межах якога дзеці — гэта маёмасьць дзяржавы.
Расеі не ўдалося стварыць антызаходнюю кааліцыю, а Кітай усё больш дыстанцыецца ад РФ, мяркуюць заходнія аналітыкі.
У праекце 11-га пакету санкцый Эўразьвязу супраць Расеі за яе вайну ва Ўкраіне ёсьць і беларускія чыноўнікі.
У Беларусь дзяцей вывозілі па выглядам эвакуацыі, перадавалі іх беларускаму Чырвонаму Крыжу, а пасьля «перапісу» іх адпраўлялі ў санаторыі каля Гомля ці ў інтэрнаты ў Мазыры.
ПВК «Вагнэр» уключылі ў эўрапейскі сьпіс тэрарыстычных арганізацый. За гэта прагаласавалі дэпутаты Нацыянальнага збору Францыі.
На ўсходзе Ўкраіны загінуў відэажурналіст агенцтва France Presse (AFP) Арман Салдзін. Пра гэта паведамляецца ў Твітэры агенцтва.
Пра назіраньні з параду ў Маскве і пра новыя заявы Пуціна гутараць каардынатар экспэртнай сеткі «Наша меркаваньне», палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і кандыдат палітычных навук, камэнтатар Deutsche Welle Іван Прэабражэнскі.
ЗША дадуць Украіне яшчэ 1,2 мільярда даляраў на супрацьпаветраную абарону, а Вялікая Брытанія разглядае магчымасьць паставак Украіне дальнабойных ракетаў.
5 траўня стала вядома, што на ўезьдзе з Расеі ў Беларусь увялі часовы памежны кантроль з праверкай пашпартоў.
Расейскія памежнікі спрабавалі дамовіцца з эстонскімі, каб тыя зьнялі плякат, але ім адмовілі.
Загрузіць яшчэ