Як паведамляе BBC, цяпер мастацтвазнаўцы будуць выкарыстоўваць фармулёўкі «авангардныя колы Масквы і Санкт-Пецярбургу» ці «авангардны рух царскай Расеі і раньняга СССР».
Як расказалі BBC у музэі, зь сярэдзіны 2022 году Стэдэлейк апісвае Малевіча як мастака, які нарадзіўся ва ўкраінскай сталіцы Кіеве ад бацькоў польскага паходжаньня, калі горад быў часткай Расейскай імпэрыі. Калі гэта неабходна, музэй адзначае, што ён працаваў у Кіеве, Маскве, Ленінградзе і Віцебску.
У пашыраных тэкстах, дзе ёсьць апісаньні месца нараджэньня, працы і сьмерці мастакоў, а ў некаторых выпадках нацыянальнасьць, музэй будзе называць Малевіча ўкраінскім мастаком.
Падобныя рэвізіі праводзяць і іншыя буйныя сусьветныя музэі.