Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы з Украінай у вёсках паставяць сырэны


Расейскі цягнік з вайсковай тэхнікай на станцыі Навабеліца ў Гомлі, сакавік 2022
Расейскі цягнік з вайсковай тэхнікай на станцыі Навабеліца ў Гомлі, сакавік 2022

Найбольшую колькасьць сыстэм апавяшчэньня плянуецца разьмясьціць у Гомельскім, Добрускім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта гэтыя раёны на пачатку 2022 году сталі пляцдармам расейскіх войскаў для нападу на Ўкраіну.

Гомельскае абласное ўпраўленьне Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях закупляе паслугі па мадэрнізацыі аўтаматызаванай сыстэмы цэнтралізаванага апавяшчэньня насельніцтва прыгранічных раёнаў Гомельскай вобласьці, паведаміла выданьне «Флагшток».

З тэхнічнага апісаньня закупкі вынікае, што наладзяць запуск сырэн у раёнах Гомельскай вобласьці каля мяжы з Украінай. Праект закранае 52 населеныя пункты ў 8 раёнах вобласьці, пераважна ў сельскай мясцовасьці. Разьмяшчаць сырэны плянуецца на будынках сельсаветаў, дзіцячых садоў, школ і праўленьняў калгасаў.

Агульны каштарысны кошт работ складае 433,8 тыс. рублёў. Сродкі будуць выдзеленыя з абласнога бюджэту. Запусьціць сыстэму хочуць да сьнежня 2023 году.

У адпаведнасьці з закупкай, найбольшую колькасьць сыстэм апавяшчэньня плянуецца разьмясьціць у Гомельскім, Добрускім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта гэтыя раёны на пачатку 2022 году сталі пляцдармам расейскіх войскаў для нападу на Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG