Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася інфармацыя пра новыя мэтады кантролю на мяжы Беларусі з Расеяй


Беларуска-расейская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.
Беларуска-расейская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.

5 траўня стала вядома, што на ўезьдзе з Расеі ў Беларусь увялі часовы памежны кантроль з праверкай пашпартоў.

Беларуска, сястра якой ехала ў Расею з мужам, грамадзянінам Расеі, на аўтамабілі праз пункт пропуску «Чырвоны Камень» (кірунак Гомель — Навазыбкаў), расказала Свабодзе, што, па словах сястры, на мяжы сапраўды стаіць пост («нейкая будка») зь беларускімі памежнікамі.

Яе заводзілі ў будку і «для нечага фатаграфавалі», пытаньняў асабліва не задавалі», расказала жанчына. Мужа, грамадзяніна РФ, не чапалі ўвогуле. На расейскім баку ад расейскіх памежнікаў ніякіх пытаньняў да сям'і не было.

«Флагшток» таксама паведамляе, што на беларуска-расейскай мяжы ўзмацнілі праверкі. Паводле зьвестак выданьня, 8 і 9 траўня на адным зь пераходаў, які зьявіўся каля мяжы з Расеяй, цяпер выклікаюць «на размову». Ад 5 траўня на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі ўвялі часовы памежны кантроль, у тых, хто ўяжджае, правяраюць пашпарты.

Як сьцьвярджае «Флагшток», чалавек, не падобны да памежніка, пад запіс на відэакамэру задае пытаньні, зьвязаныя з пратэставымі тэмамі. Таксама патрабуе разблякаваць тэлефон для прагляду.

5 траўня сталі паступаць паведамленьні, што на мяжы з Расеяй зь беларускага боку ўсталёўваюць кантрольныя пункты, на гарачай лініі Дзяржаўнага памежнага камітэту пацьвердзілі, што такі кантроль будзе на ўсіх асноўных уездах з Расеі.

Празь некалькі дзён, 6 і 7 траўня, на ўезьдзе ў Беларусь з Расеі пачалі надглядаць і аўтамабілі.

Акрамя таго, як паведаміў @motolkohelp, на мяжы з Расеяй у Магілёўскай вобласьці некалькі дзён таму перакапалі ці завалілі дрэвамі дробныя абʼязныя дарогі, якімі ў асноўным карысталіся мясцовыя жыхары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG