Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны РФ: карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флёту атакавалі надводныя бесьпілётнікі


Карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флёту Расеі
Карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флёту Расеі

Як заявіла Міністэрства абароны Расеі, раніцай 24 траўня карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флёту РФ быў атакаваны трыма надводнымі бесьпілётнікамі прыкладна за 140 км на паўночны ўсход ад праліву Басфор.

Ведамства сьцьвярджае, што бесьпілётнікі належалі Ўзброеным сілам Украіны і ўсе яны нібыта былі «зьнішчаныя агнём са штатнага ўзбраеньня расейскага карабля». Мінабароны таксама апублікавала 10-сэкунднае відэа, на якім, як сьцьвярджаецца, відаць зьнішчэньне бесьпілётнікаў.

Украіна не камэнтавала заяву расейскага вайсковага ведамства.

Раніцай пра напад марскіх бесьпілётнікаў на карабель пісаў шэраг расейскіх тэлеграм-каналаў, якія асьвятляюць вайну, прычым некаторыя зь іх сьцьвярджалі, што напад адбыўся значна бліжэй да турэцкага ўзьбярэжжа, чым паведаміла Мінабароны РФ.

Карабель «Іван Хурс» — выведны карабель 2017 году, ён забясьпечвае сувязь, вядзеньне выведкі і радыёэлектроннай барацьбы, выяўленьне радыёсыгналаў, а таксама кіраваньне флётам і сачэньне за сыстэмамі супрацьракетнай абароны. Гэта ўнікальнае судна для Чарнаморскага флёту Расеі — такіх у ВМС РФ усяго два.

Вайсковы аналітык Ян Мацьвееў выказаў меркаваньне, што расейскі бок абвінавачвае ў нападзе Ўкраіну, каб, «мабыць, зайсьці на новую спробу адмяніць збожжавае пагадненьне». Тэкст пагадненьня, падпісанага бакамі, наўпрост забараняе вайсковым караблям, бесьпілётнікам і самалётам набліжацца да гуманітарнага калідора на вызначаную адлегласьць і тым больш рухацца па ім.

Раніцай 24 траўня ў сацыяльных сетках таксама зьявіліся кадры з густым дымам паблізу Керчанскага моста, які злучае акупаваны Крым з Расеяй. Паведамлялі, што мост быў перакрыты для руху. Прызначаны Расеяй кіраўнік акупаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў заявіў, што «Крымскі мост закрыты з прычыны вучэньняў, якія праводзяцца ў раёне».

Каля 11-й раніцы мост зноў адкрылі для руху. Пра нейкія вайсковыя вучэньні на паўвостраве акупанты загадзя не папярэджвалі, Украіна таксама не камэнтавала інцыдэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG