Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Час вяртаць сваё». Залужны апублікаваў відэа з заклікам «блаславіць рашучы наступ»


Валер Залужны. Архіўнае фота
Валер Залужны. Архіўнае фота

Многія СМІ і карыстальнікі сацсетак у суботу зьвярнулі ўвагу на відэа, апублікаванае на афіцыйных каналах галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага. Ролік апублікавалі таксама афіцыйныя каналы УСУ.

На відэа, апублікаваным з камэнтарам «Час вяртаць сваё», украінскія вайскоўцы чытаюць малітву, у якой, у прыватнасьці, ёсьць словы «Блаславі наш рашучы наступ». Відэашэраг складаецца, у тым ліку, з кадраў заходняй тэхнікі, нядаўна пастаўленай Украіне, у тым ліку танкі «Леапард» і РСЗО HIMARS, заўважае канал CNN.

Відэа многія камэнтатары разглядаюць як прыкмету хуткага пачатку ўкраінскага наступу — размовы аб падрыхтоўцы якога ідуць ужо некалькі месяцаў. Пры гэтым у роліку не гаворыцца аб тым, што ён ужо пачаўся ці пачнецца ў нейкі канкрэтны час. Генэральны штаб УСУ называе яго «часткай кампаніі інфармацыйнай падтрымкі Ўзброеных сіл», а само відэа зьмяшчае заклік уступаць у шэрагі УСУ, каб «узьняць сьцяг перамогі».

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў у інтэрвію ВВС сказаў, што наступ можа пачацца «заўтра, пасьлязаўтра ці праз тыдзень», і зазначыў, што ў Кіеве падыходзяць да яго вельмі сур’ёзна, як да «гістарычнай магчымасьці», якую «нельга ўпусьціць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG