Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ўвёў новыя санкцыі супраць беларускіх і расейскіх кампаній


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі новым указам ад 27 траўня ўвёў санкцыі, пад якія патрапілі шэраг беларускіх і расейскіх кампаній.

Адпаведны ўказ апублікавалі на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Сярод беларускіх прадпрыемстваў пад санкцыі патрапілі:

  1. «Менскі аўтамабільны завод» — кіроўная кампанія холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ»,
  2. ТАА «ДОКА» (вытворча-рамонтнае прадпрыемства),
  3. «Менскі мэханічны завод імя Вавілава — кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА»,
  4. «Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт»,
  5. «АГАТ сыстэмы ўпраўленьня» — кіроўная кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сыстэмы ўпраўленьня»,
  6. навукова-інжынэрнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сыстэмы»,
  7. «Завод СВТ»,
  8. кіроўная кампанія холдынгу «Гарызонт»,
  9. «Гомельскае канструктарскае бюро «Луч»,
  10. «Менскі НДІ Радыёматэрыялаў»,
  11. шматпрофільнае навукова-вытворчае прыватнае унітарнае прадпрыемства «ТЭТРАЭДР»
  12. ААТ «Тэхніка сувязі»,
  13. ААТ «Сувязьінвэст»,
  14. ТАА «Актуальныя рашэньні бясьпекі»,
  15. ААТ «АЛЕЎКУРП»,
  16. ТАА «БелМікрахвалі»,
  17. ЗАТ «БЕЛТЫМ СБ»,
  18. ТАА «БЕЛФОРТЭКС»,
  19. ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»,
  20. ААТ «Экран».

Для вышэйназваных прадпрыемстваў пастанавалі: заблякаваць актывы, цалкам спыніць гандлёвыя апэрацыі, абмежаваць, часткова ці цалкам спыніць транзыт прадукцыі прадпрыемстваў праз тэрыторыю Ўкраіны, спыніць выкананьня фінансавых абавязацельстваў перад гэтымі прадпрыемствамі тэрмінам на 10 гадоў, ануляваць ці прыпыніць дзеяньне ліцэнзій і іншых дазволаў на дзейнасьць ва Ўкраіне, а таксама іншыя абмежаваньні.

Пад санкцыі патрапілі таксама расейскія кампаніі, а таксама 51 фізычная асоба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG