Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падтрымаў санкцыі супраць Ірану тэрмінам на 50 гадоў за вайсковую падтрымку Масквы


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Раней Кіеў неаданаразова абвінавачваў Маскву ў выкарыстаньні іранскіх бесьпілётнікаў Shahed-136 пры нападах на цывільныя і энэргетычныя абʼекты. Расейскі бок афіцыйна гэта абвяргае.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду праект пастановы аб увядзеньні на 50 гадоў санкцый супраць Ірану. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы аб зацьвярджэньні рашэньня Савету нацбясьпекі Ўкраіны ад 27 траўня.

Санкцыі будуць прадугледжваць поўную забарону гандлёвых апэрацый з таварамі вайсковага і двайнога прызначэньня з рэзыдэнтамі Ірану, забарону на перадачу рэзыдэнтам Ірану тэхналёгій і правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці. Акрамя таго, прапануецца прыпыніць абслугоўваньне электронных плацежных сродкаў, эмітаваных рэзыдэнтамі Ірана.

Міністар эканомікі Юлія Свірыдзенка раней растлумачыла, што прычынай для ўвядзеньня санкцый зьяўляецца вайсковая дапамога, якую Тэгеран, паводле зьвестак Кіева, аказвае Маскве.

Кіеў абвінавачвае Маскву ў выкарыстаньні іранскіх бесьпілётнікаў Shahed-136 пры нападзе на цывільныя і энэргетычныя абʼекты.

Расейскі бок афіцыйна адхіляе гэтыя абвінавачаньні.

Аднак у кастрычніку прадстаўнік Грамадзкай рады пры Мінабароны Расеі прагаварыўся аб выкарыстаньні іранскай зброі падчас прамога эфіру на тэлеканале РБК. Пазьней Іран прызнаў, што пастаўляў Расеі бесьпілётнікі.

Днямі Ўладзімір Зяленскі заклікаў іранцаў перастаць падтрымліваць Расею, бо гэта прывядзе да яшчэ большай ізаляцыі Ісламскай Рэспублікі. У адказ МЗС Ірану назваў заяву прэзыдэнта Ўкраіны прапагандысцкай і накіраванай на прыцягненьне фінансавай дапамогі і зброі ад заходніх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG