У звароце вайскоўцаў просяць не выконваць загадаў «шалёнага дыктатара Лукашэнкі».
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская не выключае ў пэўных абставінах звароту да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай дапамагчы ў вызваленьні Беларусі.
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў дэпутат Вярхоўнай Рады, намесьнік старшыні партыі «Голас» Яраслаў Юрчышын.
У акаўнтах галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага ў панядзелак апублікаванае відэа, на якім зафіксаваная яго праца ў штабах, як сьцьвярджаецца, груповак украінскіх войскаў, «якія цяпер выконваюць задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя цяжкія баі».
Затрыманага ў Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане грамадзяніна Расеі Аляксандра Быкава аштрафавалі і адпусьцілі.
У размове са Свабодай Дзяніс прыгадаў абставіны, у якіх загінуў сузаснавальнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі.
Аднак ахвяр можа быць больш.
Заходнія выведкі сьцьвярджаюць, што Расея спрабуе ўмацаваць свае пазыцыі на запароскім і бахмуцкім кірунках за кошт перадысьлякаваных з Херсонскай вобласьці сіл.
ААН працягне рабіць усё магчымае, каб дапамагчы людзям, якім тэрмінова патрэбна дапамога незалежна ад месца іхнага знаходжаньня.
Кампанія не пакінула сваёй вытворчасьці ў Смаленску, хаця сьцьвярджае, што выпадкі паставак расейскім вайскоўцам на фронт «адзінкавыя» і ад яе не залежаць.
Начальнік вучэбна-мэтадычнага аддзелу факультэту Генэральнага штабу Ўзброеных сіл палкоўнік Андрэй Багадзель раскрытыкаваў практыку адпраўкі непадрыхтаваных навабранцаў на перадавую ва Ўкраіне.
Узятыя ў палон ва Ўкраіне расейскія вайскоўцы распавялі журналістам The Wall Street Journal пра высокія страты пры адбіцьці наступу ўкраінскай арміі, пра нізкі баявы дух у расейскім войску і пра пагрозы растрэлам у выпадку адступленьня.
Адзін з затрыманых у Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане расейцаў можа быць вайскоўцам расейскага войска.
Як высьветліў партал Reform. by, гэты малады чалавек — грамадзянін Расеі і родам з Сургуту.
Расейскі склад боепрыпасаў зьнішчаны на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласьці, паведамілі прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў.
Украінскія вайскоўцы працягваюць праводзіць наступальныя дзеяньні на фронце, войска РФ «церпіць найбольшыя страты з часоў піка бітвы за Бахмут», гаворыцца ў справаздачы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.
На поўдні Ўкраіны ў выніку разбурэньня Кахоўскай гідраэлектрастанцыі застаецца падтопленым 41 населены пункт, паведамляе ўкраінская Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях.
Філёзаф Павал Баркоўскі адказвае на пытаньне, чаму лукашэнкаўская ўлада ня здольная стварыць уласную ідэалёгію, заяўляе, што мілітарызацыя грамадзтва — фактычна адзіны выбар для менскага рэжыму і адказвае на пытаньне, ці магчымы рух Беларусі ў кірунку Паўночнай Карэі.
Фота апублікавала кампанія Maxar Technologies 16 чэрвеня.
Расейскія войскі нанесьлі чарговы масіраваны ўдар па Херсоне, у выніку якога 23 чалавекі, сярод якіх трое дзяцей, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Пра гэта паведамілі ў Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі (АВА).
Запрашэньне Ўкраіны ў NATO ня будзе абмяркоўвацца на будучым саміце ў Вільні, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Замест гэтага саюзьнікі будуць вырашаць, як наблізіць Украіну да NATO.
Офіс прэзыдэнта Чэхіі растлумачыў словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што грамадзяне Расеі, якія жывуць у краінах Захаду ва ўмовах вайны, якую Расея вядзе ва Ўкраіне, павінны быць «пад пільнай увагай спэцслужбаў».
Тысячы расейскіх вайскоўцаў праходзяць навучаньне на беларускіх палігонах, перад тым як ехаць на вайну з Украінай.
Кіраўнікі краін Афрыкі прыбылі ў Кіеў і плянуюць паехаць у Маскву, каб памірыць Расею з Украінай.
Ніжэй за Кахоўскую дамбы знаходзяцца чарнаморскія курорты Ўкраіны, Румыніі, Баўгарыі і Турэччыны. У Баўгарыі пагаршэньня паказьнікаў не адзначаюць.
Першая кампанія зь Беларусі пачало адгрузку збожжа на экспарт праз марскі порт Марыюпалю. Пра гэта заявіў расейскаму агенцтву ТАСС прадстаўнік самаабвешчанай «ДНР» Яўген Сонцаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія і ЗША на працягу некалькіх тыдняў перададуць Украіне «сотні» ракет для сыстэм СПА, а таксама некалькі саміх сыстэм.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю ў падтрымку Ўкраіны, у якой, сярод іншага, утрымліваецца заклік да саюзьнікаў па NATO выканаць свае абавязаньні перад Кіевам і пачаць працэс прыняцьця Ўкраіны ў Альянс пасьля завяршэньня вайны.
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомлі і Віцебску.
Украіна выйшла з гэтага пагадненьня летась. Для ўкраінскага боку дакумэнт страціў юрыдычную моц з 11 сьнежня 2022 году.
Паводле матэрыялаў справы, заяву на Грабеншчыкова напісаў дэпутат Дзярждумы ад «Единой России».
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук лічыць, што Расея можа выкарыстаць іншаземцаў у якасьці жывога шчыта або сакральных ахвяр.
У Паўднёвым акруговым вайсковым судзе ў Растове-на-Доне пачалі разглядаць адну з самых масавых справаў супраць украінскіх ваеннапалонных. У ёй праходзяць 24 чалавекі, зьвязаныя з полкам «Азоў».
Што сказаў ў інтэрвію Свабодзе прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл пра агрэсію Расеі супраць Украіны, украінскі контранаступ, віленскі саміт NATO, магчымасьць перамоваў з Пуціным і ролю Кітаю ў апошніх падзеях.
Расея абстрэльвала тэрыторыю Ўкраіны з авіяцыі ракетамі Х-101/Х-555 і іранскімі дронамі Shahed-136/131. Запускі ракет ажыцьцяўляліся з Касьпійскага мора.
Неабходна «любой цаной пазьбягаць дзеяньняў, здольных прывесьці да пралікаў і эскаляцыі, якія будуць мець катастрафічныя наступствы», лічыць прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык.
Антываенны актывіст расказваў адвакату пра катаваньні і неаднаразова паведамляў, што яму пагражаюць забойствам.
Першую частку падрыхтаванага дас’е па фактах злачынстваў, зьвязаных зь незаконным перамяшчэньнем украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі, 12 чэрвеня перадалі пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карыму Хану.
Паводле зьвестак ААН, па стане на 14 чэрвеня рэкордная колькасьць людзей — 110 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце — былі вымушана выселеныя са сваіх дамоў з прычыны войнаў, перасьледу або парушэньняў правоў чалавека.
«Мы з украінскім народам у самыя цяжкія часы», — адзначылі ў IT-кампаніі зь беларускімі каранямі.
У вадаёмах зафіксавалі значнае перавышэньне мікрабіялягічных паказьнікаў, таму купацца або выкарыстоўваць такую ваду для апрацоўкі харчовых прадуктаў забаранілі.
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Адам Дэлімханаў кіраваў чачэнскімі вайскоўцамі пры штурме Марыюпалю.
Беларуская АЭС дагэтуль так і не разьлічылася з украінскім партнэрам за пастаўленую ў 2019 годзе арматуру.
Абстрэл Адэсы расейцы вялі ракетай тыпу «Калібр». Абстралялі таксама Канстанцінаўку і Краматорск Данецкай вобласьці.
Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі прыбыў ва Ўкраіну 13 чэрвеня. Ён сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім, а 14 чэрвеня адправіцца на Запароскую АЭС, каб асабіста ацаніць наступствы для яе прарыву Кахоўскай ГЭС.
Пра наданьне новага пакету ваеннай дапамогі Ўкраіне паведамляецца на сайце Пэнтагону.
У баях пад Бахмутам загінуў 40-гадовы беларус Дзьмітрый Гарлоўскі з Полацка. «Зеркало» высьветліла, што ён ваяваў на баку Расеі. У мужчыны засталося чацьвёра дзяцей.
Сваю думку Караганаў фактычна абгрунтоўвае няўдачамі Расеі ў вайне ва Ўкраіне.
Лётчыку расейскіх Вайскова-паветраных сіл Дзьмітрыю Мішову, які адмовіўся ваяваць ва Ўкраіне і ўцёк у Літву, дазволена пражываць у краіне падчас чаканьня разгляду яго прашэньня аб прытулку.
Загрузіць яшчэ