Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: У сьвеце рэкордная колькасьць вымушаных перасяленцаў праз войны, перасьлед і парушэньні правоў чалавека — 110 мільёнаў чалавек


Украінскія ўцекачы ў Бэльгіі
Украінскія ўцекачы ў Бэльгіі

Паводле зьвестак ААН, па стане на 14 чэрвеня рэкордная колькасьць людзей — 110 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце — былі вымушана выселеныя са сваіх дамоў з прычыны войнаў, перасьледу або парушэньняў правоў чалавека.

Вайна Расеі супраць Украіны, уцёкі людзей з Афганістану і ваенныя дзеяньні ў Судане спрыялі росту агульнай колькасьці ўцекачоў да беспрэцэдэнтнага ўзроўню, заявілі ў Агенцтве ААН па справах вымушаных перасяленцаў.

З агульнай колькасьці 35,3 мільёна — гэта ўцекачы, то бок людзі, якія перасеклі міжнародную мяжу, каб знайсьці бясьпеку. Большая ж частка — 62,5 мільёна чалавек — перасяліліся ўнутры сваіх краінаў у выніку канфліктаў і гвалту.

Большасьць уцекачоў прымаюць краіны зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу ў Азіі і Афрыцы, а не багатыя краіны Эўропы і Паўночнай Амэрыкі, адзначыў Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі, піша АР. Больш за ўсё ўцекачоў прыняла Турэччына — 3,8 мільёна чалавек, пераважна сырыйцаў, якія ўцяклі ад грамадзянскай вайны. За ёю ідзе Іран, куды ўцяклі 3,4 мільёна чалавек, у асноўным з Афганістану.


Паводле зьвестак агенцтва, вайна ва Ўкраіне была галоўным фактарам перамяшчэньня ў 2022 годзе. Поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году выклікала самы хуткі адток уцекачоў з часоў Другой сусьветнай вайны: да канца 2022 году краіну пакінулі 5,7 мільёна чалавек. У 2023 годзе новы адток насельніцтва быў выкліканы канфліктам у Судане, які з красавіка гэтага году прывёў да перамяшчэньня амаль 2 мільёнаў чалавек.

Па словах Грандзі, у 2022 годзе зарэгістравана 35 надзвычайных сытуацый, што ў тры разы больш, чым у папярэднія гады.

«Вельмі нямногія трапляюць у загалоўкі СМІ», — дадаў Філіпа Грандзі, сьцьвярджаючы, што вайна ў Судане зьнікла зь першых старонак большасьці мэдыя пасьля эвакуацыі заходніх грамадзян.

Паводле дадзеных УВКБ ААН, у 2022 годзе колькасьць уцекачоў у сьвеце склала 108,4 мільёна чалавек, што на 19,1 мільёна чалавек больш, чым у 2021 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG