Пра наданьне новага пакета ваеннай дапамогі Ўкраіне паведамляецца на сайце Пэнтагону.
У новы пакет увойдуць:
- боепрыпасы для нацыянальных перадавых зэнітна-ракетных комплексаў (NASAMS),
- зэнітныя комплексы Stinger,
- боепрыпасы для артылерыйскіх ракетных сыстэм HIMARS,
- 155-мм і 105-мм артылерыйскія патроны,
- 15 баявых машын Bradley,
- 10 бронетранспартэраў Stryker,
- супрацьтанкавыя сыстэмы Javelin,
- ракеты з трубчастым пускам TOW,
- супрацьтанкавыя комплексы АТ-4,
- больш за 22 мільёны патронаў да стралковай зброі і гранатаў,
- падрыўныя боепрыпасы,
- сродкі забесьпячэньня тактычнай абароненай сувязі,
- запасныя часткі і іншае палявое абсталяваньне.
- 31 траўня ЗША выдзелілі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на 300 млн даляраў. У яго ўвайшлі пераносныя зэнітныя ракетныя комплексы Stinger, сыстэмы СПА Avenger, супрацьтанкавыя сыстэмы AT-4, больш за 30 мільёнаў патронаў і інш.
- 21 траўня ЗША абвясьцілі пра выдзяленьне Ўкраіне пакета вайсковай дапамогі на суму 375 млн даляраў. У яго ўвайшлі артылерыя і боепрыпасы, у тым ліку для HIMARS, а таксама вайсковая тэхніка.
- У канцы траўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што сумарна дапамога ЗША Ўкраіне складае ўжо 37 мільярдаў даляраў.