Сьветлае Хрыстова Ўваскрэсеньне на беларускамоўных службах змогуць адзначыць праваслаўныя Менску, Горадні, Івянца і вёскі Любань.
Кожны, хто жадае маліцца на роднай мове, «мае такую магчымасьць», бо для грамадзкіх набажэнстваў на беларускай мове «ёсьць практычна ўсё», кажа мітрапаліт.
Міністэрства культуры Расеі рэкамэндавала перанесьці пачатак пракату ў Расеі фільма Франсуа Азона «Па волі божай» з 25 на 29 красавіка з прычыны праваслаўнага Вялікадня.
Да сустрэчы сабралі 100 подпісаў, у тым ліку 8 ад сьвятароў.
У крыжовым шэсьці ўдзельнічалі палітыкі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, актывісты Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў і іншыя. За падзеямі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Больш за 180 чалавек загінулі, яшчэ больш за 500 — параненыя ў выніку выбухаў на Шры-Ланцы 21 красавіка.
На Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах падчас велікодных службаў. У выніку выбухаў загінулі 138 чалавек.
Беларускія ўлады не хочуць спрашчаць умовы дзейнасьці замежных сьвятароў у краіне, нягледзячы на шматразовыя просьбы касьцёлу. Пра гэта заявіў кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
На велікоднай прэс-канфэрэнцыі 16 красавіка ў Менску кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуваньні францускаму народу і каталікам, арцыбіскупу Парыжа. Герарх заклікаў маліцца за аднаўленьне катэдры Нотр-Дам.
У савецкія часы бальшавікі зьнішчылі сотні беларускіх сьвятыняў. Дзясяткі былі падарваныя або разбураныя, хоць перажылі войны і пажары, сотні наўмысна даведзеныя да занядбанага стану.
Капліца сьвятых Пятра й Паўла чатыры гады не люструецца рэхам ягонай дасьціпнай заўвагі пра тое, што сёньня на службе былі ўсяго двое: «Я і Бог».
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 13 сакавіка перанёс апэрацыю на хрыпце, асабіста ўзяў удзел у адзначэньні Вербнай нядзелі ў Катэдральным касьцёле ў Менску.
Каталікі прайшлі традыцыйным крыжовым шляхам напярэдадні Вербнай нядзелі ў Горадні 13 красавіка.
«Я выказваю шчырую надзею, што ваенныя дзеяньні канчаткова спыняцца», — сказаў папа Францішак.
Намесьнік кіраўніка сынадальнага Аддзелу па ўзаемаадносінах Расейскай праваслаўнай царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ пракамэнтаваў знос крыжоў у Курапатах.
Таксама ім забаранілі карыстацца сеткавым маркетынгам. Вакцыны не забаранілі, але назвалі неабавязковымі.
Малебны ладзілі ў сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. У дзень зносу ў самім мэмарыяле прайшоў крыжовы шлях і малебен, на наступны дзень за курапацкія крыжы маліліся ў Друі.
Чалавек не баіцца быць у Курапатах. Чаго баяцца Чалавеку: беззаконьня, зьняволеньня, пазбаўленьня працы, амапаўцаў? Чалавек можа баяцца толькі аднаго, перастаць быць Чалавекам.
На старонцы кіраўніка Сынадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргея Лепіна ў Livejournal зьявіўся пост пад назвай «Няхай уваскрэсьне Бог», прысьвечаны масаваму зносу крыжоў у Курапатах, які прыпаў на праваслаўны Крыжапаклонны тыдзень.
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей блаславіў вернікаў, якія праз строгі пост 5 красавіка і малітвы ў бліжэйшыя дні «бачаць абавязак перапрасіць Бога за гэты блюзьнерчы акт зносу крыжоў у Курапатах».
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Сёньня ў Курапатах, у нядзелю – на плошчы Свабоды. Законы не забараняюць маліцца.
У нядзелю на поўначы Польшчы ў горадзе Кашалін група каталіцкіх сьвятароў зладзіла публічнае спаленьне кніг, якія, як яны сьцьвярджалі, зьяўляюцца блюзьнерскімі.
На поўначы Польшчы ў горадзе Кашалін група каталіцкіх сьвятароў зладзіла публічнае спаленьне кніг, якія, як яны сьцьвярджаюць, зьяўляюцца блюзьнерскімі.
Папа Францішак падпісаў указ, які ўводзіць адзіны закон аб пэдафіліі на тэрыторыі Ватыкану. Дагэтуль існавалі толькі асобныя тэксты, якія часткова рэгулявалі гэтае пытаньне. Новыя палажэньні будуць уведзеныя ў дзеяньне 1 чэрвеня.
На росьпісе паказаная перамога воінаў Вялікага Княства Літоўскага над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам. Славутую бітву і праваслаўную царкву лучыць асоба князя Фёдара Астроскага і поле перад Каложай.
Амбасадар ЗША ў пытаньнях рэлігійнай свабоды Сэм Браўнбэк 28 сакавіка заклікаў Кітай спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні вернікаў краіны. Ён заявіў, што «Кітай знаходзіцца ў стане вайны з рэлігіяй, аднак гэта вайна, у якой ён не атрымае перамогі».
330 гадоў таму, 30 сакавіка 1689 году на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суду Рэчы Паспалітай Казімер Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.
Ці праўдзівы стэрэатып, што ўзорная мусульманка — гэта ціхая, спакойная, пакорная і цярплівая жанчына? Беларускі Раяна Вольга Чарных і Тацяна Фаміна, якія прынялі іслам, расказваюць, зь якімі мітамі наконт ісламу і мусульман ім даводзіцца сутыкацца.
Кіраўнік аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён назваў апэрацыі па зьмене полу блюзьнерствам і злачынствам.
Летам 2018 году з гомельскага касьцёла зьнік крыж. Аказалася, злодзей падарыў яго жаночаму праваслаўнаму манастыру. 22 сакавіка крыж у касьцёл прынёс праваслаўны япіскап Стафан.
Перад сьвяткаваньнем #БНР101 у Калоскім парку Горадні вернікаў запрашаюць на ўрачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ у Калоскую царкву. Служба пачнецца апоўдні 23 сакавіка.
Цягам 23–25 сакавіка ў будслаўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Мядзельшчыне будуць маліцца за Беларусь.
Рэлігійная арганізацыя «Сьведкі Яговы» заяўляе пра сама меней шэсьць ператрусаў, якія зрабілі расейскія сілавікі ў двух курортных гарадах акупаванага Крыму — Ялце і Алупцы.
Сэрбская праваслаўная царква (СПЦ) не прызнае Праваслаўную царкву Ўкраіны — пра гэта, як паведамляе бялградзкая праўладная газэта «Палітыка», гаворыцца ў лісьце, які накіравалі да ўсіх праваслаўных цэркваў.
У сярэдзіне сьнежня папа Рымскі Францішак выдаліў трох кардыналаў з свайго нефармальнага кабінэту. Двое зь іх, у тым ліку Джордж Пэл, мелі дачыненьне да меркаванага сэксуальнага гвалту.
У эфіры разанскага тэлеканала «Эхо-ТВ» патрыяршы экзарх усяе Беларусі сказаў, што пачуцьцё нянавісьці да іншай краіны зьяўляецца свайго роду анамаліяй, а не праявай патрыятызму.
Двое грамадзян ЗША, прадстаўнікі мармонской Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён, затрыманыя ў Наварасійску 1 сакавіка. Паводле сваякоў, іх, як мяркуецца, затрымалі за тое, што ў іх не было дазволу на працу, паведамляе «Настоящее время».
«Чалавек вялікай сьвятасьці» або «Папа Гітлера»? Гісторыкі атрымаюць магчымасьць канчаткова адказаць на пытаньне, кім быў і як паводзіў сябе ў гады Другой сусьветнай Папа Рымскі Пій XII, адна з самых загадкавых і супярэчлівых фігур найноўшай эўрапейскай гісторыі.
«Гэта ілюзія, што ёсьць Праваслаўная Царква Беларусі, Украіны, Расеі».
Доступ да Ватыканскага сакрэтнага архіву, які зьмяшчае дакумэнты пэрыяду Другой сусьветнай вайны, будзе адкрыты для дасьледчыкаў у сакавіку 2020 году.
Архіяпіскапа Крымскай япархіі Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) Клімента расейскія сілавікі абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на сімферопальскім рынку, «лаяўся нецэнзурнай лаянкай».
На тэрыторыі так званай «ДНР» у найбліжэйшыя дні рыхтуецца ліквідацыя ўсіх структураў Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ), створаных з парафій і дыяцэзій у тым ліку Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП).
Рымскі папа Францішак перадаў 200 тысячаў эўраў Папскаму таварыству дапамогі Царкве ў нядолі. Грошы паходзяць з продажу спартовага аўтамабіля «лямбаргіні», які папа атрымаў летась і выставіў на аўкцыён, перадае агенцтва KAI.
У Аўстраліі суд прысяжных прызнаў кардынала Джорджа Пэла вінаватым у сэксуальных злачынствах. Такім чынам, ён стаў найбольш высокапастаўленым каталіцкім герархам, прызнаным вінаватым у злачынстве такога роду.
Прадстаўнікоў факультэтаў папрасілі «забясьпечыць» па 5-7 чалавек. Ва ўнівэрсытэце кажуць, што ніякага прымусу не было, усё добраахвотна.
Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак абвінаваціў ФСБ Расеі ў Растоўскай вобласьці ў арганізацыі нападаў на культавыя будынкі Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.
Кіраўнік Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю падчас ранішняй службы ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены зноў узгадаў пра трагегію, што адбылася тыдзень таму ў Стоўпцах.
Ватыкан выключыў са духавенства былога амэрыканскага кардынала Тэадора Макерыка пасьля таго, як Кангрэгацыя дактрыны веры пацьвердзіла вылучаныя супраць яго абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях да непаўналетніх.
Загрузіць яшчэ