Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РПЦ заклікалі караць за апэрацыі па зьмене полу


Уладзімір Пуцін і мітрапаліт Іларыён падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод у Крамлі, Масква, 22 верасьня 2016 году
Уладзімір Пуцін і мітрапаліт Іларыён падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод у Крамлі, Масква, 22 верасьня 2016 году

Кіраўнік аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён назваў апэрацыі па зьмене полу блюзьнерствам і злачынствам.

У этэры тэлеканалу «Россия 24» Іларыён заявіў, што «царква ніколі не прызнае тыя вычварэнствы, якія існуюць у многіх заходніх краінах, калі, напрыклад, дзіця з самага дзяцінства або ледзь не з маленства, вучаць, што ёсьць біялягічны пол, а ёсьць той пол, які ён можа сам сабе выбраць».

Мітрапаліт заклікаў караць бацькоў за такія дзеяньні ў крымінальным парадку.

Ён таксама дадаў, што «калі мужчына, перароблены на жанчыну, захоча хрысьціцца, ён усё роўна будзе ахрышчаны як мужчына».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG